ГРОДНА
Пятніца,
03 мая
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

XXII Дыяцэзіяльныя дні моладзі

Актуальна - Пастырскае Слова

Запрашэнне моладзі Гродзенскай дыяцэзіі на Дыяцэзіяльныя дні моладзі 1–3 мая ў г. Смаргонь
Дарагая Моладзь! Вучні школ і каледжаў, Студэнты ВНУ!
Запрашаю Вас 1–3 мая бягучага года на XXII Дыяцэзіяльныя дні моладзі нашай дыяцэзіі. У гэтым годзе Вас будуць прымаць і вітаць жыхары г. Смаргонь. Сама сустрэча адбудзецца пры парафіі св. Міхала Арханёла.
    Заклікаю Вас прыняць удзел у сёлетніх Дыяцэзіяльных днях моладзі, якія будуць прысвечаны словам бласлаўлення Езуса: “Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць” (Мц 5, 8). Няхай гэта будзе для Вас час супольнай радасці ў Хрысце і адкрыцця ў сабе дару чыстага сэрца.
    Падрабязную інфармацыю наконт удзелу можна будзе даведацца ў сваіх ксяндзоў пробашчаў і душпастараў моладзі.
    На плённую падрыхтоўку і ўдзел у сустрэчы ўсім ад усяго сэрца бласлаўляю.
   
 

Трэба клапаціцца аб захаванні чыстага сэрца

Актуальна - Інтэрв'ю

Кс. Антоній Грэмза, галоўны арганізатар Дыяцэзіяльных дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі ў Смаргоні
– Ксёндз Антоній, раскажыце, калі ласка, чаму месцам сустрэчы моладзі дыяцэзіі была выбрана менавіта Смаргонь і чаму такі дэвіз?
    – Адказ вельмі просты: у апошні раз Дні моладзі праходзілі ў Смаргоні ў 2003 годзе, і ўвогуле, моладзь з гэтага горада вельмі актыўная і годна прымаць у сябе ДДМ. Дэвіз – “Чыстыя сэрцам бачаць Бога” – з’яўляецца парафразай галоўнага дэвіза, пададзенага папам Францішкам моладзі ўсяго Касцёла на бягучы год: “Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць”. Гэта словы аднаго з бласлаўленняў Пана Езуса.
   
    – Якія існуюць крытэрыі выбару сталіцы Дыяцэзіяльных дзён моладзі?
    – Крытэрыі заўсёды нязменныя: добры даезд, гасціннасць ксяндзоў і вернікаў, актыўнасць мясцовай моладзі ў жыцці дыяцэзіі і парафіі.
   
    – Каб прамовіць да сучаснай моладзі ці заахвоціць яе да чагосьці, трэба выкарыстаць усе магчымыя сродкі. Якія сродкі будуць выкарыстаны падчас гэтых дзён, каб маладыя людзі пачулі Хрыста і адзін аднаго?
    – Гэтымі сродкамі евангелізацыі будуць спецыяльны цягнік ДДМ – г.зв. цягнік “Чыстага сэрца”, рэлігійныя канцэрты і сустрэчы з людзьмі, якія падзеляцца сведчаннем аб тым, чаму варта клапаціцца пра захаванне “Чыстага сэрца” ў кансэкраваным жыцці, святарстве, сужэнстве, пасля заручын і падчас перажывання перыяду маладосці.

Чытаць цалкам: Трэба клапаціцца аб захаванні чыстага сэрца

 

