ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Моладзь прагне ісці за Хрыстом

Актуальна - З жыцця Касцёла

“Убогія духам любяць Бога! Любоў да Бога бароніць нас ад злога. У Хрыста бласлаўленні – шчасце і збаўленне, разам з Ім знойдземся ў небе!”. Такія словы гучалі з вуснаў 1200 маладых вернікаў, якія прыбылі на ХХІ Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. На працягу трох дзён маладзёны прымалі ўдзел у духоўных разважаннях, супольна маліліся, адаравалі Найсвяцейшы Сакрамант, а таксама праслаўлялі Бога сваім спевам.
Моладзь, якая прыбыла ў гэтым годзе на сустрэчу ў гродзенскую парафію Божай Міласэрнасці (Вішнявец), мела ўнікальную магчымасць даведацца і паразважаць на тэму найважнейшых каштоўнасцей у жыцці кожнага чалавека – нематэрыяльных. Багаццем сустрэчы, безумоўна, было таксама тое, што яна дала магчымасць маладым вернікам з розных куткоў дыяцэзіі сабрацца разам і бліжэй пазнаць навуку Хрыста, а праз яе і саміх сябе.
    Як падкрэслівалі самі ўдзельнікі Дзён моладзі, падчас сустрэчы ў Гродне яны ўбачылі сапраўдную каталіцкую супольнасць, упэўніліся ў тым, што для веры няма бар’ераў, яна яднае мноства людзей, якія прагнуць ісці за Хрыстом.

Чытаць цалкам: Моладзь прагне ісці за Хрыстом

 

Моладзь – будучае Касцёла: разважанні іерархаў

Актуальна - Пастырскае Слова

Кс. абп Клаўдыа ГуджэроціКс. абп Клаўдыа Гуджэроці
    З касцёла павінен выйсці акіян радасці моладзі: не павярхоўнай, але той, якая мае ў душы Хрыста. Хрыста мы не бачым. Цела, якім з’яўляецца Касцёл, якім з’яўляемся мы, біскупы, нашы рукі – гэта Цела Хрыста. Хрыстос прыходзіць праз нас, праз нашу слабасць, праз рукі святароў. Мы – людзі сапраўды бедныя і грэшныя – маем усведамленне, што нясём Бога вам, маладым. Вы можаце сказаць: “Не, мы не хочам вас, не верым вам”. Уявіце, што тады вы можаце выкінуць пярліну, якую не бачыце, бо яна знаходзіцца ў бруднай ракавіне: не адкрыўшы, можаце выкінуць яе. Гэтая ракавіна сапраўды, непрыгожая, але вы павінны дайсці да таго каштоўнага, што знаходзіцца ў ёй. Калі мы ўсё ж вытрымаем і дойдзем да сярэдзіны, то ўбачым прыгажосць таго святла, якое сышло з неба. Мы не можам нічога іншага вам даць. У нашых руках, часам брудных, знаходзіцца тое найвышэйшае шчасце і багацце, якім з’яўляецца Хрыстос. Не звяртайце ўвагі толькі на рукі, толькі на знешняе, ідзіце і шукайце менавіта гэтую пярліну. І калі вашы сябры спытаюць: “Чаму ты пайшоў у касцёл?”, вашым адказам будзе: “Таму што я ўжо сустрэўся з гэтай пярлінай – Хрыстом”.

