ГРОДНА
Нядзеля,
05 мая
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Пячэнне з ледзянцовымі акенцамі

Адпачынак - Хвіліна творчасці

Неабходныя інгрэдыенты:
    200 г масла, 2 шклянкі мукі, 1 яйка, 0,5 шклянкі цукру, 1 ч.л. парашку для выпечкі, 1 ч.л. імбіру (або іншых спецый), 50 г ледзянцоў, каля 50 г цукровай пудры, 3 ст.л. лімоннага соку.
   
    Спосаб прыгатавання:
    1. Узбіць масла з цукрам, дадаць яйка і яшчэ раз узбіць. Дадаць муку, парашок для выпечкі, імбір і замясіць цеста. Скруціць у шар, накрыць плёнкай і схаваць у халадзільнік на 30 хвілін.
    2. Прысыпаць стол мукой і раскачаць цеста (таўшчынёй 3–5 мм). Выразаць фігуркі формачкамі. У сярэдзіне кожнага пячэння зрабіць маленькія акенцы для ледзянцоў а таксама маленькія дзірачкі, каб потым пячэнне можна было павесіць на елку.
    3. Выпякаць 10–15 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў.
    4. Дастаць пячэнне, пакласці ў акенцы ледзянцы і паставіць назад у духоўку яшчэ на 5 хвілін, затым выключыць духоўку. Як толькі ледзянцы расплавяцца, трэба выняць бляху і паставіць пячэнне астываць. Калі яно цалкам астыне, зняць пячэнне.
    5. Прыгатаваць глазур: размяшаць цукровую пудру і лімонны сок. Зрабіць кулёчак з паперы і распісаць пячэнне ўзорамі. Пячэнне гатова! Можна падарыць, можна павесіць на елку!
 

Святарства – гэта дар і таямніца

Актуальна - З жыцця Касцёла

“Вы будзеце пасланыя, каб навучаць і асвячаць” – гэта заданні, што стаяць перад новымі святарамі, заданні, за якія яны павінны ўзяцца

Дзень 8 лістапада стаў днём вялікай радасці для ўсёй Гродзенскай дыяцэзіі, якая ўзбагацілася новым і святарамі. Кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні пяці дыяканам. Падчас урачыстасці, якая адбылася ў гродзенскай катэдры, радасцю напоўніліся сэрцы тых, хто адказаў “Так!” на голас Хрыста, які заклікаў іх да святарскай паслугі. Пасвячэнні прэзбітэрату былі надзвычай хвалюючым і радасным момантам не толькі для маладых святароў, але і для іх сем’яў, выхавацеляў і выкладчыкаў ВДС, пробашчаў родных парафій новапасвечаных, сабратаў, сяброў і ўсёй супольнасці мясцовага Касцёла.
Прэзбітэрскія пасвячэнні – вялікае свята як для Гродзенскай ВДС, так і для ўсёй дыяцэзіі. Гэта своеасаблівае жніво, бо менавіта дзеля гэтага дня клерыкі распачынаюць навучанне ў семінарыі, дзе праходзяць усебаковую фармацыю: людскую, духоўную і інтэлектуальную.
    Па традыцыі пасвячэнні папярэдзілі рэкалекцыі. Дыя­­каны перажылі іх у дыя­цэзіяльным санктуарыі ў Тракелях, там у цішыні і засяроджанасці яны слухалі навуку, якую абвяшчаў кс. Здзіслаў Вэдэр SDB. Непасрэдна пасля рэкалекцый кандыдаты прыбылі ў гродзенскую катэдру, дзе ў акружэнні блізкіх і сяброў чакалі самага важнага моманту ў сваім жыцці – ускладання рук ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча.