Бог дае нам нейкія цяжкасці, але і сваю ласку

Роздум - На службе Богу

Сёння сваёй гісторыяй дзеліцца з чытачамі сястра Аліцыя з Кангрэгацыі Школьных Сясцёр Нотр-Дам.
Малілася, але не разумела
    Нарадзілася сястра Аліцыя ў горадзе Патсдам, што ў Германіі. Бацька быў праваслаўным, маці – каталічкай. Гадавалі разам чацвёра дзяцей. Рэлігійным выхаваннем у сям’і займалася бабуля, за што сястра ёй сёння вельмі ўдзячна.
    “Я б не сказала, што гэта было нешта глыбокае. Хутчэй, традыцыйная вера. Я не разумела, што Бог – гэта Айцец, які мяне стварыў і бязмежна любіць. У мяне было паняцце Бога строгага, які дзесьці на нябёсах карае за правіны”.
    Дзеці падрасталі, вучылі малітвы. Паўтаралі іх, але, як прызнаецца сёння сястра, нічога не разумелі. З жахам думалі пра экзамен, які хутка давядзецца здаваць перад Першай камуніяй.
    “Першую споведзь я памятаю мала, камунію ўвогуле не памятаю. Было шмат людзей, у касцёле душна. Адзінае, што засталося ў памяці, гэта страх, ці здам я ксяндзу экзамен”.
    Урачыстасць адбылася ў лідскім фарным касцёле. Пасля дзяўчынка стала наведваць святыню праз раз. Па-першае, асабліва нічога не разумела ў набажэнстве на польскай мове, па-другое, баялася праследавання за веру.
    “Памятаю, калі мы яшчэ жылі ў Геранёнах, ля варот касцёла стаяў дырэктар і вылаўліваў дзяцей, якія ішлі туды маліцца. Мне шанцавала, бо я была маленькага росту і магла «згубіцца» сярод людзей. Але страх перажывала моцны, таму што потым гэтых дзяцей публічна лаялі на школьнай лінейцы”.

Чытаць цалкам: Бог дае нам нейкія цяжкасці, але і сваю ласку

 

Слова для Жыцця (90)

Актуальна - Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Вера ва ўваскрасенне Хрыста і надзея, якую Ён нам прынёс, – гэта самы цудоўны дар, які хрысціянін можа і павінен ахвяраваць братам. Давайце ўсім і кожнаму нястомна паўтараць: Хрыстос Уваскрос! Давайце паўтараць гэта словамі, але перш за ўсё сведчаннем жыцця. Добрая Навіна аб уваскрасенні павінна яснець на нашых тварах, у нашых пачуццях і паставах, у тым, якім чынам мы ўспрымаем іншых.
    Мы абвяшчаем уваскрасенне Хрыста, калі Яго святло раз’ясняе цёмныя моманты нашага жыцця і мы можам дзяліцца ім з іншымі; калі мы ўмеем усміхнуцца з тымі, хто ўсміхаецца і паплакаць з тымі, хто плача; калі мы ідзём побач з тымі, хто сумуе і каму пагражае страта надзеі; калі расказваем пра нашае перажыванне веры тым, хто шукае сэнс і шчасце.
        
“Regina Coeli” са Святым Айцом   
 

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (90)

 

Варта ведаць (47)

Актуальна - Варта ведаць

•  У Злучаных Штатах у бліжэйшыя месяцы святарскія пасвячэнні прымуць 595 новапрэзбітараў, што на 25% больш, чым у мінулым годзе. Бп Майкл Барбідж, адказны за пакліканні ў амерыканскім епіскапаце, заўважае, што гэтыя даныя пацвярджаюць сталую тэндэнцыю росту. Нягледзячы на тое, што ўсё яшчэ не хапае духавенства, колькасць пакліканняў павольна але стабільна ўзрастае.
   
    У Галандыі католікі не згаджаюцца на закрыццё касцёлаў. 12 тысяч чалавек падпісаліся пад петыцыяй да кард. Вілема Эйка супраць ліквідацыі большасці мясцовых парафій. Кард. Эйк як старшыня епіскапата ўзняў гэтую праблему ў пасланні на Вялікі пост. У ім ён рыхтуе вернікаў да ўспрымання Касцёла без касцёлаў, у сувязі з тым, што часта ў некаторых парафіях не ўдаецца ўжо ўтрымліваць святыню. Аказваецца, што гэтая навіна выклікала вялікі перапалох і хаця б часткова ўсвядоміла вернікам іх адказнасць за ўтрыманне касцёлаў.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (47)

 

Даверся!

