ГРОДНА
Нядзеля,
28 красавіка
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

У Назарэце асвяцілі мазаіку Маці Божай Будслаўскай

Актуальна - З жыцця Касцёла

27 чэрвеня беларускія пілігрымы накіраваліся ў горад Назарэт, што знаходзіцца за 190 км ад Ерузалема, каб рэалізаваць галоўную мэту пілігрымкі, якой з’яўляецца асвячэнне мазаікі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай.
Урачыстасці распачаліся св. Імшой у базіліцы Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі, у якой прынялі ўдзел усе 300 пілігрымаў. Перад Імшой мазаіка была ўнесена ў базіліку і змешчана ў бакавым алтары. Малітвы і спевы на беларускай мове, якім задаваў тон змешаны хор спевакоў з мінскага касцёла св. Сымона і св. Алены, а таксама з магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава, апанавалі святыню, якая за час свайго існавання бачыла многае, але такую моцную прысутнасць Беларусі адчула ўпершыню. Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магі­лёўскi арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Разам з ім Эўхарыстыю цэлебравалі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і святары з Беларусі.

Чытаць цалкам: У Назарэце асвяцілі мазаіку Маці Божай Будслаўскай

 

Слова для Жыцця (73)

Актуальна - Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    “Пан паслаў анёла свайго і ўратаваў мяне ад рукі Ірада” (Дз 12, 11). На пачатку паслугі Пятра ў хрысціянскай супольнасці Ерузалема ўсё яшчэ панаваў вялікі страх з-за пераследу Ірада адносна некаторых членаў Касцёла. Спачатку быў забіты Якуб, а затым зняволілі самога Пятра, каб задаволіць люд. Калі яго, закаванага ў ланцугі, трымалі ў вязніцы, ён пачуў голас анёла, які сказаў: “Уставай хутчэй!.. Падперажыся і завяжы свае сандалі!.. Адзень плашч свой і ідзі за мною!” (Дз 12, 7–8). Ланцугі зваліліся, а брамы вязніцы самі адчыніліся. Пётр зразумеў, што Пан “уратаваў яго з рукі Ірада”; зразумеў, што Бог вызваліў яго ад страху і аковаў. Так, Пан вызваляе нас ад усякага страху і ад усякіх аковаў, каб мы на самой справе маглі быць вольнымі.
    Сведчанне апостала Пятра прыгадвае нам, што нашым сапраўдным прытулкам з’яўляецца давер да Бога: ён адкідвае ўсялякі страх і робіць нас вольнымі ад усякага зняволення і ўсіх спакус свету.
        
Фрагмент гаміліі падчас урачыстасці св. апосталаў Пятра і Паўла

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (73)

 

Запрашаем супольна перажыць урачыстасці ў Тракелях

Актуальна - Пастырскае Слова

Умілаваныя Дыяцэзіяне!
   
    Заахвочваю Вас сумесна перажыць 11–12 ліпеня ўрачыстасці ў нашым дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях.
    Запрашаю ўсіх вернікаў, асабліва моладзь, з розных куткоў нашай дыяцэзіі вырушыць шляхамі вызначаных пілігрымак. У бягучым годзе розным групам пілігрымаў і малітоўнаму чуванню ў Тракелях будуць спадарожнічаць духоўныя сімвалы Сусветных дзён моладзі – крыж і ікона Маці Божай. Перажываючы цяжкасці пілігрымкавага шляху, прасіце за тых, каму не стае даверу да Бога, а таксама за тых, хто трапіў у палон падманлівага шчасця – алкагалізму, наркаманіі і грэшных прывязанасцей.
    Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя Тракельская – Каралева нашых сем’яў – будзе для нас зоркай і ўзорам хрысціянскай вернасці.
    Усіх пілігрымаў і ўдзельнікаў адпустовых урачыстасцей у Тракелях ахінаю малітвай і з усяго сэрца бласлаўляю.
 