Чытаць цалкам: Моладзь – будучае Касцёла: разважанні іерархаў

 

Крамяніца

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Ваўкавыск

Касцёл пад тытулам Божага Цела і св. Юрыя Мучаніка – выдатны помнік стылю рэнесанс – быў узведзены на паўночнай ускраіне вёскі ў 1617 – 1620 гадах (у 1617 г. з Кракава прыбылі манахі, а ў 1620 г. быў пабудаваны касцёл) паводле фундацыі віцебскага кашталяна Мікалая Вольскага і яго жонкі Барбары як святыня кляштара рэгулярных латэранскіх канонікаў, заснаванага 20 чэрвеня 1617 г. Сын Вольскіх, Казімір, пакаёвы каралеўскі дваранін, працягнуў будаўніцтва кляштара (скончыў жылы корпус) і павялічыў фундуш (ахвяраваў манахам вёску Кватары). Касцёл быў кансэкраваны 8 ліпеня 1657 г. віленскім біскупам Янам Даўгялам Завішам. Пры кляштары дзейнічаў шпіталь, бібліятэка, Ружанцовае брацтва, а з 1829 г. таксама школа-студыя, дзе выкладалася маральная тэалогія (навучалася 3 вучня). Мураваны кляштарны корпус стаяў перад касцёлам, выглядаў як рэнесансавы палац – прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак пад высокім чатырохсхільным дахам з вуглавымі шасціграннымі алькежамі. У брацкім корпусе жыло 8 братоў.

Чытаць цалкам: Крамяніца

 

Варта ведаць (26)

Актуальна - Варта ведаць

 У Вялікабрытаніі спынена дарога да кар’еры ўрачам, якія адмаўляюцца выпісваць абартыўныя сродкі, аргументуючы гэта пратэстам сумлення. Як інфармуе Калегія акушэрства і гінекалогіі, такія ўрачы не будуць дапускацца да спецыялізацыі. Яны не змогуць спецыялізавацца не толькі ў акушэрстве і гінекалогіі, але таксама і ў лячэнні бясплоддзя, СНІДу і да т.п. Узгаданая спецыялізацыя для ўрачоў з’яўляецца пропускам у прэстыжныя клінікі і шпіталі.
   
    •  Сусветная арганізацыя, якая вывучае ўплыў алкаголю на жыццё чалавека, прадставіла вынікі даследаванняў, паводле якіх кожны чалавек ва ўзросце ад 15 гадоў выпівае 6,2 літры алкаголю. Аднак, яго ўжывае меншы працэнт людзей ва ўсім свеце (38,8%). Падаецца таксама павелічэнне колькасці жанчын, якія ўжываюць алкаголь. Даследаванні паказваюць, што асобы, якія маюць нізкі ўзровень жыцця, больш падвержаны ўпадзенню ў алкагалізм. Найбольш алкаголю спажываюць еўрапейцы, у Афрыцы і Амерыцы гэты ўзровень стабільны, а ў Азіі можна заўважыць працэнтнае павелічэнне спажывання алкаголю. Даследаванні таксама паказваюць, што алкаголь спрыяе павелічэнню ўспрымальнасці людзей да розных хвароб. На працягу года ва ўсім свеце з-за алкаголю памірае 3,3 млн. чалавек.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (26)

 

З каталіцкага друку (70)

Актуальна - Прэса

Звон “Ян Павел II”
павесілі на Вавелі

   “Праз знак свайго звона Ян Павел II будзе прыгадваць усяму свету аб неабходнасці малітвы”, – сцвердзіў пробашч вавельскай катэдры, дзе ўстаноўлены звон, прысвечаны Папе паляку. Звон мае амаль метр у дыяметры і важыць паўтоны.
   
    “«Ян Павел II» упершыню загучаў апоўдні 18 мая – у Дзень нараджэння Караля Вайтылы. З гэтага часу ён кожны дзень будзе прыгадваць аб малітве «Анёл Панскі». Пры жыцці Ян Павел II прыгадваў нам аб малітве, размове з Панам Богам. Гэтаму ён навучаў увесь свет. Ён далей будзе рабіць гэта праз знак свайго звона”, – сказаў кс. прэлат Здзіслаў Сахацкі.
    На звоне, які мае амаль метр у дыяметры і важыць паўтоны, знаходзяцца, між іншым, герб кракаўскай Катэдральнай Капітулы, якая зафундавала звон з нагоды кананізацыі Яна Паўла II, а таксама герб Папы паляка і кард. Станіслава Дзівіша. Вежа сярэбраных званоў – гэта самая старэйшая захаваная званіца Вавельскай катэдры. Да гэтага часу тут віселі тры званы: “Герман” – самы старэйшы звон катэдры прыкладна з 1271 г., “Збышко” і “Мацек” – найменшы і самы малодшы звон на Вавелі, зафундаваны кракаўскай Катэдральнай Капітулай у 1669 г. 13 мая 2014 г. да іх далучыўся “Ян Павел II”.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (70)