Роздум - На шляху да святасці

Сапраўдная вера ў Бога засноўваецца на поўным даверы да Яго

“Калі Ты хочаш змяніць сваё жыццё, калі хочаш адчуць сапраўдную свабоду, тады нягледзячы на тое, наколькі складанай і незразумелай здаецца сітуацыя, у якой Ты аказаўся, павер, што яна ўпісана ў частку Божага плана для Твайго жыцця”.
Мяне завуць Аня, я звычайная дзяўчына, якая павінна кожны дзень бегаць на працу, вечарам за пакупкамі ці на заняткі па англійскай мове... Адным словам, у мяне такія ж праблемы, як і ва ўсіх людзей на свеце. Але часам мне ўдаецца знайсці хвілінку, каб задумацца над рознымі рэчамі. Я вельмі часта разважаю пра Бога, прыглядаюся да свайго жыцця і раз-пораз прыходжу да высновы, што менавіта Бог больш за ўсё клапоціцца пра мяне. Гэта Ён дапамагае мне пераадольваць цяжкасці і накіроўвае мяне, калі я павінна змагацца з выклікамі штодзённага жыцця.

Чытаць цалкам: Даверся!

 

З каталіцкага друку (91)

Актуальна - Прэса


Амаль мільён убачыць
Турынскую плашчаніцу

   Каля 900 тысяч чалавек запісаліся ў інтэрнэце на візіт у катэдру ў сталіцы П’емонта, дзе ад 19 красавіка да 24 чэрвеня будзе выстаўлена Турынская плашчаніца.
   
   Канчатковая колькасць асоб, якія ўвойдуць у Капліцу святой плашчаніцы ў катэдры св. Яна Хрысціцеля, будзе яшчэ большай, бо прыём заявак працягваецца.
    21 і 22 чэрвеня візіт у Турын здзейсніць папа Францішак, які таксама ўбачыць льняное палатно. Згодна з традыцыяй, у яго было загорнута цела Хрыста пасля ўкрыжавання і на ім бачны сляды Яго крыві.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (91)

 

У Лідзе адбудзецца сімпозіум для кансэкраваных асоб

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

29 красавіка ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе пройдзе сімпозіум для кансэкраваных асоб Гродзенскай дыяцэзіі на тэму “Евангелле, прароцтва, надзея”.
Гэты сімпозіум адбываецца ў межах Года кансэкраванага жыцця, мэта якога – паглыбіць веру тых, хто ахвяраваў сваё жыццё на служэнне Богу і людзям, а таксама падкрэсліць значэнне кансэкраваных асоб у жыцці Касцёла.
   
    Праграма:
    10.00 – уступ (а. Вітольд Пяцельчыц SChP);
    10.15 – Вяночак да Божай міласэрнасці (а. Антоній Пажэцкі OFMConv);
    10.30 – рэферат I: “Абудзіце свет радасцю, крыніцай якой з’яўляецца Хрыстос:
    папа Францішак да кансэкраваных асоб”;
    11.00 – дыскусія;
    11.30 – рэферат II: “У еднасці ўвасабляць Хрыста ў свеце. Манаскае жыццё ў служэнні новай евангелізацыi”;
    12.00 – дыскусія, пытанні;
    13.00 – абед;
    14.00 – рэферат III: “Меmоriа Sanctorum i Memoria Martyrum як найважнейшыя стацыі Года кансэкраванага жыцця”;
    14.30 – прэзентацыя “Жыццё кансэкрацыі” (шанштацкія сёстры);
    15.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, адарацыя, сакрамант паяднання;
    16.00 – святая Імша (цэлебруе кс. бп Аляксандр Кашкевіч), заканчэнне.
 

Запрашаем на сімпозіум “Любоў – наша місія – сям’я ў поўні жывая”

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

10 мая ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (вул. Курчатава, 41) пройдзе сімпозіум “Любоў – наша місія – сям’я ў поўні жывая”, арганізаваны Радай па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Праграма:
    09.30 – рэгістрацыя ўдзельнікаў;
    10.00 – адкрыццё сімпозіума;
    10.20 – прэзентацыя катэхез на тэму “Любоў – наша місія – сям’я ў поўні жывая”;
    10.40 – лекцыя “Любоў – гэта скарб, схаваны ў гліняным посудзе”;
    12.00 – перапынак на каву;
    12.30 – сведчанне сужэнства Роберта і Марыі;
    14.00 – абед;
    15.00 – секцыя “Дыялог, які садзейнічае любові”, пытанні;
    16.00 – варштаты “Камунікацыя ў сужэнстве”;
    17.30 – перапынак на каву;
    18.00 – падсумаванне і святая Імша на заканчэнне сімпозіума.
 

