ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Нястанішкі

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Смаргонь
Касцёл тут быў заснаваны па фундацыі Богдана Анджэёвіча з Паніжанаў у 1497 г. і першапачаткова быў асвечаны пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы, Найсвяцейшай Панны Марыі, св. Міхала і св. Барталамея Апостала. Першым плябанам тагачасны віленскі біскуп Войцех Табор зацвердзіў кс. Паўла з Познаньскай дыяцэзіі (сёння Польшча).
    У XVI ст. падчас пашырэння кальвінскага веравызнання фундушовая маёмасць касцёла была адабрана рэфарматарамі, занядбаная святыня стаяла ў зруйнаваным стане. Толькі ў 1609 г. свірскі плябан кс. Войцех Кульчынскі аднавіў тут каталіцкае жыццё, а адбудаваны ў 1616 г. касцёл залічыў як філіяльны да свірскай парафіі.

Чытаць цалкам: Нястанішкі

 

У чым мая вера? (13)

Роздум - Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Папа Францішак
   Хрысціянін ніколі не павінен ні расчароўвацца, ні сумаваць, бо яго радасцю з’яўляецца Езус і свядомасць таго, што з Ім мы ніколі не адзінокія, таксама і ў цяжкія моманты, калі на нашым жыццёвым шляху з’яўляюцца праблемы і перашкоды, якіх вельмі шмат і якія здаюцца нам непераадольнымі.
 

“Я – Уваскрасенне і Жыццё” (Ян 11, 25)

Адпачынак - Ад шчырага сэрца

Паважаныя Святары, Манаскія Сёстры і Вернікі!
Ад усяго сэрца віншуем Вас са светлым і радасным святам Уваскрасення нашага Пана Езуса Хрыста. Вялікдзень – галоўнае хрысціянскае свята, у якое мы з Вамі праз Найсвяцейшую Ахвяру Хрыста Збаўцы на крыжы былі вызвалены з няволі граху і адкуплены ад вечнай смерці. Уваскрасенне Пана ўяўляе сабой вечны сімвал перамогі жыцця, дабра і справядлівасці. Асаблівая радасць, якую ні з чым нельга параўнаць, перапаўняе мільёны вернікаў усяго каталіцкага свету, дапамагае далучыцца да каштоўнасцей і ідэалаў хрысціянства, дорыць пачуццё духоўнага адраджэння і абнаўлення.
    Няхай святло гэтага вялікага свята ніколі не гасне ў Вашых душах, абуджае імкненне жыць і працаваць дзеля агульнага дабра, у імя будучыні.
    Шчыра жадаем Вам моцнага здароўя, невычэрпных духоўных сіл, плённых гадоў жыцця і новых здзяйсненняў дзеля нашай Бацькаўшчыны Беларусі і каталіцкага Касцёла.
З віншаваннямі і малітвай за Вас дырэктар кс. Віталій Дабраловіч і калектыў супрацоўнікаў Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі.
 

Божая міласэрнасць

Актуальна - З жыцця Касцёла

Ккс.  Віталій Дабраловіч ожны чалавек раней ці пазней ставіць сабе пытанне: чаму Бог прабачае мне грахі і дзе знаходзіцца мяжа Божай міласэрнасці?
Шукаючы адказы на пы­танні, звяртаешся да тэкстаў Святога Пісання. Ужо ў Старым Запавеце можна заўважыць вялікую міласэрнасць Бога да свайго народа. Колькі разоў людзі адварочвалі свае галовы і сэрцы ад правай дарогі. Колькі разоў яны падалі ў сваіх грахах, але Бог кожны раз ім прабачаў і падымаў іх з балота правіннасцей. “А ў Пана Бога нашага міласэрнасць і прабачэнне, хоць мы бунтаваліся супраць Яго і не слухаліся голасу Пана Бога нашага...” (пар. Дан 9, 9-10).
    На працягу ўсёй гісторыі Ізраэльскага народа мы бачым вялікую любоў Бога да чалавека. Але трэба адзначыць, што гэтая любоў не была звычайнай любоўю. Яна была перапоўнена клопатам выхавання ва ўсіх аспектах жыцця. “Не хацеў Бог караць нас потым, калі мы дасягнём канца грахоў. Ён ніколі не забірае ад нас сваёй міласэрнасці, хоць выхоўвае нас праз праследаванні, аднак не пакідае свайго народа” (пар. 2 Мак 6, 15-16).
    Ужо ў Старым Запавеце Бог нібы дае прыклад таго, што мы павінны рабіць у сваім жыцці. Здавалася б, чалавек павінен гэта разумець і пераймаць словы Бога, але ён і далей упарты.