Поразава

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Ваўкавыск
Паселішча вядома з XV ст. як кара­леўскае мяс­тэчка ў Ваўкавыскім павеце Навагрудскага ваяводства ВКЛ, у XVI ст. яно нават лічылася “горадам на літоўскіх правах”. У 1523 г. атрымала магдэбургскае права. З 1795 г. у Расійскай імперыі; дзяржаўная ўласнасць, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. У 1921–1939 гг. – у складзе Рэчы Паспалітай Польскай, мястэчка Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства. З лістапада 1939 года – у БССР, з 15.01.1940 года – вёска, цэнтр аднайменнага раёна Брэсцкай вобласці. З 30.04.1958 г. Поразава атрымала статус гарадскога пасёлка, з 20.01.1960 г. – у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці.
    Касцёл пад тытулам св. Міхала Арханёла заснавалі ў 1460 г. Забярэзінскія, якім тады належала Поразава. Па іншых звестках, касцёл быў заснаваны Рымвідам, дзедзічам Поразава, у 1460 г., першапачаткова пад тытулам Нараджэння НПМ. У 1511 г. фундуш быў сцверджаны каралём Жыгімонтам I.

Чытаць цалкам: Поразава

 

Праграма ўрачыстасцей у дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях 11–12 ліпеня 2014 года

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

“А пад крыжам Маці стаяла”
   
    11 ліпеня – пятніца
    21.00 – прывітанне крыжа і іконы Маці Божай – сімвалаў Сусветных дзён моладзі (сведчанне і запрашэнне на Сусветныя дні моладзі ў Кракаве);
    21.15 – канферэнцыя на тэму “Марыя пад Крыжам – узор хрысціянскай вернасці” (кс. д-р Мікалай Ціхановіч);
    21.45 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (моладзь з Ліды-Фары);
    22.45 – Крыжовы шлях (супольнасць душпастарства “OPEN” з Гродна); Падрыхтоўка да св. Імшы.
   
    12 ліпеня – субота
    00.00 – св. Імша; адарацыя крыжа;
    02.00 – Ружанцовая малітва, Балесныя таямніцы (вернікі з парафіі Іўе);
    03.00 – Вяночак да Божай міласэрнасці (вернікі з парафіі Ліда-Маладзёжны);
    04.00 – канцэрт моладзевай групы “Да неба” (Воранава);
    05.30 – Гадзінкі ў гонар Беззаганнага Зачацця НПМ;
    06.00 – традыцыйныя спевы;
    07.00 – падрыхтоўка да св. Імшы;
    07.30 – св. Імша (святары новапрэзбітэры і юбіляры);
    08.30 – час сведчанняў і размова з пастырамі (пытанні пілігрымаў да біскупаў);
    10.00 – св. Імша. Развітанне з крыжам і іконай Маці Божай Сусветных дзён моладзі.
   
   
 

Варта ведаць (29)

Актуальна - Варта ведаць

 Папа Францішак у другі раз стаў “самым уплывовым палітычным лідарам”, прысутным у “Твітэры”. Па дадзеных даследавання “Twiplomacy”, праведзенага PR-агенцтвам “Burson-Marsteller”, кароткія пасланні ніводнага іншага палітыка ці рэлігійнага лідара свету не чытаюць так часта і не перадаюць далей, як “твіты” Святога Айца. “Вырашальнай тут з’яўляецца не толькі колькасць карыстальнікаў, але і іх актыўнасць і ўплыў”, – падкрэслілі аўтары даследавання. У 2013 г. “Twiplomacy” ўжо прызнавала за Францішкам статус найбольш уплывовага карыстальніка сацыяльнай сеткі. “Твітэр” папы Францішка дзейнічае на дзевяці мовах.
   