Чытаць цалкам: Святарства – гэта дар і таямніца

 

Юрацішкі

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Іўе
Юрацішкі вядомы як мястэчка ўжо з XVI ст., аднак каталіцкая парафія арганізавалася тут толькі ў міжваеннае дваццацігодзе (хоць па мясцовым паданні, царква, што і зараз дзейнічае ў цэнтры вёскі, перароблена ў 1839 г. з уніяцкай святыні, якая ў сваю чаргу была калісьці касцёлам). Першы касцёл быў пабудаваны тут у 1937 г. і кансэкраваны пад тытулам Перамянення Пана віленскім арцыбіскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскім 9 чэрвеня 1938 г. Гэта была драўляная святыня, інтэр’ер якой на 3 навы падзялялі квадратныя ў сячэнні слупы.
    Першым пробашчам стаў кс. Антоній Твардоўскі. У час гітлераўскай акупацыі новы кс. Вінцэнт Стрыжнеўскі быў арыштаваны, змешчаны ў лідскую вязніцу, а 10 сакавіка 1943 г. расстраляны разам з іншымі ксяндзамі.
    Пры савецкай уладзе касцёл быў знішчаны, яго разбурылі ў 1955 г. (сёння на гэтым месцы знаходзіцца аўтастанцыя). Але ў наш час святыня зноў адраджаецца. З 1991 г. вернікі збіраліся на набажэнствы ў капліцы, пад якую было прыстасавана памяшканне ў былой драўлянай школе. А з 2002 г. у цэнтры вёскі паводле праекта архітэктараў бр. Бэла Лані SVD, д-ра Карла М. Руфа і Сяргея Мядзя пачалося будаўніцтва велічнай каменнай святыні з вонкавай жоўтай цэглы. З канца лета 2004 г. у касцёле пастаянна адбываюцца набажэнствы, але кан­сэкрацыя святыні плануецца пасля аздаблення інтэр’ера і касцёльнай тэрыторыі.

Чытаць цалкам: Юрацішкі

 

Варта ведаць (37)

Актуальна - Варта ведаць

 У Францыі памяншаецца колькасць семінарыстаў і павялічваецца колькасць старэйшых ксяндзоў. На сённяшні дзень у гэтай краіне 848 семінарыстаў рыхтуюцца да святарства. На першы курс навучання паступіла 136 клерыкаў. Можна заўважыць, што ў семінарыю паступаюць усё старэйшыя кандыдаты, многія з іх паходзяць з паслясаборных касцёльных рухаў. На сённяшні дзень у Францыі налічваецца каля 15 тысяч ксяндзоў, 2/3 з якіх ужо больш за 65 гадоў. Калі спад будзе далей расці, то ў 2025 годзе святароў будзе толькі 10 тысяч, прычым толькі 5-ці тысячам будзе менш за 75 гадоў.
   
    Фінляндыя абмяжоўвае рэлігійным меншасцям магчымасць навучання рэлігіі ў грамадскіх школах. Каб мець права на катэхізацыю, цяпер неабходна будзе група з мінімум дзесяці, а не з трох вучняў, як было да гэтага часу. Новае распараджэнне закране перш за ўсё каталіцкіх дзяцей. Катэхезу заменяць заняткамі па этыцы. У гэтую справу ўжо ўмяшалася каталіцкая дыяцэзія ў Хельсінкі.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (37)

 

