ГРОДНА
Нядзеля,
28 красавіка
2024 года
 

Марыйны роздум

Слова рэдактара

Нумар 9 (302), 9 мая 2010 года Сёння вернік шмат гаворыць наконт Божай Маці. Але людзі – сведкі чарговага парадоксу чалавечага жыцця, таму што часцей мы гаворым, чым ажыццяўляем Яе матчынае навучанне. Кожны з нас хоча чуць ці гаварыць, што мне - далёка да Марыі, чым я магу быць падобны да Божай Маці. Аднак узнікаюць сумненні: ці сёння вернік можа зрабіць так, каб быць падобным да Марыі?
    Часта можна пачуць такія дэкларацыі, што пасля рэкалекцыяў (Марыйных набажэнстваў, пілігрымкаў) я буду жыць па ўзору Божай Маці, буду - як Яна. Усе робяць пастановы, незалежна ад веку, полу ці адукацыі. Напэўна, адрасатам такіх пастановаў не адзін з нас выражае прызнанне, а нашае захапленне такім рашэннем не мае канца. Аднак у гэтым Марыйным роздуме насоўваецца пэўная думка: пастанавіць - гэта зусім не азначае выканаць. Але ж пастаянна напамінаюць нам пра гэта старэйшыя, духоўныя асобы, кіраўнікі. А ў нашай культуры, дзе культ Божай Маці – вельмі жывы, усё садзейнічае таму, каб быць падобным да Яе, каб гэтае падабенства прысутнічала ў кожную хвіліну нашага жыцця.
Як можна гэта спалучыць з чалавечай слабасцю? Ці наша Марыйная пабожнасць зводзіцца толькі ў рэальнасці да адгаворвання пабожнай малітвы “Вітай Марыя…” ці чарговага прызыву літаніі?
    Часам складваецца ўражанне, што чарговы наш ларэтанскі заклік гэта, на жаль, толькі стварэнне выгляду шчырасці нашай малітвы. Але ж кожнае слова малітвы, выказанае намі, павінна кранаць нас і быць самым важным у нашым жыцці. Пытанне: “Як быць падобным да Божай Маці?” павінна быць фундаментальным для верніка. Школа Марыі адкрыта для кожнага з нас. Марыя не патрабуе ад нас якой-небудзь дэкларацыі, растлумачэння, абяцанняў, пажаданняў ці іншай такога тыпу мудрасці, проста кожны знойдзе ў Ёй тое, што даўно шукае. Няхай думкі нашага сэрца стануць Яе думкамі. Я хацеў бы быць упэўнены, што мы прымем удзел у супольных маёвых набажэнствах у нашых святынях ці ля прыдарожных крыжоў. Марыя можа быць для многіх з нас правадніцай па нашых жыццёвых шляхах. Мы, прыпамінаючы жыццё нашай Маці, можам пайсці за Хрыстом. І тады здолеем зрабіць нашае існаванне падобным да жыцця Марыі.
    Давайце ж папросім Маёвую Маці, каб Яна малілася за нас!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  248

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.