 

Кс. Чэслаў Паўлюкевіч: рэкалекцыі ў Росі – гэта аднаўленне аблічча гэтай зямлі

Актуальна - З жыцця Касцёла

А. Джон Башабора з Уганды7–8 чэрвеня ў Рось на штогадовыя рэкалекцыі прыедзе а. Башабора. Аб духоўных практыкаваннях у Росі, прыездзе а. Башаборы і аб досведзе сустрэчы жывога Бога з кусташам санктуарыя Езуса Журботнага ў Росі кс. Чэславам Паўлюкевічам размаўляе кс. Павел Салабуда.
– Ксёндз Чэслаў, як з’явілася ідэя правядзення рэкалекцый у Росі летам?
    – Ужо з пачатку майго душпастарства ў Росі, з 1999 года, я сустрэўся з многімі пілігрымамі, якія прыбывалі сюды, у санктуарый Езуса Журботнага, каб знайсці вырашэнне праблем, якія знішчаюць іх жыццё, іх шчасце. Я заўважыў, што шмат памылак і няправільнасцей здзяйсняюцца толькі з-за недахопу ведаў аб тым, якім чынам трэба дзейнічаць. Адпаведнае жыццё – гэта жыццё, згоднае з воляй і навучаннем Бога. Адной з форм навучання і абвяшчэння Евангелля з’яўляюцца рэкалекцыі. У сувязі з тым, што касцёл у Росі не атапліваўся, у Адвэнце ці падчас Вялікага посту не ўдалося б вытрымаць цэлы дзень, слухаючы канферэнцыі, таму прыйшла думка арганізаваць такія духоўныя рэкалекцыі ў адпаведны для гэтага час – летам. З 2011 года, калі колькасць удзельнікаў рэкалекцый узрасла да некалькіх тысяч, мы пачалі праводзіць рэкалекцыі на вуліцы, на прыкасцёльным участку.

Чытаць цалкам: Кс. Чэслаў Паўлюкевіч: рэкалекцыі ў Росі – гэта аднаўленне аблічча гэтай зямлі

 

IV Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці

Актуальна - З жыцця Касцёла

2 чэрвеня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26) адбудзецца IV Дыяцэзіяльны Дзень дзіцяці.
    У Год малітвы, які перажывае Касцёл у Беларусі, дэвізам мерапрыемства будуць словы: “З малітвай праз жыццё”.
Арганізатары лічаць сваёй мэтай дапамагчы дзецям усвядоміць, што малітва вельмі патрэбна чалавеку, без яе жыццё пустое і манатоннае, а ўсё, што чалавек робіць без малітвы, не мае сэнсу.
    На сустрэчу запрашаюцца дзеці 7–14 гадоў з усёй Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама з іншых дыяцэзій Беларусі. Асаблівае запрашэнне арганізатары кіруюць да тых дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступілі да Першай св. Камуніі, і жадаюць, каб прыезд на сустрэчу стаў для іх падзякай за дар Эўхарыстыі. Запрашаюцца таксама дзеці, якія спяваюць у школах і парафіяльных супольнасцях, каб упрыгожыць спевам гэтае мерапрыемства, міністранты і ўсе, хто хоча лепш пазнаць Бога і паглыбіць кантакт з Ім праз малітву.
    Прывітанне груп адбудзецца а 9-й раніцы. У 10.30 – урачыстае адкрыццё Дня дзіцяці і пачатак праграмы. Заканчэнне плануецца а 18-й. Для ўсіх удзельнікаў прадугледжана харчаванне.