Кожнаму чалавеку неабходна малітва, а тым больш святару

Актуальна - Інтэрв'ю

Кс. Валерый Быкоўскі – духоўны айцец Гродзенскай ВДС Аб важнасці малітвы за святароў і аб развіцці Апостальства “Маргарытка” з кс. Валерыем Быкоўскім, мадэратарам Апостальства малітвы за святароў, размаўляў кс. Павел Салабуда, галоўны рэдактар газеты.
– Ксёндз Валерый, Вы ўжо на працягу года займаецеся духоўнай апекай Апостальства малітвы за святароў “Маргарытка”. У чым заключаюцца Вашы душпастарскія абавязкі?
    – Маёй галоўнай задачай у правядзенні сустрэч Апостальства малітвы за святароў “Маргарытка” з’яўляецца духоўная апека над яго членамі. Раз на месяц мы сустракаемся разам. Звычайна сустрэчы праходзяць у будынку Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Падчас нашых супольных сустрэч спачатку адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, св. Імша і аскетычная канферэнцыя. Раз на год, звычайна гэта апошняя субота мая, мы сустракаемся ў дыяцэзіяльным марыйным санктуарыі ў Тракелях, куды прыязджаюць малітоўныя групы з усёй дыяцэзіі. Гэта час супольнай малітвы, дзялення радасцямі і праблемамі. На жаль, я не магу раз на месяц наведаць усе групы дыяцэзіі. Таму я вырашыў хаця б раз на некаторы час прыязджаць у асобныя групы, каб зладзіць дзень засяроджання. У Адвэнце я планую арганізаваць такую “маргарыткавую сустрэчу” для лідскага рэгіёна ў парафіі Ліда-Фара, а затым у іншых парафіяльных супольнасцях дыяцэзіі.

Чытаць цалкам: Кожнаму чалавеку неабходна малітва, а тым больш святару

 

З каталіцкага друку (81)

Актуальна - Прэса

Замучаныя і забітыя
за Хрыста

   За несапраўднае зневажэнне Мухамеда і Карана раз’юшаны натоўп каменаваў, а затым зажыва спаліў 28-гадовага Шахзада Масіха і яго жонку Шаму, якая была цяжарная. У забітых сужэнцаў асірацелі чатыры дзіцяці.
   
    Жонка Шахзада Масіха спаліла рэчы свайго памерлага бацькі, у тым ліку нейкія карткі. Адзін з супрацоўнікаў мужа абвінаваціў яе ў тым, што гэта былі фрагменты Карана. Сужэнцаў злавілі і пасадзілі ў цагельню. На наступны дзень на іх напаў раз’юшаны 400-асабовы натоўп мусульман, якія даведаліся ў мячэці пра іх віну і пад уплывам навучання імама прыйшлі пакараць віноўнікаў. †

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (81)

 

Адвэнт. Знайсці сваё чаканне

Роздум - Рэкалекцыі са «СЛОВАМ»

Тэрэза КлімовічНаперадзе чарговы перыяд нашага жыцця – перыяд чакання сустрэчы з Хрыстом, які народзіцца ў нашых сэрцах. Рэдакцыя “Слова Жыцця” прапануе ўжо цяпер распачаць падрыхтоўку да сустрэчы са Збаўцам. У гэтым годзе “Рэкалекцыі са «Словам»” правядуць свецкія людзі, якія сваімі словамі і досведам веры хочуць кожнаму з нас паказаць дарогу да Хрыста. Запрашаем! Першая спроба рэкалекцыйнай падказкі ад Тэрэзы Клімовіч з Мінска.
А чакаць жа ніхто не любіць. Людзі здаўна вынаходзяць нейкія рэчы, сэрвісы, аптымізацыі і паслугі, каб скараціць чаканне, не марнаваць часу, пазбегнуць непрыемных перажыванняў.
    Чаму ж такім каштоўным з’яўляецца адвэнтавае чаканне? Чаму нельга атрымаць адразу cвята Божага Нара­джэння? Катэхеты ведаюць, што такія пытанні часта задаюць дзеці. А дарослыя ўжо спрабуюць высветліць самі, што будзе, калі не рыхтавацца, не пасціць, не абцяжарваць сябе пастановамі, а “атрымаць” адразу свята. А потым на наступны ж дзень сказаць: “Вось і прайшло, нібыта нічога і не было”. Сумна, праўда? Больш за тое, чаканне “за кампанію з іншымі” таксама прыносіць мала карысці. Пражыць гэты перыяд трэба сваім сэрцам, знайсці сваё чаканне і свае адзнакі, што Божае абяцанне вось-вось споўніцца – прыйдзе Збавіцель, блізка выратаванне, цемра адступае перад Святлом.

