ГРОДНА
Субота,
04 мая
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Урачыстасць асвячэння касцёла ў Крэве

Актуальна - З жыцця Касцёла

Радасць вернікаў ад сустрэчы з ПастырамПасля падпісання Крэўскай уніі ў 1385 г. парафія ў Крэве была адной з першых парафій, што ўзніклі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У мінулым годзе адзначалася 625-годдзе яе існавання. Першы касцёл – св. Яна Хрысціцеля – быў узведзены ўжо ў 1387 г. на ўзгорку насупраць замка. На працягу некалькіх соцень гадоў гісторыі святыня закрывалася, знішчалася пажарам і вайной, перажывала іншыя цяжкасці. У 1995 г. пры шпіталі, дзякуючы намаганням тагачаснага пробашча кс. Генрыха Багушэўскага і парафіян, узнікла новая мураваная святыня пад тытулам Перамянення Пана. Гэта вялікі дзвюхвежавы неабарочны касцёл, які ўзвышаецца на ўзгорку.

Чытаць цалкам: Урачыстасць асвячэння касцёла ў Крэве

 

З каталіцкага друку (56)

Актуальна - Прэса

Пантыфік пазваніў да бацькоў
хворых дзяцей

    Нягледзячы на вялікую колькасць абавязкаў, папа Францішак знаходзіць час на непасрэдны кантакт з людзьмі, асабліва з тымі, якія дзеляцца з ім сваімі праблемамі. Італьянскія СМІ інфармуюць пра званок Папы да бацькоў, чые маленькія дзеці хварэюць на спінальную мышачную атрафію.
    Некалькі месяцаў таму ў адной з італьянскіх клінік была распачата тэрапія з выкарыстаннем дарослых ствалавых клетак, якая не супярэчыць этыцы. На думку бацькоў і некаторых урачоў, тэрапія давала пазітыўныя рэзультаты. Аднак Міністэрства аховы здароўя забараніла лячэнне гэтым метадам, бо ён не быў правераны і можа аказацца шкодным.
    Бацькі пратэстуюць, між іншым, перад парламентам у Рыме. Некаторыя з іх напісалі да Папы. Францішак пазваніў да іх і паразмаўляў некалькі хвілін. Ён абяцаў малітву і ўмяшанне ў міністэрстве.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (56)

 

Cетка Граху. Хцівасць

Роздум - Сетка граху

Вольга Пінкевіч, аўтар рубрыкі Напэўна, мы так задуманыя Богам, што заўсёды прагнем большага.
Рост інтэлектуальны, духоўны, прафесійны, матэрыяльны – гэта тыя аспекты нашага жыцця, з якімі мы сутыкаемся ледзь не кожны дзень. І, як мне падаецца, ужо не зусім нармальна, калі гэтыя пытанні ўвогуле перастаюць цікавіць. Іншая справа – якая з гэтых сфер хвалюе нас у першую чаргу і як моцна.
    Бясспрэчна, для хрысціяніна духоўны рост павінен быць на першым месцы. Але не так ужо лёгка думаць пра духоўнае, калі не хапае грошай на звычайныя штодзённыя патрэбы, “вісяць” неаплачаныя крэдыты, а яшчэ трэба скончыць рамонт і сабраць немалую суму на вучобу ва ўніверсітэце... Так пытанне матэрыяльнага выходзіць на першы план, бо, як кажуць, складана думаць пра супакой ва ўсім свеце, калі няма чаго есці.

Чытаць цалкам: Cетка Граху. Хцівасць

 

Малітва пры дапамозе сучасных камунікацыйных тэхналогій аб’яднала вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі

Актуальна - З жыцця Касцёла

12 кастрычніка была зладжана супольная малітва, арганізаваная душпастарствам студэнцкай моладзі Гродна “OPEN” у гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі. Дэвізам малітоўнай сустрэчы былі словы: “Няхай Беззаганнае Сэрца Марыі затрыумфуе”
Незвычайная малі­тоўная сустрэча сабрала ў пабрыгіцкім касцёле каля 80-ці маладых вернікаў з розных парафій Гродна на супольную малітву праз скайп. Да іх далучылася таксама моладзь з Бераставіцы, Іўя, Ліды, і Астраўца. Падчас інтэрнэт-малітвы каталіцкая моладзь малілася за Святога Айца Францішка, ва ўсіх інтэнцыях Касцёла і ў асабістых інтэнцыях. На пачатку кожнай таямніцы ўдзельнікі малітвы праз скайп распавядалі пра тое, што ў іх жыцці азначае ружанцовая малітва, разважалі не толькі пра жыццё Езуса і Марыі, але і пра сваё.