     Хітом года ў плебісцыце Таварыства хрысціянскай музыкі “Muza Dei” стала песня “Вольнасць” кс. Якуба Бартчака ў стылі хіп-хоп. Яе праслухалі каля 770 тыс. разоў на YouTube. Святар з’яўляецца капеланам у Дольнаслёнскім цэнтры захворванняў лёгкіх у Вроцлаве, а таксама ўдзельнічае ў дабрачынных акцыях адносна харчавання бяздомных і кіруе групай у неакатэхуменаце. Святар падкрэслівае, што музыка – гэта толькі яго хобі.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (29)

 

Першы агульнабеларускі дзень еднасці салезіянскай сям’і прайшоў у Смаргоні

Актуальна - З жыцця Касцёла

Хто з нас не чуў і не ведае, што хрысціяне павінны жыць у еднасці, супрацоўнічаць і падтрымліваць адзін аднаго асабліва ў цярпеннях?” – гэтыя словы скіраваў кс. Аляксандр Яшэўскі SDB, вікарый і эканом Рэлігійнай каталіцкай місіі “Таварыства св. Фрацішка Сальскага” падчас казання на ўрачыстай святой Імшы, якой распачалі першае ў Беларусі святкаванне Дня еднасці салезіянскай сям’і.
    Пачынаючы з часоў кс. Боско ажно да сённяшняга дня, свята еднасці салезіянскай сям’і адзначаецца ў дзень нараджэння альбо Святары, прысутныя на Дні еднасці салезіянскай сям’і імянін настаяцеля і духоўнага айца пэўнага рэгіёна. Таму ў Беларусі гэты дзень святкаваўся 21 чэрвеня, у Дзень нараджэння рэгіянальнага настаяцеля Місіі кс. Віктара Гайдукевіча SDB. “Дзень яго нараджэння – гэта знак Божай ласкі для нас, ласкі еднасці, ласкі супольнай малітвы, ласкі супольнага перажывання радасці”, – адзначыў кс. Аляксандр.

Чытаць цалкам: Першы агульнабеларускі дзень еднасці салезіянскай сям’і прайшоў у Смаргоні

 

Шлях да веры і духоўнасці. Нататкі з чацвёртай сустрэчы настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў

Актуальна - З жыцця Касцёла

Каб разумець адзін аднаго, каб жыць агульнымі інтарэсамі, каб несці святло, любоў і праўду, людзі часта наладжваюць сустрэчы, спатканні, на якіх вырашаюць важныя праблемы чалавечых узаемаадносін. Вось такая чарговая сустрэча (ужо чацвёртая па ліку) аб’яднала ў гэтым годзе настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі. Адбылася яна 20–21 чэрвеня ў цудоўным месцы Гродзеншчыны – у Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шчучыне, помніку архітэктуры класіцызму.
Спатканне яшчэ раз пацвердзіла, што час сумеснага прабывання прадстаўнікоў адной прафесіі, тых, якія сеюць “добрае, разумнае, вечнае”, можа прынесці вельмі вялікую карысць для духоўнага развіцця кожнай асобы і для перадачы гэтай духоўнасці маладому пакаленню ў адукацыйна-выхаваўчым працэсе. Два дні, праведзеныя сумесна, натхнілі, духоўна падмацавалі і сталі чарговым стымулам для ажыццяўлення важных задач у выхаванні моладзі. Запланаваныя падчас сустрэчы мерапрыемствы дазволілі не толькі падмацаваць веру кожнага з прысутных, але яшчэ раз адчуць смак сумесных размоў з калегамі, са святарамі, з новымі сябрамі.

Чытаць цалкам: Шлях да веры і духоўнасці. Нататкі з чацвёртай сустрэчы настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў

 

З каталіцкага друку (73)

Актуальна - Прэса

У В’етнаме бард рэвалюцыі прыняў хрост
   Бард в’етнамскай рэвалюцыі стаў католікам. “Напрыканцы майго жыцця я атрымаў вялікую радасць”, – напісаў 87-гадовы То Хай у дзень свайго хросту.
   
    Ва ўзросце 18 год ён запісаўся ў камуністычную партыю і з’яў­ляўся адным з першых рэва­люцыянераў. У выніку ён стаў галоўным кампазітарам і пісьменнікам камуністычнага рэжыму, не быў абдзелены ні гонарам, ні славай з боку ўлады. Усвядоміўшы пасля некаторага часу злачынства камунізму, не меў адвагі, каб развітацца з партыяй, і надалей працягваў быць рэжымным творцам, каб такім чынам зарабляць на жыццё. Вызваліўся ад гэтага толькі ў 1986 г., калі пайшоў на пенсію. 28 мая То Хай ахрысціўся ў касцёле рэдэмптарыстаў у Хашыміне і прыняў імя Францішак.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (73)

 

Аддзел каталіцкага навучання і выхавання запрашае

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Аддзел каталіцкага навучання і выхавання Біскупскай курыі ў Гродне (вул. К. Маркса, 4) горача запрашае свецкіх асоб паглыбіць сваю веру ў межах тэалагічна-катэхетычных заняткаў.
   