Чытаць цалкам: Адвэнт. Знайсці сваё чаканне

 

Экзарцыст: Многія беларусы маюць патрэбу ў малітве вызвалення

Роздум - На шляху да святасці

Кс. Чэслаў Паўлюкевіч У тым, што яшчэ многія беларусы сёння маюць патрэбу ў малітве вызвалення, упэўнены кс. Чэслаў Паўлюкевіч, пробашч парафіі ў Росі і экзарцыст Гродзенскай дыяцэзіі.
Калі б нават кожны свя­­тар займаўся экзар­цызмам, працы хапіла б на доўгія гады, лічыць ён. Аднак, на жаль, у грамадстве вельмі вузка разумеюць гэтую сферу дзейнасці, суадносячы яе непасрэдна толькі з самім абрадам экзарцызма.
    І тут часта вінавата гэтак званае “кіношнае” ўспрыманне. Але служэнне экзарцыста нашмат шырэйшае, а сэнс яго глыбейшы і далікатнейшы, тлумачыць кс. Паўлюкевіч. “Вельмі шмат служэння патрэбна ў сферы малітвы вызвалення і ацалення людзей. Кожны чалавек у сваім жыцці бывае паранены і раніць іншых. Кожны чалавек свядома або часцей несвядома ўваходзіць у рознага роду зняволенні, якія праяўляюцца ў тым, што знішчаецца стан, у якім мы пакліканы жыць – стан шчасця, стан свабоды, які нясе нам Езус. Таму вось менавіта такое служэнне вельмі патрэбна зараз ва ўсім свеце. Я вельмі рады, што шмат святароў у Беларусі зацікаўлены малітвай вызвалення, таму што раней, магчыма, мала казалі аб гэтым у семінарыях, а зараз мы сустракаемся, абмяркоўваем і дзелімся вопытам менавіта па пытаннях, як каталіцкі святар можа дапамагчы людзям, што прыходзяць з нейкімі праблемамі”, – адзначыў святар у інтэрв’ю для беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

Чытаць цалкам: Экзарцыст: Многія беларусы маюць патрэбу ў малітве вызвалення

 

Слова для Жыцця (81)

Актуальна - Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    “Езус у Евангеллі з сённяшняй літургіі, гаворачы пра святыню, аб’явіў ашаламляльную праўду: Божая святыня – гэта не толькі будынак, пабудаваны з камянёў, але і Яго Цела, пабудаванае з жывых камянёў. Сілай хросту кожны хрысціянін з’яўляецца часткай “Божай будоўлі” (1 Кар, 3, 9), больш таго, ён становіцца Касцёлам Бога. Духоўны будынак, Касцёл – супольнасць людзей, асвечаных крывёю Хрыста і духам Уваскрослага Пана – патрабуе ад кожнага з нас, каб мы жылі згодна з дарам веры і ўдзельнічалі ў пілігрымцы хрысціянскага сведчання. Як мы ўсе ведаем, згода ў жыцці паміж верай і сведчаннем нялёгкая. Але мы павінны ісці далей і рэалізоўваць у нашым жыцці гэтую штодзённую паслядоўнасць. “Гэта хрысціянін!” не столькі з-за таго, што ён гаворыць, але з-за таго, што робіць, з-за сваёй паставы. Гэтыя наступствы, што адорваюць нас жыццём, з’яўляюцца ласкай Святога Духа, аб якой мы павінны прасіць.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом, 09.11.2014

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (81)

 

У супольнасці з Богам: катэхізацыя дарослых

Роздум - Катэхеза са «СЛОВАМ»