Хрыстос Уваскрос!

Актуальна - Пастырскае Слова

Аляксандр Кашкевіч, Біскуп ГродзенскіУмілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
Як кожны год, у Велікодныя святы мы разам з паннамі з Евангелля скіроўваемся ў духу да гроба Хрыста. Поўныя ашаламлення, бачым камень, адсунуты ад увахода, і разумеем, што ў гробе няма цела Езуса. Мы чуем словы анёла, якія напаўняюць нашы сумныя, устрывожаныя сэрцы радасцю і супакоем: “Чаму вы шукаеце жывога сярод памерлых? Яго тут няма; Ён уваскрос” (Лк 24, 5–6).
    Хрыстос уваскрос, Хрыстос жыве і будзе жыць заўсёды. Гэтая найважнейшая праўда хрысціянскай веры дазваляе нам іншымі вачамі паглядзець на свет, на гісторыю чалавецтва і на рэчаіснасць нашага жыцця. У Пасхальнай таямніцы мы пазнаём Хрыста як Пераможцу над сіламі зла, цемры і граху. Яго мукі і смерць з’яўляюцца задаткам нашага збаўлення, а крыж становіцца знакам Божай любові і прабачэння, брамай, якая вядзе да вечнага шчасця.

Чытаць цалкам: Хрыстос Уваскрос!

 

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Актуальна - Пастырскае Слова

Юзаф Станеўскі Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі


Дарагія Браты і Сёстры!
У адгартацыі “Evangelii gaudium” папа Францішак піша, што ёсць хрысціяне, якія жывуць Вялікім постам без Вялікадня.
   
    Аднак, Папа прызнае, што радасць не перажываецца такім самым чынам на ўсіх жыццёвых этапах і ў розных абставінах, часам вельмі складаных. Яна прыстасоўваецца і змяняецца, але заўсёды застаецца хаця б у выглядзе праменьчыка святла, які нараджаецца з асабістай упэўненасці, што нас бязмежна любяць нягледзячы ні на што.
    Радасць Евангелля напаўняе сэрца і ўсё жыццё тых, хто сустракаецца з Езусам.
    Тыя, хто дазваляе сябе збавіць, вызваляюцца ад граху, смутку, унутранай пусткі і ізаляцыі.
    З Езусам Хрыстом радасць заўсёды нараджаецца і адраджаецца.

Чытаць цалкам: Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

 

“Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны”

Роздум - На шляху да святасці

Гэтыя словы будуць дэвізам 2015 года, які папа Францішак абвясціў Юбілейным святым Годам міласэрнасці. Святы Айцец сказаў, што вельмі важна, каб свецкія вернікі жылі ім і занеслі яго ў розныя грамадскія сферы.
НКс. Антоній Грэмза, душпастар гродзенскай моладзіавяртанне сэрца і здзяйсненне ўчынкаў міласэрнасці не толькі будуць сутнасцю годнага перажывання 2015 года. Дабрачынная і міласэрная дзейнасць былі таксама неад’емнай часткай Вялікага посту. У гэты перыяд людзі, якім не абыякавы праблемы іншых, рэалізавалі шэраг мерапрыемстваў, мэта якіх заключалася ў аказанні дапамогі тым, каму яна больш за ўсё патрэбна. Прычым бескарысліва, дабрачынна.
    Уся дзейнасць Касцёла грунтуецца на міласэрнасці, часам гэта спантанная дзейнасць, якая вынікае з патрэбы сэрца чалавека, з яго салідарнасці з іншым чалавекам, які знаходзіцца ў якой-небудзь патрэбе. Мы бачым на прыкладзе розных дзеянняў, што людзі гатовы дапамагаць не дзеля нейкай узнагароды, але таму, што хтосьці ў бядзе. Гэтую паслугу называюць паслугай добрага самараніна. Касцёл спяшаецца на дапамогу людзям, што знаходзяцца ў патрэбе. Асабліва на нашай гродзенскай зямлі можна заўважыць, што гэтая праца грунтуецца на валанцёрстве. Дабрачынная дзейнасць вядзецца не напаказ ці для нейкай рэкламы, у большасці сваёй яна застаецца ў таямніцы.

Чытаць цалкам: “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны”

 

Старонка 166 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  243

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.