    Сёння мы заўважаем, як шмат людзей з вышэйшай адукацыяй, студэнтаў гродзенскіх навучальных устаноў, а таксама дзяўчат і хлопцаў з розных парафій нашай дыяцэзіі шукаюць магчымасць, каб абагаціць сваё духоўнае жыццё, павысіць сваю кваліфікацыю ў галіне тэалогіі, хрысціянскай педагогікі і сацыяльнага вучэння Касцёла.
    Кандыдаты павінны асабіста звярнуцца ў сакратарыят Біскупскай курыі ў Гродне ў гадзінах 9.30–12.00 да 15 жніўня 2014 года або патэлефанаваць у сакратарыят Аддзела каталіцкага навучання і выхавання Біскупскай курыі (тэл.: 75-33-08, 74-00-73).
   
    Заняткі праходзяць два разы на месяц ад верасня па чэрвень.
 

Палюбіць у сабе Божы “праект”

Роздум - На скрыжаванні

Ангеліна  ПакачайлаХвала Хрысту!
   Вітаю я, вітае месяц ліпень. Наперадзе самы цёплы месяц лета. Сябры, жадаю Вам выкарыстаць яго на поўную моц! І адпачыць патрэбна, і папрацаваць. Як у народзе кажуць, не сякера корміць мужыка, а ліпеньская праца. Сёння разважаем аб тым, якога ўраджаю можна дачакацца, напаўняючы жыццёвы кошык рознымі скарбамі, чым прывабны спорт, а таксама ці патрэбна сачыць за сваёй знешнасцю.
    Адразу заахвочваю да каментарыяў у рубрыцы. Актыўныя чытачы будуць узнагароджаны разнастайнымі прызамі.
    З Богам!

Чытаць цалкам: Палюбіць у сабе Божы “праект”

 

Як Касцёл ставіцца да гіпнозу?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Спачатку важная інфар­мацыя на тэму дадзенай з’явы. Чалавек можа падпасці пад гіпноз нават супраць сваёй волі і сумлення. Паводле статыстыкі, 10% людзей не ўпадаюць у гіпнатычны транс, 40% паддаюцца лёгкаму гіпнатычнаму трансу, 25% уваходзяць у сярэдні гіпнатычны транс, 25% – у глыбокі. Паўсюдная думка, што чалавек з моцнай мараллю і добрым сумленнем не паддаецца гіпнозу, абуджае сумненні. Калі такі чалавек можа паддацца гіпнозу, тады наступствы цяжка падлічыць. Падатлівы ўнушэню чалавек можа выканаць любы загад. З гіпнозам звязаны таксама галюцынацыі, існуе рэгрэсія жыцця, можна выклікаць глыбока падаўленыя ўспаміны, напрыклад, загіпнатызаванага чалавека ўвесці ў стан немаўляці. Чалавек можа ўпадаць у гіпноз нават першапачаткова прытвараючыся, што паддаецца гіпнацізёру, а пазней гэтае прытворства бязвольна пераходзіць у давер, і такі чалавек упадае ў гіпнатычны сон. Прычынай такога сну могуць быць працэсы, якія адбываюцца ў мозгу. Пры гіпнозе мы маем справу з вылучэннем шэрага рэчыва, так як гэта адбываецца падчас натуральнага працэсу засынання. Сёння, на жаль, назіраецца своеасаблівая мода на гіпноз. Вельмі часта яго выкарыстоўваюць нават урачы.

Чытаць цалкам: Як Касцёл ставіцца да гіпнозу?

 

Старонка 183 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  248

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.