Катэхеза для дарослых у Шчучыне збірае шмат жадаючых слухачоў

У сучасным свеце мы маем справу з дынамічнасцю развіцця навукі, тэхнікі, грамадскага жыцця. Сённяшнія часы патрабуюць ад нас усё большай кампетэнцыі. Працадаўцы патрабуюць ад працаўнікоў павышэння прафесійнай кваліфікацыі. Падобным чынам адбываецца з верай. Вера патрабуе сёння сумленных ведаў, бо так, як увесь час павінен паглыбляць свае веды чалавек, які хоча развівацца інтэлектуальна, так таксама і той, хто хоча ўзрастаць духоўна, павінен нястомна – адначасова з многімі іншымі справамі – паглыбляць свае рэлігійныя веды.
У дакументах Касцёла, між іншым у “Catechesi tradendae”, а таксама ў дакуменце Міжна­роднай рады па справах катэхезы “Катэхеза для дарослых у хрысціянскай супольнасці” падкрэсліваецца, што адным з найбольшых клопатаў (...), клопатам вострым і пільным, народжаным з агульнага вопыту (...), з’яўляецца катэхеза для дарослых”. Гэты пастулат асабліва актуальны ў сённяшні час, калі згодна з агульнай думкай дарослыя выступаюць як людзі поўнасцю сфарміраваныя, сталыя ў веры, якія не патрабуюць катэхезы. Але на самой справе можна ўбачыць абсалютна іншы вобраз дарослага католіка, фармацыя якога затрымалася на этапе Першай св. Камуніі, магчыма сакраманту канфірмацыі. Усім гэтым асобам Касцёл выходзіць насустрач, прапануючы шляхам сістэматычнай катэхезы дапоўніць недахоп ведаў Божых і пачаць будаваць сталую веру.

Чытаць цалкам: У супольнасці з Богам: катэхізацыя дарослых

 

Якія святыя заступнікі ў цыган?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Заступніцай цыган з’яў­ляецца святая Сара, якую інакш называюць Калі Сара альбо Чорная Мадонна. Цэнтр яе культу знаходзіцца ў Сэнт-Мары-дэ-ла-Мер, месцы пілігрымак цыган на поўдні Францыі.
    Адкуль жа паходзіць і кім была св. Сара? На жаль, на гэтыя пытанні можна адказаць толькі зыходзячы з легенды, якую самі цыгане-хрысціяне пераказваюць з пакалення ў пакаленне. У чым жа сутнасць легенды?
    Падчас першага праследавання хрысціян, праўдападобна ў 42 г. н.э., Лазар, Марыя Магдалена, Марта, Марыя Саламея, Марыя Якубава, уцякаючы ад рэпрэсій, трапілі па моры на поўдзень Галіі (а гэта і ёсць Сэнт-Мары-дэ-ла-Мер). Пэўная вандроўная цёмнаскурая жанчына, якая была вельмі добразычлівай, дапамагала збіраць ахвяры для бедных, далучылася да вандроўнікаў са Святой Зямлі і стала прыслугоўваць Марыі Якубавай (жонцы Алфея, якая была сваячкай Маці Божай). Цыгане, бачачы ў постаці св. Сары падабенства да свайго стылю жыцця, выбралі яе сабе за апякунку.

Чытаць цалкам: Якія святыя заступнікі ў цыган?

 

XII рэкалекцыі цвярозасці ў Гродне

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

28–30 лістапада 2014 г.
Месца правядзення – пабрыгіцкі касцёл
(вул. К. Маркса, 27)

   Пятніца, 28 лістапада
    18.00 – прывітанне ўдзельнікаў;
    19.00 – св. Імша;
    20.30 – адкрыты сход групы ўзаемадапамогі для залежных, іх родных і блізкіх.
   
    Субота, 29 лістапада
    10.00 – канферэнцыя;
    11.30 – Крыжовы шлях. Перапынак;
    15.00 – падрыхтоўка да сакраманту пакаяння. Споведзь. Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;
    17.00 – св. Імша. Перапынак;
    19.00 – сход груп узаемадапамогі для залежных, іх родных і блізкіх.

Чытаць цалкам: XII рэкалекцыі цвярозасці ў Гродне

 

Старонка 175 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  241

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.