ГРОДНА
Нядзеля,
28 красавіка
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

“Дай мне душы, усё астатняе забяры”

Актуальна - З жыцця Касцёла

Арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай узначальвае ўрачыстасць святкавання 25-годдзя прысутнасці салезіян у Смаргоні

Гэтыя словы з’яўляюцца лозунгам і асновай духоўнасці харызмы святароў Таварыства св. Францішка Сальскага, якія на працягу 25 гадоў ажыццяўляюць пастарскую дзейнасць у Смаргоні. З нагоды юбілею прысутнасці салезіянскай супольнасці ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы. Павіншаваць духоўных сыноў св. Яна Боско прыбыло шмат гасцей з усёй Беларусі і з-за мяжы.
Рэгіянальны настаяцель Таварыства св. Францішка Сальскага кс. Віктар Гайдукевіч SDB, вітаючы ўдзельнікаў сімпозіума, адзначыў: “У жыцці кожнага чалавека, розных супольнасцей і грамадстваў вялікую ролю адыгрываюць розныя даты і юбілеі. Яны з’яўляюцца скарбам памяці аб спадчыне, якая фарміруе ідэнтычнасць”. Па словах святара, дадзены юбілей важны не толькі для супольнасці ў Смаргоні, але і для ўсёй салезіянскай сям’і ў Беларусі, гэтая падзея сапраўды мае права называцца фундаментам ідэнтычнасці салезіян у Беларусі.

Чытаць цалкам: “Дай мне душы, усё астатняе забяры”

 

Ізабелін

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Ваўкавыск
У пісьмовых крыні­цах першае згадванне аб пасе­лішчы датуецца 1499 г., калі яно пад назвай Петуховічы (ці Петухова) у складзе Ваўкавыскага павета ВКЛ належала Войцеху Клочку, ахмістру двара вялікай князёўны Алены, жонкі караля Аляксандра Ягелона. З 1516 г. вядомы як уладанне ўдавы Войцеха Яновіча, маршалка шляхты – Марыны Глебаўны. У 1557 г. маёнткам ізноў валодалі Клочкі, у XVII ст. – Дольскія, Дарагастайскія і Сапегі. У 1669 г. тут, як ужо дзейны, адзначаецца парафіяльны касцёл Ваўкавыскага дэканата, але потым звесткі аб святыні губляюцца. У 1690 г. паселішча мела статус мястэчка, належала брэсцкаму ваяводзе Стэфану Курчу. У першай палове XVIII ст. яно перайшло да Флемінгаў, а ў сярэдзіне стагоддзя падскарбі літоўскі Ян Флемінг перайменаваў Петухова ў гонар сваёй дачкі Ізабелы (у шлюбе Чартарыйская). У другой палове XVIII ст. Ізабелін стаў уласнасцю роду Грабоўскіх, у 1778 г. (дата пазначана на фасадзе, але цяпер яе не бачна) па фундацыі Яна-Ежы Грабоўскага тут быў змураваны кальвінскі збор. У Ізабеліне была нават рэзідэнцыя кальвінскага суперінтэнданта (біскупа), тут адбываліся кальвінскія сіноды ўсёй Літвы. У 1897 г. у звестках згадваецца царква і кальвінскі збор, касцёл не ўпамінаецца.

Чытаць цалкам: Ізабелін

 

Запрашаем у Тракелі 11–12 ліпеня

Актуальна - З жыцця Касцёла

З кусташам санктуарыя ў Тракелях кс. Аляксандрам Рудзевічам на тэму сёлетніх дзён малітвы і дзейнасці санктуарыя размаўляе кс. Павел Салабуда.
– Вы ўжо другі год з’яў­ляецеся кусташам санк­туарыя. У чым цяпер заключаюцца Вашы абавязкі, і што новага сустрэла Вас на шляху духоўнай апекі над санктуарыем?
    – Мой першачарговы абавязак – гэта св. Імша: як для тых, хто прыбывае наведаць гэтае асаблівае месца, так і для саміх парафіян. Многія людзі просяць аб споведзі. Ёсць таксама справы і абавязкі, звязаныя з будаўніцтвам Дома пілігрыма, які мы за гэты час скончылі. Цяпер мы прыводзім у парадак тэрыторыю вакол касцёла, на якой мы плануем зрабіць стацыі і дарожкі Крыжовага шляху. Каля санктуарыя мы збіраемся добраўпарадкаваць спецыяльную тэрыторыю, якая ў будучым зможа паслужыць пілігрымам. Санктуарый – гэта месца духоўнага адпачынку, а таму пілігрымы, якія будуць прыязджаць сюды, адпачнуць фізічна і духоўна, выпрошваючы ў Маці Божай неабходныя ласкі.

