ГРОДНА
Панядзелак,
13 мая 2024 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Урачыстасць у Ваўкавыску
Актуальна - З жыцця Касцёла
600-годдзе парафіі і 85-годдзе святыні адзначылі ў Вавёрцы
Актуальна - З жыцця Касцёла
Вітаючы прысутных, пробашч парафіі кс. Андрэй Роўба CRL заўважыў, што гэтая ўрачыстасць – “доказ сілы і трываласці Хрыстовага Касцёла, ажыўленага моцай Святога Духа”. “Мінулыя пакаленні, нягледзячы на вялікія цяжкасці, верна трывалі пры Хрысце, Яго Евангеллі і запаведзях. Мы іх спадкаемцы, і наш абавязак – захаваць гэты скарб і перадаць нашчадкам”, – дадаў святар. †
Чытаць цалкам: 600-годдзе парафіі і 85-годдзе святыні адзначылі ў Вавёрцы
Слова для Жыцця (51)
Актуальна - Слова для Жыцця
На прасторы двух тысячагоддзяў ёсць вялікае мноства мужчын і жанчын, якія аддалі сваё жыццё, каб захаваць вернасць Езусу Хрысту і Яго Евангеллю. А таксама сёння ў многіх частках свету ёсць мучанікі – мужчыны і жанчыны, зняволеных і забітых выключна з-за таго, што яны хрысціяне. І іх цяпер больш, чым у першых стагоддзях Касцёла.
Фрагмент разважанняў “Regina Caeli”, 23.06.2013 †
З каталіцкага друку (50)
Актуальна - Прэса
ў эўхарыстычныя малітвы
19.06.3013
Кангрэгацыя Божага культу і дысцыпліны сакрамантаў уключыла імя св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, у эўхарыстычныя малітвы трэцяга выдання Рымскага Імшала. Як гаворыцца ў спецыяльным паведамленні з гэтай нагоды, рашэнне было прынята “пасля ўважлівага разгляду гэтага пытання і ў сілу паўнамоцтваў, атрыманых ад Святога Айца Францішка”. Размова ідзе пра II, III і IV эўхарыстычныя малітвы. Імя св. Юзафа будзе прамаўляцца адразу пасля імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Кангрэгацыя апублікавала лацінскі варыянт паправак, які ад гэтага моманту будзе мець статус афіцыйнага тэксту. Пераклады на іншыя мовы, у адпаведнасці з касцёльным правам, павінны быць падрыхтаваны адпаведнымі Канферэнцыямі Біскупаў і зацверджаны Святым Пасадам праз пасрэдніцтва Кангрэгацыі Божага культу і дысцыпліны сакрамантаў.
Трэба адзначыць, што падобныя рашэнні аб змене ў тэксце галоўнай літургічнай кнігі Касцёла прымаюцца надзвычай рэдка і ў выключных выпадках. †
Варта ведаць (6)
Актуальна - Варта ведаць
Пасля выбару папы Францішка з Трайры ў паўночна-ўсходняй частцы Бразіліі вырушыў адзінокі пілігрым. Мэтай яго пілігрымкі з’яўляюцца Сусветныя дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра.
Фабіа Матэус Фейтоса плануе прайсці пешшу 3 тысячы кіламетраў і сустрэцца са Святым Айцом Францішкам. Падчас гэтай пілігрымкі ён стараецца ажыццяўляць дэвіз сёлетніх Сусветных дзён моладзі, абвяшчаючы Евангелле і заахвочваючы маладых людзей далучацца да яго. Пілігрым жанаты і мае дваіх дзяцей. Каб мець магчымасць рэалізаваць сваё жаданне, ён папрасіў звольніць яго з працы.
