ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

I пешае паломніцтва Ў Навагрудак

Лісты чытачоў

Фотарэпартаж
Першае пешае паломніцтва з Гродна да 11 сёстраў-мучаніцаў было для мяне нязвыклым. На працягу ўсяго перыяду я сумнявалася, як усё будзе выглядаць. Спачатку не магла прызвычаіцца да таго, што наша група налічвала не больш, чым 40 чалавек. Хоць пілігрымка працягвалася 7 дзён і часам мы вымушаны былі начаваць у палатках, аднак, вельмі прыемная ў духоўным плане і сяброўская атмасфера хутка “паглынула” мяне цалкам. Па дарозе мы сустракаліся з людзьмі, якія вельмі зычліва адносіліся да нас, а ў вачах некаторых з іх былі відаць слёзы. Часам вяскоўцы прыязджалі і запрашалі нас, каб мы ўвайшлі ў іхнюю вёску, дзе чакалі нас людзі, каб разам памаліцца з намі і нас пачаставаць.
Дванаццаць сёстраў-назарэтанкаў, якія прыехалі ў Навагрудак, каб апекавацца касцёлам і пашыраць валадарства Божай любові сярод сём’яў, пакінутых людзей і тых, хто пакутаваў якім-небудзь чынам, таксама не былі ўпэўнены, што ім удасца што-небудзь зрабіць на шляху выканання сваёй місіі. Іх падтрымала вера ў тое, што Бог дапаможа ім, а таксама любоў да людзей, а асабліва да сем’яў. І сёстрам пашанцавала. Яны заснавалі школу ў Навагрудку, дзе вучылася шмат дзяцей. Было мноства жадаючых запісацца на курсы рукадзелля,што вялі назарэтанкі. Жыхары Навагрудка хутка пераканаліся, што можна прыйсці да сёстраў у кожную хвіліну з любой бядой, цярпеннем, з кожнай справай, нават, здавалася б вельмі складанай, і папрасіць сёстраў аб малітве, што звычайна вельмі дапамагала. Часта ў жыцці здараецца так, што мы бяромся за якую-небудзь справу і нам здаецца, што няма шансаў. Але трэба даверыцца Богу і маліцца да Яго аб падтрымцы. І тады Творца Сусвету не аставіць чалавека ў слушнай справе.
    Я спадзяюся, што ў наступны год пілігрымка будзе больш шматлікай. Добра было б, каб паломнічалі цэлыя сем’і, таму што благаславёныя сёстры апекаваліся імі, маліліся за іх і аддалі за іх сваё жыццё. Сёння сям’я знаходзіцца не ў павазе, ёсць шмат разводаў, а пакутуюць перш за ўсё дзеці, таму што сям’я з’яўляецца першым выхаваўчым інстытутам. Толькі ў здаровай сям’і выхоўваюцца шчаслівыя і радасныя дзеці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.