ГРОДНА
Субота,
04 мая 2024 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
В чем вред порнографии?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
Казка пра ноты
Адпачынак - Дзіцячы куточак
Яны маўчалі, бо ў дарозе разважалі паміж сабою, хто большы. Сеўшы, Ён паклікаў Дванаццаць і сказаў ім: «Хто хоча быць першым, няхай будзе з усіх апошнім і слугою ўсіх»”.
(Мк 9, 33-35)
Вучыўся Віця з вялікай неахвотай, таму мама часта хадзіла з ім на канцэрты, каб ён палюбіў музыку.
Аднойчы яны з мамай сядзелі вельмі блізка да сцэны і слухалі санату для скрыпкі. Скрыпач іграў, заплюшчыўшы вочы, і здавалася, што перад ім праплываюць нейкія дзіўныя карціны. Усе замерлі, слухаючы выдатную мелодыю... Усе, акрамя Віці. Яму было сумна, музыка наганяла на яго сон, і ён пачаў драмаць... †
Пастарскае слова ксяндза біскупа на пачатак новага катэхетычнага года
Актуальна - Пастырскае Слова
Чытаць цалкам: Пастарскае слова ксяндза біскупа на пачатак новага катэхетычнага года
Перад абліччам смерці верныя Хрысту
Актуальна - З жыцця Касцёла
У чым мая вера? (22)
Роздум - Хрысціянская думка
Вера абавязвае ў першую чаргу прытрымлівацца Дэкалогу, які з’яўляецца не толькі законам Божым, але і законам розуму. Каб атрымаць збаўленне, мы павінны любой цаной змагацца з нашымі слабасцямі... з пасткамі граху. Мы абавязаны няспынна навяртацца, выпраўляцца, працаваць над сабой. Мы былі пакліканы да святасці, але нам вядома, які цяжкі гэты шлях, бо ён вядзе праз цемру нашых він, і толькі вера можа дапамагчы нам знайсці праменьчык святла – надзеі ў цёмным тунэлі. Мы не можам саромецца сваёй веры... мы павінны паказваць усім нашае шчасце, звязанае з блізкасцю Хрыста.
Слова для Жыцця (54)
Актуальна - Слова для Жыцця
Калі чалавек думае толькі пра самога сябе і пра свае інтарэсы і ставіць сябе ў цэнтры, калі ён дае сябе захапіць ідалам панавання і ўлады, калі ён ставіць сябе на месца Бога, тады ён псуе ўсе адносіны, знішчае ўсё; і адчыняе дзверы насіллю, абыякавасці, канфлікту. Менавіта гэта нам паказвае фрагмент з Кнігі Быцця, які расказвае пра грэх людской істоты: чалавек уваходзіць у канфлікт з самім сабой, разумее, што ён голы, і хаваецца, бо адчувае страх (Быц 3, 10), ён баіцца Божага позірку, абвінавачвае жанчыну, тую, якая з’яўляецца целам ад яго цела (в. 12), разбурае гармонію са створаным светам, даходзіць да таго, што падымае руку на брата, каб забіць яго. Ці можна сказаць, што ад гармоніі мы пераходзім да “дысгармоніі”? Не, “дысгармоніі” не існуе: альбо ёсць гармонія, альбо мы трапляем у бязладдзе, дзе пануе насілле, сутыкненні, канфлікт, страх... †
Варта ведаць (9)
Актуальна - Варта ведаць
Святы Айцец патэлефанаваў 35-гадовай цяжарнай рымлянцы, якая стане адзінокай маці. Ён зрабіў гэта тады, калі атрымаў ад яе ліст, у якім яна напісала, што партнёр пакінуў яе, бо не хацеў мець дзяцей. Анна Рамана расказвае, што мужчына, з якім яна была звязана, пакінуў яе, калі даведаўся пра будучае дзіця. Яна рашылася напісаць ліст да Папы, каб падзяліцца з ім сваёй роспаччу. Праз некаторы час, расказвае жанчына, зазваніў мабільны тэлефон, а яна пачула ў ім голас Папы, які сказаў: “Я пахрышчу тваё дзіця. Мы, хрысціяне, не можам дазволіць адабраць у сябе надзею”.
Жанчына сказала, што калі народзіцца хлопчык, яна дасць яму імя Францішак. І дадала, што хоча, каб гэтая гісторыя была прыкладам для многіх жанчын. У каментарыях да гэтай падзеі гаворыцца, што Папа тэлефануе да адной асобы, каб прамовіць да ўсіх, а яго званкі не выпадковыя. †
Deon.pl
З каталіцкага друку (53)
Актуальна - Прэса
Урачыстай св. Імшой, якую цэлебраваў абп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, у Аўгсбургу скончыўся ўжо трынаццаты Кангрэс веры, арганізаваны Форумам нямецкіх католікаў. На працягу трох дзён некалькі соцень вернікаў з усёй Германіі ўдзельнічалі ў катэхезах, літургіі і артыстычнай праграме. Галоўнай тэмай сёлетняга Кангрэса быў Год веры і новая евангелізацыя.
Мясцовы ардынарый бп Конрад Здарса перасцерагаў, што “веруючы чалавек схільны да сібарыцтва, да акопвання і да пазірання на іншых звысоку”. Але ў веры трэба заўсёды выходзіць ад сябе да іншых. “Гаворка тут ідзе пра навяртанне сэрца, а не толькі пра выкананне рэлігійных практык”. Бп Здарса заклікаў сведчыць аб Хрысце ў кожнай прафесіі.
Арганізатар Кангрэса і старшыня Форуму нямецкіх католікаў праф. Губерт Гіндэрт сказаў, што сустрэча мела на мэце садзейнічаць абуджэнню сярод нямецкіх католікаў. Але гэты пералом, адзначыў Гіндэрт, магчымы не ў выніку працы дарадчых фірм, а ў выніку навяртання і веры ў Езуса Хрыста.
Форум нямецкіх католікаў узнік 13 гадоў таму як адказ на Камітэт нямецкіх католікаў, што вёў актыўнае палітычнае жыццё і быў прыхільнікам левых. Форум аб’ядноўвае звыш 40 супольнасцей і кансерватыўных арганізацый, у тым ліку “Моладзь 2000”, супольнасці “Бласлаўленняў” і “Эмануэль”, а таксама шматлікія рухі “pro life”. †
“Бо касцёл для чалавека – усё!”
Актуальна - З жыцця Касцёла
У дыяцэзіі ўшанавалі рэліквіі св. Яна Боско
Актуальна - З жыцця Касцёла
28 жніўня рэліквіі св. Яна Боско прыбылі ў салезіянскую парафію святога Міхала Арханёла ў Смаргоні.
Дзень нараджэння касцёла ў Дзярэчыне
Актуальна - З жыцця Касцёла
На ўрачыстасць прыбыло шмат гасцей: аўтобус з Ліды-Фары, аўтобус пілігрымаў з Аўстрыі на чале з а. Юзафам, колішнім плябанам Дзярэчына, і іншыя госці з ваколіц. Зразумела, прэзбітэрый быў поўны духавенства на чале з біскупамі Аляксандрам Кашкевічам, Антоніем Дзям’янкам і Казімірам Велікасельцам. Граў квартэт з філармоніі з Мінска, спяваў мясцовы хор. Бабулі, натуральна, апранулі святочныя хусты. Было бездакорна ўрачыста. †
100-годдзе святыні ў Зэльве
Актуальна - З жыцця Касцёла
Наступныя артыкулы...
Старонка 204 з 300:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 242 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.