Чытаць цалкам: Запрашаем у Тракелі 11–12 ліпеня

 

ПІЛІГРЫМКІ 2014. Варта пайсці ў Тракелі

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Гродна – Тракелі. Пілігрымка любові
    Пілігрымка распачнецца 7 ліпеня ўрачыстай св. Імшой у касцёле св. Францішка Ксаверыя а 9-й гадзіне. Траса: Гродна – Азёры – Астрына – Забалаць – Пагародна – Тракелі. У гэтым годзе пілігрымы будуць перажываць свае рэкалекцыі ў дарозе пад апекай св. Яна Паўла II. Дэвізам пілігрымкі будуць словы Папы: “Даверся любові”. У дарозе: разважанні на тэму любові да Бога і чалавека, футбольны матч паміж хлопцамі і ксяндзамі, канцэрт студэнтаў з Нігерыі, хрост над Котрай і аднаўленне шлюбных абяцанняў у Пагародне, а таксама традыцыйны канцэрт. Штодзённая малітва ў дарозе і адарацыя крыжа Сусветных дзён моладзі ўзмоцніць веру кожнага пілігрыма.

Чытаць цалкам: ПІЛІГРЫМКІ 2014. Варта пайсці ў Тракелі

 

Слова для Жыцця (71)

Актуальна - Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    Сваім уне-баўшэсцем уваскрослы Езус прыцягвае позірк Апосталаў, а таксама наш, да Нябёс, каб паказаць, што мэтай нашага падарожжа з’яўляецца Айцец. Але Езус застаецца і дзейнічае ў падзеях людской гісторыі праз моц і дары Святога Духа; Ён побач з кожным з нас: нават калі Яго не бачаць нашы вочы, Ён ёсць! Ён спадарожнічае нам, суправаджае нас, бярэ нас за руку і падымае, калі мы падаем. Уваскрослы Езус знаходзіцца побач з хрысціянамі, якіх пераследуюць і дыскрымінуюць; Ён побач з кожным чалавекам, які пакутуе.
        
“Regina Coeli” са Святым Айцом, 01.06.2014

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (71)

 

Варта ведаць (27)

Актуальна - Варта ведаць

 Паводле апошніх даследаванняў, ва ўсім свеце ўзрастае колькасць католікаў, святароў і семінарыстаў. З 2005 г. колькасць католікаў узрасла на 10,2% – да 1 229 мільёнаў вызнаўцаў. Католікі складаюць 17,5% насельніцтва свету. За кошт Азіі і Афрыкі ўзрастае таксама колькасць святароў. На жаль, у Еўропе каталіцызм знаходзіцца ў стадыі застою. Найбольшы рост каталіцызму зафіксаваны ў Афрыцы – 29%. Найбольш хутка ў Касцёле развіваецца катэгорыя сталых дыяканаў: за апошнія гады іх колькасць павялічылася на 26%. Узрасла таксама колькасць семінарыстаў, у асноўным у Азіі, Афрыцы і Акіяніі. Аднак, у Еўропе іх колькасць паменшылася.
   
     У Іспаніі ў апошні час гавораць аб папулярнай мадэлі і актрысе, якая стала манахіняй. Сястра Алайя Аліверос ва ўзросце 36 гадоў скончыла сваю кар’еру і ўступіла ў Кангрэгацыю св. Міхала Арханёла. Гэтая супольнасць мае статус грамадскага таварыства вернікаў. Да яго належаць як кансэкраваныя асобы, так і свецкія. На сённяшні дзень с. Алайя працуе ў доме для прыстарэлых у Мадрыдзе. Як сцвярджае сястра, яе акружэнне і сям’я да гэтага часу не могуць зразумець таго, што яна зрабіла.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (27)

 

На сімпозіуме ў межах святкавання 25-годдзя прысутнасці салезіян у Смаргоні прагучалі даклады гасцей