Усе ўважліва сочаць за вандраваннем гэтага бразільскага пілігрыма, які падчас дарогі сустракае розныя цяжкасці. Сам пілігрым гаворыць, што мае магчымасць адчуць дух канкрэтнай евангелізацыі ў супольнасцях, якія ён сустракае.†
Ватыканскае радыё
Рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус прыбудуць у нашу дыяцэзію
Актуальна - З жыцця Касцёла
- Два гады таму падчас размовы з кс. Уладзіславам Завальнюком мы прапанавалі арганізаваць перэгрынацыю рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус у Беларусі. Першапачаткова яна планавалася на 2012 г. Але, паразмаўляўшы з Яго Эксцэленцыяй арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, мы прыйшлі да высновы, што ў сувязі з юбілеем 400-годдзя прыбыцця цудатворнага абраза Маці Божай у Будслаў, сённяшні Нацыянальны санктуарый Беларусі, для гэтай мэты больш адпавядаў бы 2013 г. †
Чытаць цалкам: Рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус прыбудуць у нашу дыяцэзію
Пілігрымкі
Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя
З 25 па 31 ліпеня сёстры назарэтанкі запрашаюць прыняць удзел у IV Пешай пілігрымцы ў Навагрудак, якая будзе выходзіць з Гродна а 10-й гадзіне раніцы. Пілігрымка прымеркавана да 70-й гадавіны мучаніцкай смерці бл. сястры Стэлы і 10-ці яе паплечніц. На завяршэнне пілігрымкі, 31 ліпеня а 18-й гадзіне на месцы расстрэлу сясцёр будзе адпраўлена Эўхарыстыя, пасля якой адбудзецца малітоўнае чуванне ў касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку. 1 жніўня ў 10 гадзін будзе цэлебравацца ўрачыстая св. Імша, якую ўзначаліць Яго Эксцэленцыя кс. бп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі.
За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца па тэл.:
+375 33 620 30 60 (с. Міхаліна); +375 29 866 42 39 (с. Мірыям). †
«Вера и современные угрозы веры»
Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя
Palmero-Romero-Pelegrino
Роздум - На шляху да святасці
Праграма ўрачыстасцей у санктуарыі Маці Божай у Тракелях
Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя
- прывітанне пілігрымаў
21.30 – марыйны зварот
- канферэнцыя “Сучасныя выклікі веры” (кс. Чэслаў Паўлюкевіч, дыяцэзіяльны экзарцыст і кусташ санктуарыя Езуса Журботнага ў Росі)
- выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту
- інтранізацыя рэліквій крыві бл. Яна Паўла II і сумесная малітва да бласлаўлённага
22.30 – эўхарыстычная адарацыя (Таварыства Найсвяцейшай Сям’і і сёстры назарэтанкі)
23.30 – падрыхтоўка да св. Імшы
24.00 – св. Імша пастэрка і працэсія з абразом Маці Божай †
Чытаць цалкам: Праграма ўрачыстасцей у санктуарыі Маці Божай у Тракелях
Сутнасць і вобраз пілігрыма
Роздум - На шляху да святасці
Як Касцёл ставіцца да вегетарыянства?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
1) Дазвол на спажыванне мяса чалавек атрымаў толькі пасля першароднага граху (Быц 9, 2). Паводле першаснага парадку, зададзенага Стварыцелем, і свет жывёл, і чалавек павінны былі спажываць раслінную ежу (Быц 1, 29). Толькі пасля грэхападзення, а асабліва пасля патопу, чалавек атрымаў дазвол ужываць побач з расліннымі таксама і мясныя патравы. Св. Тамаш Аквінскі выказваўся так: “Простае жыццё спыняецца на спажыванні пладоў зямлі, а мяса мы спажываем з шукання раскошы і цікавасці жыцця” (Summa teologica, 1-2 q. 102 a. 6 ad 2).
2) Хрысціянская духоўнасць заўсёды высока цаніла ўстрыманне ад спажывання мяса, а таксама ад любога забівання.
Сярод вегетарыянцаў неаднойчы распаўсюджваецца перакананне, што запаведзь “не забівай” датычыць таксама забароны забіваць жывёл. Аднак, гэтая запаведзь у сваім літаральным гучанні не ахоплівала нават забіцця чалавека на вайне і выканання кары смерці, бо гэтыя акты габрэйская мова акрэслівае тэрмінамі “harag” i “hemit”, у той час як у пятай запаведзі ўжыта слова “rasah”, што адпавядае слову “забойства”. Тым больш, пятую запаведзь Дэкалогу пашырае сам Езус, і няма сумневу, што справа датычыць толькі чалавека: “А я кажу вам, што кожны, хто гневаецца на брата свайго, падлягае суду” (Мц 5, 21). †
Наступныя артыкулы...
Старонка 208 з 300:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 233 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.