Чытаць цалкам: Божая міласэрнасць

 

Слова для Жыцця (45)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак І
   
    Хрыстос памёр і ўваскрос, раз і назаўсёды для ўсіх, але моц уваскрасення, пераход з няволі зла ў вольнасць дабра, павінен здзяйсняцца заўсёды, у канкрэтных сферах нашага існаваня, у нашым штодзённым жыцці. Як шмат пустынь таксама і сёння павінен перайсці чалавек! Асабліва тую пустыню, якая знаходзіцца ўнутры яго самога, калі не хапае любові да Бога і бліжняга, калі мы не ўсведамляем, што з’яўляемся апекунамі ўсяго таго, чым нас адарыў Стварыцель і што Ён нам дае.
   
    Фрагмент Велікоднага паслання 2013

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (45)

 

Дети – наше будущее?

Роздум - На шляху да святасці

8 апреля, в литургическое торжество Благовещения Господня, католический Костел празднует День защиты зачатой жизни. Эта инициатива была принята 9 лет назад после опубликованной Иоанном Павлом II энциклики «Evangelium vitae», которая остро противостояла таким практикам, как аборт, в любой момент жизни плода. День защиты зачатой жизни отмечается и в Беларуси. Это в первую очередь молитва во всех костелах нашей страны за дар жизни для зачатых детей, а также «Духовное усыновление», которое верующие каждый год принимают в торжество Благовещения Господня.
«Плодитесь и размножайтесь, и наполняйте землю, и обладайте ею», – это первые слова, которые сказал Бог Адаму и Еве (ср. Быт 1, 28). И уже потом, намного позже, был завет с Авраамом, Исход из Египта, десять заповедей на Синае, проповедь Иисуса Христа о Царстве Божьем. Вначале же Бог дал людям простую, но фундаментальную заповедь – «плодитесь и размножайтесь», без исполнения которой все остальное будет просто невозможно. Наши предки даже и предположить не могли, что можно не исполнить этот Божий наказ, ведь это так естественно – супружество, дети, внуки, семья.

Чытаць цалкам: Дети – наше будущее?

 

Решение ценою в жизнь

Роздум - На шляху да святасці

dziecko-1Очень часто мы не задумываемся над тем, какие решения принимаем. А действительно ли это мы хозяева своих решений? Или кто-то уже давно за нас решил, что можно родить ребенка для себя. А если ребенок больной, можно и не рожать. И уж тем более, если у мамочки проблемы со здоровьем, никто даже слова не скажет, только поддержит. Как много матерей проходит мимо нас, даже не задумываясь над тем, почему мы приходим в этот абортарий? Почему мы тратим свое драгоценное время? Ведь говорят, что «время – деньги». А я бы сказала иначе: «время – дети». Те, у кого есть дети, меня поймут. Сколько времени мы посвящаем своим детям! Сколько бессонных ночей! А сколько забот в течение дня! Но мы – МАТЕРИ – готовы на это ради наших деток. И здесь я хочу подчеркнуть «наших». Многим пациенткам неотложной гинекологии наши молитвы и разговоры кажутся бесполезной тратой времени. Ведь это совершенно чужие люди и совершенно чужие дети. Так же поначалу думала и Елена. Решение принято, тем более ее состояние здоровья попадало под одно из 50-ти наименований медицинских показаний к аборту (трудно не попасть). Четыре молодые девушки в тот июльский день пришли решить свои проблемы.

Чытаць цалкам: Решение ценою в жизнь

 

Здравствуй, малыш... (диалоги из жизни)

Роздум - На шляху да святасці

Здравствуй, ребенок. Мне тяжело тебе признаться, что я так не хотела твоего появления. Травила тебя по-всякому, чистилась, а ты, вот, живой. И продолжаешь расти в моем животе, и скоро родишься. Не знаю, что и думать. Значит, ты так хочешь жить. Значит, не зря ты зачался. Значит, ты придешь на эту землю для чего-то очень важного... Будешь ли ты любить меня, когда родишься, или испортишь всю мою жизнь, чтобы я весь остаток своих дней страдала от твоего характера, твоей жажды смерти, чтобы имела пред глазами немое напоминание о своем грехе и вечно каялась? Ну что же. Поздно ко мне пришло осознание, что не я решаю, кому жить, а кому умирать ради моего комфорта, мужниного удобства, карьеры. Что не все можно спланировать в жизни. Что этот сгусток клеток во мне – человеческая жизнь, которая, как бы, моя, но и совершенно не моя. И что я – неудавшаяся убийца. Прости меня, человек. Я не жду понимания, но я прошу преодолеть это мое тебе противостояние и жить дальше. В прощении, в любви, в свете.