Актуальна - З жыцця Касцёла


Даклад Мітрапаліта Та­дэ­вуша Кандрусевіча быў прысвечаны тэме: “Адраджэнне каталіцкага Касцёла ў Беларусі і смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла”. Іерарх нагадаў, у прыватнасці, што пасля рэвалюцыі 1917 г. “каталіцкі Касцёл і іншыя веравызнанні ў былым Савецкім Саюзе, у тым ліку і ў Беларусі, жорстка пераследаваліся”, “у выніку чаго Касцёл ва Усходняй Беларусі ўжо напрыканцы 30-х гадоў мінулага стагоддзя застаўся без сваіх структур і духоўных кіраўнікоў”.
Кажучы пра Смаргонь, іерарх адзначыў, што сёння “гэты горад вядомы з-за дзейнасці салезіян – з-за іх, калі так можна сказаць, духоўнай акадэміі, якая асаблівым чынам клапоціцца пра духоўнае выхаванне моладзі, каб яна была здольна захаваць сваю хрысціянскую ідэнтычнасць, бараніць веру і сведчыць аб ёй у сучасным цырку секулярызму і бязвер’я”.
Першы пробашч адроджанай смаргонскай парафіі кс. Генрых Куляшэвіч SDB прадставіў даклад “Прыпынак «Смаргонь» даўжынёй у 13 гадоў”. Святар адзначыў, што дзень, калі смаргонскія католікі атрымалі парафію св. Міхала Арханёла, быў “днём вялікай перамогі Касцёла”. Святар распавёў пра доўгі час адраджэння, рэстаўрацыі смаргонскай святыні, пра некаторых яе вернікаў, пра радасці і цяжкасці, з якімі сутыкалася парафія ў гэтыя гады, а таксама пра самыя значныя і памятныя моманты.

Чытаць цалкам: На сімпозіуме ў межах святкавання 25-годдзя прысутнасці салезіян у Смаргоні прагучалі даклады гасцей

 

З каталіцкага друку (71)

Актуальна - Прэса

Маці Сперанца ад Езуса
прызнана бласлаў­лёнай

   Іспанская містычка, заснавальніца Супольнасці служак міласэрнай любові, была ўзведзена да хвалы алтара.
   
    Падчас II Сусветнай вайны і адразу ж пасля яе заканчэння, калі ў Італіі панаваў паўсюдны голад, сястра Сперанца кіравала сталовымі для бедных. Асабліва блізкім для яе было пасланне Божай міласэрнасці, якой яна прысвяціла сваё жыццё. Гэта маці Сперанца падчас сустрэчы з кард. Каралем Вайтылам у 1964 г. падказала, як паскорыць распачацце беатыфікацыйнага працэсу сястры Фаустыны.
    Міласэрную любоў у штодзённым жыцці маці Сперанца рэалізавала вельмі канкрэтна. Яна была вялікай містычкай. Незвычайным чынам змагалася з д’яблам. Да яе прыходзілі тыя, для каго Бог не існаваў, а выходзілі, навярнуўшыся. Яна валодала незвычайным дарам білакацыі. Дзякуючы яму яна неаднаразова сустракалася са св. айцом Піо. †

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (71)

 

Час узяць жыццёвы аркуш і расставіць знакі прыпынку

Роздум - На скрыжаванні

Ангеліна  ПакачайлаХвала Хрысту!
   У Паўночным паўшар’і зараз распачалася зіма, а ў нас – лета. Яшчэ адно лета ў нашым жыцці. А ці гатовыя мы, увогуле, да пачатку нечага ў сваім жыцці? Бо, калі за плячыма мноства незавершаных спраў, гэта наўрад ці прынясе радасць.
    У чэрвені зоймемся з Вамі жыццёвай граматыкай: будзем выпраўляць памылкі і расстаўляць знакі прыпынку. Паразважаем наконт працы і паспяховасці. Засяродзім увагу на мітусні свету. Напрыканцы – біяграфія святога Антонія, да якога мы часта звяртаемся, калі нешта згубілі.
    Адразу заахвочваю да каментарыяў у рубрыцы. Актыўныя чытачы будуць узнагароджаны разнастайнымі падарункамі.
    З Богам!