Чытаць цалкам: Малітва пры дапамозе сучасных камунікацыйных тэхналогій аб’яднала вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі

 

Часто слышал о харизматических реколлекциях для католиков. Что это такое и стоит ли их посещать?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Свящ. Виктор Субель, настоятель прихода Рождения Богородицы  Марии в Трабах catholicnews.byЧто такое харизматические реколлекции?
    На таких реколлекциях мы стремимся заново открыть в своей жизни Святого Духа, которого уже имеем от таинства крещения и миропомазания. Это открытие своего сердца, всех сторон своей жизни на Святого Духа. Он не просто есть в нас, Он хочет действовать, преображать и освящать нас. Без Него невозможно быть настоящим христианином и жить согласно Евангелию. Святой Отец бл. Иоанн Павел II в энциклике “Tertio millennio Adveniente” говорит о том, что мы должны заново открыть Святого Духа.
   
    Нужны ли вам харизматические реколлекции?
    В Первом послании к Коринфянам св. Апостола Павла (12, 1-11) мы можем прочесть о том, что каждый христианин получает от Святого Духа. Поэтому эти реколлекции не для каких-то особых людей, но для всех нас, чтобы обновиться, разжечь, включить активность в дарах Духа, которые у нас уже есть, но почему-то не работают.

Чытаць цалкам: Часто слышал о харизматических реколлекциях для католиков. Что это такое и стоит ли их посещать?

 

Як крынічка сваю ваду сапсавала

Адпачынак - Дзіцячы куточак

“Хто любіць чысціню сэрца, хто мае прыемнасць на вуснах, таму цар – сябар” (Прып 22, 11)
    “Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць” (Мц 5, 8)
У лесе з-пад зямлі прабілася маленькая крынічка з чыстай вадою. Яна была вясёлая і бестурботная, любіла напяваць свае гучныя песенькі. Аднойчы крынічцы стала вельмі сумна, і яна вырашыла цячы туды, куды толькі ўздумаецца, толькі б не стаяць на месцы.
    Бегучы па раўніне, крынічка сустрэлася з людзьмі. Узрадаваліся людзі яе сцюдзёнай празрыстай вадзе і сталі з вёдрамі да яе прыходзіць, каб чыстай вадзіцы набраць і дадому занесці, а стомленыя жнейкі адразу з крынічкі ваду пілі.
    Убачыў дождж, што крынічка такая жвавая і вольная, што яе вада ўсім падабаецца, ды і прапанаваў суправаджаць яе. Згадзілася крынічка, бо ўдваіх плёхацца значна весялей, чым аднаму, і яны шумна пацяклі разам. Ніхто не ведаў, чаму каля крынічкі часта накрапваў дожджык.

Чытаць цалкам: Як крынічка сваю ваду сапсавала

 

Алтар св. Міхала Арханёла адноўлены

Актуальна - З жыцця Касцёла

Пробашч кс. Ян Кучынскі прыклаў шмат намаганняў, каб алтар св. Міхала Арханёла ў катэдральнай базіліцы захапляў вернікаў сваім выглядам

Сотні вернікаў сабраліся 29 верасня ў катэдральнай базіліцы, святкуючы ўрачыстасць святых арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала. У гэты дзень быў таксама ўрачыста адкрыты пасля рэстаўрацыі самы старэйшы алтар святыні – алтар св. Міхала Арханёла. Дзякуючы намаганням пробашча кс. Яна Кучынскага, працы людскіх рук і ахвярнасці дабрачынцаў, алтару быў вернуты яго стыль.
Дзень 29 верасня як дата адкрыцця алтара быў выбраны невыпадкова, бо менавіта ў гэты дзень Касцёл успамінае трох вядомых нам па імёнах арханёлаў – Міхала, Габрыэля і Рафала, якія “ўваходзяць перад абліччам славы Пана”.
    На пачатку св. Імшы быў урачыста адкрыты, а затым асвечаны кс. біскупам Аляксандрам Кашкевічам алтар св. Міхала Арханёла, які захапіў сваім бляскам вернікаў, што прыбылі на ўрачыстасць.
    Прамаўляючы гамілію, іерарх падкрэсліў, што праўда пра анёлаў застаецца не да канца адкрытай таямніцай, паколькі са Святога Пісання мы ведаем, што анёлы неахвотна раскрываюць свае імёны, каб сваёй асобай не адцягваць увагу чалавека ад пашаны для Імя Божага.
    – Пра гэтую сферу нябесных духаў мы маглі б сказаць: “Ані вока не бачыла, ані вуха не чула, ані сэрца чалавечае не здольна ўявіць”. Усё, што мы ведаем пра анёлаў, мы ведаем толькі дзякуючы Божаму аб’яўленню. Пан Бог у сваёй бясконцай дабрыні і мудрасці падымае перад намі заслону таямніцы і дазваляе нам часткова пазнаць той звышнатуральны свет.