Чытаць цалкам: IV Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці

 

16–19 чэрвеня адбудзецца VI Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

Актуальна - З жыцця Касцёла

Па традыцыі Парафіяда, якая ўключае элементы “Святыня”, “Тэатр” і “Стадыён”, будзе праходзіць на тэрыторыі парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы), парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) і стадыёна ЦСК “Нёман”.
    Сёлетняя Парафіяда будзе праходзіць пад дэвізам “Радасць Евангелля”.
    Узрост удзельнікаў: катэгорыя “A” – 11–13 гадоў (хлопцы і дзяўчаты); катэгорыя “B” – 14–16 гадоў (хлопцы і дзяўчаты); катэгорыя “C” – 17–19 гадоў (хлопцы і дзяўчаты).
    Элемент “Святыня” ўключае штодзённую Эўхарыстыю, біблійныя сустрэчы, адарацыю, малітву. Элемент “Тэатр” – біблійны конкурс, конкурс па гісторыі і жыцці Касцёла, пластычны конкурс, конкурсы “Музыка – маё жыццё”, “Sacro Song” і конкурс малых тэатральных форм. Элемент “Стадыён” – бег 60 і 100 м, бег па перасечанай мясцовасці, скокі ў даўжыню, настольны тэніс, бадмінтон, футбол і г. д.
   Пра ўдзел неабходна паведаміць да 25 мая.
    Тэлефоны: +37529-319-54-65 (Velcom), +37533-624-35-22 (MTS) – кс. Артур Малафей.

Чытаць цалкам: 16–19 чэрвеня адбудзецца VI Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

 

Стань “Анёлам дабрыні”

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Дзіцячы праект Рэлігійнай місіі ДКТ “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі сумесна з Установай аховы здароўя “Гродзенская абласная дзіцячая клінічная бальніца”, а менавіта дзіцячым артапеда-траўматалагічным аддзяленнем, мае назву “Анёлы дабрыні”. Кожную нядзелю валанцёраў чакаюць дзеткі, якім не хапае цеплыні і радасці ў сувязі з хваробай.
    Каб знаходжанне ў бальніцы было весялейшым, валанцёры малююць, майструюць і гуляюць у развіваючыя настольныя гульні з дзецьмі. Для наведвання бальніцы неабходна мець: санітарную кніжку, белы медыцынскі халат, зменны абутак, ну і, вядома, жаданне. Таму, калі Ты маеш вольны час і жаданне, запрашаем Цябе кожную нядзелю з 17-й да 20-й гадзіны па адрасе: г. Гродна, вул. Астроўскага, 22.
    Хворыя дзеткі нас вельмі чакаюць, сапраўды, ад апошняй сустрэчы пачынаюць лічыць дні, калі прыйдуць валанцёры. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэл.: +37533-642-97-88 – Анастасія Ключнік (каардынатар праекта), +37529-881-82-34 – Алег Гарбачоў (загадчык аддзела сацыяльнага забеспячэння) і на старонцы “Карытас” “ВКонтакте”.
 

Адбудзецца дыяцэзіяльная сустрэча малітоўных груп

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Падчас сустрэчы, якая запланавана на 31 мая ў Марыйным санктуарыі ў Тракелях, удзельнікі будуць маліцца аб пакліканнях да святарскага і кансэкраванага жыцця.
   