Чытаць цалкам: Час узяць жыццёвы аркуш і расставіць знакі прыпынку

 

“Карытас” запрашае на адпачынак

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Як кожны год, мы арганізуем адпачынак для дзяцей з бедных, няпоўных і занядбаных сямей, якія не могуць выехаць кудысьці па-за месца жыхарства. Гэта будуць г.зв. “Канікулы з Богам”, якія пройдуць у лагеры адпачынку ў Нецечы (Лідскі раён). Адпачынак арганізуецца для дзяцей ва ўзросце ад 8 да 13 гадоў.
   
    ТЭРМІНЫ ЗМЕН:
    I. 10.06.2014 г. – 23.06.2014 г.
    II. 26.06.2014 г. – 09.07.2014 г.
    III. 12.07.2014 г. – 25.07.2014 г.
    IV. 28.07.2014 г. – 10.08.2014 г.
    V. 13.08.2014 г. – 26.08.2014 г.
   
    Просім звяртацца да ксяндзоў пробашчаў парафій. Спісы дзяцей з парафіі можна дасылаць на адрас “Карытас”: вул. К. Маркса, 4, 230025 Гродна; тэл.: 75-34-12; fax: 75-34-11; e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .
    Просім захоўваць узроставую мяжу.
    Пачатак змены а 12-й гадзіне, канец – а 14-й.
    Адказны за арга­нізацыю даезду дзяцей у Нецеч і назад, пасля заканчэння змены, – ксёндз про­башч.
    Трэба прывезці дзяцей у дзень распачацця змены і забраць іх у апошні дзень, каб зрабіць магчымай пад­рыхтоўку лагера да наступнай змены.
 

Ці ёсць у ксяндза водпуск?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Гэтае пытанне вернікі вельмі часта задаюць асабліва на пачатку лета. У зацікаўленасці жыццём ксяндза няма нічога дрэннага, але я лічу, што ўсе, хто задае сабе гэтае пытанне, павінны, у першую чаргу, прыгадаць сабе, што ксёндз – таксама чалавек. А таму ён патрабуе адпачынку так таксама, як і кожны чалавек. Падчас водпуску ксёндз не перастае быць ксяндзом: ён адпраўляе св. Імшу, моліцца Брэвіярыем і іншымі малітвамі, але ён мае права кудысьці выехаць, нават змяніць месца побыту, убачыць свет і пазнаёміцца з культурай іншых народаў. Падчас водпуску ксёндз таксама хоча наведаць сваю сям’ю, родных і блізкіх. Водпуск святара, бясспрэчна, трохі адрозніваецца ад водпуску свецкай асобы, але і ксёндз мае права на адпачынак. Напрыклад, сённяшні святы Ян Павел II любіў падчас водпуску ездзіць у горы, дзе ён маліўся, меў капліцу і мог у спакойным рытме свайго жыцця зачарпнуць больш сіл для служэння людзям у паўсюдным Касцёле. Ксяндзы, як і свецкія, маюць свае захапленні. Яны выязджаюць за мяжу, вандруюць па гарах, удзельнічаюць байдарачных паходах і г.д.

Чытаць цалкам: Ці ёсць у ксяндза водпуск?

 

Гісторыя Джонатана

Адпачынак - Дзіцячы куточак

“Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць” (Мц 5, 8)
Джонатан Фёрстэр нара-дзіўся з фізічнымі і разумовымі недахопамі. Яму было дванаццаць гадоў, але ён вучыўся з дзевяцігадовымі дзецьмі ў адным класе. Здавалася, што вучоба была яму не пад сілу. Часта ён прыводзіў сваю настаўніцу Інгрыд Мюлер у роспач, круцячыся на сваім месцы, гледзячы ў вакно і выдаючы незразумелыя гукі.
    Але бывалі моманты, калі Джонатан выказваўся ясна і зразумела. Тады здавалася, што прамень святла пранізваў цемру яго розуму. Але часцей за ўсё Інгрыд было вельмі цяжка навучыць чаму-небудзь Джонатана. Аднойчы настаўніца патэлефанавала бацькам хлопчыка і запрасіла іх прыйсці да яе.
    – Джонатан павінен хадзіць у школу для разумова адсталых дзяцей, – сказала яна. – Гэта няправільна, што ён вучыцца ў адным класе з дзецьмі, малодшымі за яго на тры гады, у якіх няма цяжкасцей у вучобе.

Чытаць цалкам: Гісторыя Джонатана

 

Старонка 185 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  248

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.