Чытаць цалкам: Алтар св. Міхала Арханёла адноўлены

 

Ян Павел II стане святым

Актуальна - З жыцця Касцёла

Кананізацыя Яна Паўла II і Яна XXIII адбудзецца 27 красавіка наступнага года, – абвясціў папа Францішак падчас кансісторыя ў Ватыкане.
Падчас прэс-кан­ферэнцыі ў са­ма­лёце на зва­ротным шляху з Сусветнага дня моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра папа Францішак прызнаў найбольш верагоднай датай кананізацыі Нядзелю Божай Міласэрнасці 27 красавіка 2014 года. Пантыфік, выказваючыся пра Яна Паўла II, указаў, што гэта быў вялікі місіянер Касцёла, які нёс агонь Евангелля падобна святому Паўлу.
    5 ліпеня бягучага года са згоды папы Францішка Кангрэгацыя па справах кананізацыі выдала дэкрэт, які прызнае цуд праз заступніцтва бл. Яна Паўла II. Ён адбыўся на Костарыцы 1 мая 2011 г. у дзень беатыфікацыі Папы-паляка. Маладая жан­чына, якая пакутавала ад анеўрызма мозга, малілася аб заступніцтве Яна Паўла II і далучылася праз тэлебачанне ў малітву ўсяго Касцёла за яго. Пад канец цырымоніі беатыфікацыі яна заснула, а калі прачнулася на наступны дзень, адчула, што сімптомы хваробы зніклі. Унутраны голас сказаў ёй: “Устань, не бойся, вазьмі сваё жыццё нанова”.
    Ян Павел II быў беаты­фі­каваны 1 мая 2011 г. Бене­дыктам XVI. Разам з Папам-палякам адбудзец­ца кананізацыя папы Яна XXIII, які склікаў II Ватыканскі Сабор.
 

У чым мая вера? (24)

Роздум - Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
З партала teologia.pl
    Дзякуючы веры мы здабываем Божую мудрасць, якая дазваляе нам належным чынам бачыць і ацэньваць рэчаіснасць, што нас акружае. Веруючая асоба ў святле Божай праўды – як праз каляровыя акуляры – бачыць навакольны свет, падзеі, жыццё і смерць. Мікраскоп дае нам магчымасць убачыць вельмі малыя прадметы, якія наша вока не заўважае. Тэлескоп, у сваю чаргу, дазваляе ўбачыць вельмі далёкія нябесныя целы, якія нельга разглядзець няўзброеным вокам. Падобным чынам вера дае нам магчымасць заўважыць у навакольным свеце, у падзеях і ў нас саміх тое, чаго мы ані пачуццямі, ані розумам не можам убачыць і зразумець.
   

Чытаць цалкам: У чым мая вера? (24)

 