Праграма сустрэчы:
    11.00 – прывітанне ўдзельнікаў;
    11.15 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
    12.00 – канферэнцыя;
    13.00 – перапынак на абед і гутаркі;
    14.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, магчымасць споведзі, Маёвае набажэнства;
    14.45 – бласлаўленне і заканчэнне адарацыі;
    15.00 – святая Імша і прыняцце новых членаў;
    16.30 – святы Ружанец;
    17.15 – арганізацыйная сустрэча;
    18.00 – канцэрт;
    19.00 – раз’езд.
   Падчас сустрэчы можна будзе атрымаць інфармацыю аб дзейнасці малітоўных груп у інтэнцыі святароў “Маргарытка”. Просьба для ўдзельнікаў малітоўнай сустрэчы ўзяць з сабой прадукты харчавання.
    Кантактныя тэлефоны:
    кс. Валерый Быкоўскі: +37529-695-24-69 (Velcom); с. Марыя Этоль: +37529-867-29-14 (МТС), 76-57-05.
 

Сужэнства – саюз мужчыны і жанчыны

Роздум - На шляху да святасці

Перш чым мы пачнём размаўляць аб сужэнстве і сям’і, давайце паставім канкрэтныя пытанні. Навошта жыве чалавек? Які сэнс яго існавання ў свеце, калі ён і так павінен памерці?
Чалавек жыве не для таго, каб паміраць, але для таго, каб быць святым і мець вечнае шчасце ў небе. Святасці можна дасягнуць праз малітву і выкарыстанне сакраментальных ласкаў, аб якіх трэба прасіць і якіх трэба дабівацца. Сакраментальная ласка з’яўляецца вельмі канкрэтнай, хоць і нябачнай, дапамогай у дарозе да збаўлення. Важным элементам узрастання і сталасці чалавека з’яўляецца пакорнае прызнанне таго, што ён не ўсяго можа дасягнуць уласнымі сіламі.
    Заключаючы сужэнства, чалавек бярэ на сябе дадатковы абавязак клапаціцца пра збаўленне сужэнца, а ў будучым і дзяцей. Дзякуючы мужу, жонка павінна станавіцца ўсё лепшай, набліжаючыся да святасці, і наадварот: муж, дзякуючы жонцы. Усякае нараканне на сужэнца, што стаў горшым, чым быў у дзень шлюбу, – гэта, па сутнасці, абвінавачванне сябе ў невыкананні задання ўзаемнай падтрымкі адзін аднаго ў дарозе да святасці.

Чытаць цалкам: Сужэнства – саюз мужчыны і жанчыны

 

Парафіяльныя місіі ў Ляцку

Актуальна - З жыцця Касцёла

Ад 27 красавіка па 4 мая парафія св. Станіслава Біскупа ў Ляцку перажывала святыя місіі, якія правялі айцы рэдэмптарысты.
Апошні раз такое духоў­нае свята адбывалася ў парафіі ў 1990 г. Распачаўшы місіі гімнам да Святога Духа, парафія пагрузілася ў духоўныя разважанні, насычаныя прыгожымі навукамі з уласнымі жыццёвымі пракладамі, якімі дзяліліся а. Андрэй і а. Валерый. На працягу тыдня, а святыя місіі трываюць восем дзён, вернікі ляцкай парафіі перажылі таксама дзень прабачэння, падчас якога яны прасілі ў Нябеснага Айца прабачэння за грахі, якімі Яго абразілі. Спачатку пробашч ляжаў крыжам перад алтаром (гэта стражытная форма пакаяння і прыніжэння перад Богам), а пасля прасіў прабачэння ва ўсіх сабраных на набажэнстве. Кожны меў магчымасць працягнуць руку прабачэння таму, з кім пасварыўся ўжо, можа, вельмі даўно і на працягу гэтага часу не меў смеласці прыйсці да пакрыўджанага з намерам паяднання.
    Гэтае набажэнства было моцным штуршком да падрыхтоўкі і добрага перажыцця сакраманту пакаяння. І сапраўды, чэргі перад канфесіяналамі былі вялікія. Дзякуючы шчырай і адданай працы святароў з суседніх парафій ніхто не адышоў без Божага прабачэння.

Чытаць цалкам: Парафіяльныя місіі ў Ляцку

 

Старонка 186 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.