Чытаць цалкам: Здравствуй, малыш... (диалоги из жизни)

 

Час на назіранні і аналіз, каб змяніць сваё жыццё

Роздум - На скрыжаванні

Ангеліна  ПакачайлаХвала Хрысту!
   Мінуў Вялікдзень. Усіх са святам Уваскрослага Хрыста! Няхай у Вашых сэрцах жывуць радасць і супакой. Усіх моцна абдымаю. Мы з Вамі зноў сустракаемся на скрыжаванні думак, спраў, фактаў і меркаванняў. Што прынёс нам красавік? Першых птушак, красавіцкае сонца, і, як кожны месяц, новыя ўражанні і цікавыя развагі. Сёння ў цэнтры ўвагі Божая міласэрнасць, сімвалічнасць жыцця і публічнае вызнанне веры.
    З Богам.

Чытаць цалкам: Час на назіранні і аналіз, каб змяніць сваё жыццё

 

Гродзенскі Ерузалем

Роздум - На шляху да святасці

Большасць з нас на працягу ўсяго перыяду Вялікага посту ўдзельнічае ў набажэнстве Крыжовага шляху ў касцёле ці адпраўляе яго ў сваіх дамах. Нам асабліва падабаецца ўдзельнічаць у розных інсцэніраваных крыжовых набажэнствах, такіх, якія адбыліся, напрыклад, у Шчучыне ці Міхалішках. У многіх мясцовасцях нашай дыяцэзіі гэтыя набажэнствы разбудаваныя, а вернікі, поўныя пакоры, прыпадаючы да крыжа, прымаюць у іх удзел. Кульмінацыяй крыжовых разважанняў з’яўляюцца словы, якія гучаць у Вялікую пятніцу, калі многія з нас духоўна яднаюцца са Святым Айцом і слухаюць разважанні, што плывуць у Гродна з Рымскага Калізея, месца смерці многіх хрысціян. А ў Гродне ў гэтым годзе ў чацвёрты раз адбылося набажэнства Крыжовага шляху праз цэнтр горада.
У гэтым годзе разважанні падрыхтавала моладзь пабернардынскай парафіі на чале са сваім душпастарам кс. Янам Раманоўскім. Сёлетнія разважанні былі моцна ўплецены ў штодзённае жыццё, несумненна, кожнага чалавека: тых, хто не заўсёды мае добрыя адносіны з бацькамі, тых, хто не спяшаецца працягнуць руку дапамогі патрабуючым, тых, хто часта задумваецца над сэнсам жыцця і сваім сведчаннем веры. А таму гэтым вечарам падчас гродзенскага Ерузалема кожны з нас мог знайсці сябе і сваё жыццё. А стоячы на пабернардынскім узвышшы, якое становіцца гродзенскай Галготай, можна пачуць адказ Езуса на пытанні, якіх, як заўсёды, у нас вельмі шмат.

Чытаць цалкам: Гродзенскі Ерузалем

 

Што такое Духоўнае ўсынаўленне?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

У сучасным свеце з’ява аборту, забойства ненароджанага дзіцяці, стала чымсьці звычайным, на што не звяртаецца вялікай увагі. Кіраўніцтвы розных краін легалізуюць аборт ці то без усякіх абмежаванняў, ці то ставячы пэўныя ўмовы. Аднак, каталіцкі Касцёл, верны Евангеллю, якое ён атрымаў ад Езуса Хрыста, каб пераказваць яго, нягледзячы на розную крытыку і высмейванне, моцна прытрымліваецца пазіцыі адносна абортаў. Аборт з’яўляецца цяжкім грахом і забойствам чалавека. І гэтая праўда ўвесь час паўтараецца ў навучанні Касцёла. “Маральным злом з’яўляецца кожная намерана перарваная цяжарнасць. Навучанне на гэтую тэму не падлегла зменам і застаецца нязменным. Непасрэднае перарыванне цяжарнасці, г.зн. запланаванае як мэта ці сродак, глыбока супярэчыць маральнаму закону. Не забівай плод, перарываючы цяжарнасць, і не забівай народжанага” (KKK 2271).

Чытаць цалкам: Што такое Духоўнае ўсынаўленне?

 

Літургія Вялікага Тыдня

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Вялікі чацвер
У гэты дзень ажыццяўляецца св. Імша Хрызма, цэлебраваная ў катэдральным касцёле біскупам і прэзбітэрамі дадзенай дыяцэзіі. У катэдральнай базыліцы ў Гродне св. Імша Хрызма (10.00), падчас якой біскуп блаславіць алеі хворых і катэхумэнаў і кансэкруе алей-хрызма.
    Святары забіраюць новыя алеі ў свае парафіі, а старыя спальваюцца.
    Вечарам цэлебруецца ўрачыстая св. Імша Вячэры Пана.
    Яна ажыццяўляецца ў памяць Апошняй Вячэры, падчас якой Хрыстус ахвяраваў Богу-Айцу Сваё Цела і Сваю Кроў пад постацямі хлеба і віна.

Чытаць цалкам: Літургія Вялікага Тыдня

 

Старонка 215 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.