Усялюб

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Навагрудак
Мясцовы касцёл – гэта не толькі выдатны помнік сапраўднай готыкі нашай дзяржавы, але і самы ранні ўзор гэтага стылю ў Беларусі. Каля 1413 г. святыню пабудаваў Ян Няміра, канюшы вялікага князя Вітаўта, староста полацкі, уладар Усялюба (менавіта на ўмовах прыняць каталіцтва Ян Няміра адным з першых літоўскіх баяр атрымаў уласны герб на сойме ў Гародні ў 1413 г.). Па іншых звестках, касцёл узвёў яго сын Анджэй Няміравіч у 1433 г. (гэтая дата афіцыйна лічыцца першым узгадваннем аб Усялюбе, і менавіта гэты год лічыцца датай заснавання касцёла; такую дату называе і інвентар 1867 г.). Польскі гісторык Ахмяньскі называе датай пабудовы касцёла 1471 г., а фундатарам – Мікалая Няміравіча, намесніка віцебскага і смаленскага.
    Так ці інакш, каменны касцёл быў пабудаваны тут у першай палове XV ст. і асвечаны пад тытулам св. Яна Хрысціцеля. На жаль, першапачатковы выгляд святыня не захавала, але хутчэй за ўсё гэта быў прамавугольны залавы бязвежавы храм з пяціграннай апсідай, арыентаванай на ўсход, з адной сакрыстыяй з паўночнага боку. Сцены былі выкладзены з вонкавай цэглы ў тэхніцы гатычнай муроўкі і ўмацаваны контрфорсамі. Інтэр’ер перакрывалі зорчатыя скляпенні, якія абапіраліся на слуп у цэнтры малітоўнай залы. У тоўшчы сцен паўднёва-заходняга кута была зроблена лесвіца на хоры (і далей на паддашак), якія да канца XVIII ст. былі драўлянымі, а потым мураванымі. У сярэдзіне XVI ст. тагачасны ўладальнік Усялюба (з 1540 г.) полацкі ваявода Станіслаў Давойна зафундаваў бакавыя алтары – Найсвяцейшай Тройцы (1543 г.) і св. Юрыя (1545 г.), утварыўшы пры іх альтарыі.

Чытаць цалкам: Усялюб

 

Кастрычнік – выключны месяц

Роздум - На шляху да святасці

Кс. Максім Бачарнікаў SCJУ чарговы раз вітаю Вас, дарагія Чытачы “Сло­ва Жыцця”!
Вельмі хутка мінула лета – час водпускаў і адпачынку, так жа хутка мінуў верасень, і ўжо распачаўся кастрычнік. Для нас, католікаў, кастрычнік выключна важны, бо ў гэтым месяцы мы ўшаноўваем Маці Божую Марыю, што­дзённа адгаворваючы най­прыгажэйшую малітву – Ружанец. Чым з’яўляецца гэты цудоўны Ружанец, і чаму ён такі важны ў жыцці веруючай асобы?
    Ружанец – гэта хрысці­янская малітва, якая першапачаткова называлася Псалтыром Найсвяцейшай Панны Марыі (150 псалмоў – 150 “Вітай, Марыя”). Гэтая малітва вядома і ўжываецца ў Касцёле з часоў сярэднявечча, хоць яе карані значна старэйшыя. Паводле пэўнай старажытнай гіпотэзы і некаторых гісторыкаў Касцёла, крыжаносцы павінны былі дастасаваць да хрысціянскай малітвы пэўную практыку, якая існавала ў ісламскім свеце. Яна заключалася ў прамаўленні 99-ці імён Алаха пры дапамозе ланцужка і зярнят. Існавала таксама іншая гіпотэза, якая сцвярджала, што ўжо Айцы пустыні ў III – IV стагоддзях пачалі ўжываць шнуркі для лічэння паўтараемых малітваў.

Чытаць цалкам: Кастрычнік – выключны месяц

 

Слова для Жыцця (56)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак І
    “Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы б маглі сказаць смакоўніцы гэтай: «Вырвіся з карэннем і перасадзіся ў мора», і яна б паслухалася вас” (Лк 17, 6). Зерне гарчыцы вельмі малое, але Езус гаворыць, што дастаткова мець такую веру, малую, але сапраўдную, шчырую, каб здзяйсняць рэчы па-людску немагчымыя, неймаверныя. І гэта праўда! Мы ўсе ведаем людзей простых, пакорных, але з вельмі моцнай верай, якія сапраўды пераносяць горы! Давайце падумаем пра некаторых мам і татаў, якія сутыкаюцца з вельмі складанымі сітуацыямі, або пра некаторых хворых, нават вельмі сур’ёзна хворых, якія дзеляцца душэўным супакоем з тымі, хто прыходзіць іх наведаць. Гэтыя людзі менавіта з-за сваёй веры не хваляцца тым, што робяць, а проста згодна з просьбай Езуса з Евангелля, гавораць: “Мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць” (Лк 17, 10). Як шмат людзей сярод нас маюць гэтую моцную, пакорную веру, якая здзяйсняе так шмат дабра!
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, фрагмент выказвання, паводле radiomaryja.pl

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (56)

 

Старонка 201 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  242

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.