ГРОДНА
Пятніца,
03 мая
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Варта ведаць (48)

Актуальна - Варта ведаць

•  У іспанскай Валенсіі меў месца віртуальны ланцужок малітвы ў інтэнцыі пакліканняў. Яго ўдзелькі абавязаліся штодзённа маліцца на працягу паўгадзіны да 26 красавіка. Ініцыятарам стаў Цэнтр кансультавання пакліканняў імя Яна Паўла II у Валенсіі. Мэтай акцыі была падрыхтоўка да Сусветнага дня малітвы аб пакліканнях, які прайшоў 26 красавіка. Ланцужок малітвы завяршыўся св. Імшой, якую ў нядзелю адправіў кард. Антоніа Каньісарэс.
   
    У Італіі быў забіты 55-гадовы кс. Ланфранка Росі. Яго цела выпадкова знайшлі турысты. Спачатку падазравалі няшчасны выпадак, але аказалася, што святар памёр ад удару па галаве. Паліцыя вядзе следства. Ксяндза Росі паўсюдна ведалі і шанавалі, таму што ён быў аўтарам тэалагічных кніг, а таксама быў звязаны з супольнасцю “Будаўнікі малітвы”, якая прапагандавала хрысціянскую медытацыю.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (48)

 

Слова для Жыцця (91)

Актуальна - Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Змест хрысціянскага сведчання – гэта не тэорыя, ідэалогія або складаная сістэма наказаў і забарон, а вестка пра збаўленне, канкрэтная падзея, больш за тое, Асоба – гэта ўваскрослы Хрыстос, жывы і адзіны Збаўца ўсіх. Аб Ім могуць сведчыць тыя, хто бачыў Яго асабіста, у Яго Касцёле, на шляху, які мае свае падставы ў хросце, свой пасілак у Эўхарыстыі, сваю пячатку ў канфірмацыі, сваё пастаяннае навяртанне ў сакраманце пакаяння і паяднання. Дзякуючы гэтаму працэсу, бесперапынна вядзёны Божым словам, кожны хрысціянін можа стаць сведкам уваскрослага Езуса. А яго сведчанне будзе настолькі годным даверу, наколькі будзе выходзіць з ладу яго жыцця: евангельскага, радаснага, адважнага, лагоднага, мірнага і міласэрнага. Калі, аднак, хрысціянін становіцца залежным ад камфорту, ганарыстасці, эгаізму, калі становіцца глухім і сляпым на заклік да “ўваскрашэння” шматлікіх братоў, як ён зможа абвяшчаць Езуса жывога, Яго вызваленчую моц і бясконцую пяшчоту?
        
“Regina Coeli” са Святым Айцом  
 

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (91)

 

З каталіцкага друку (92)

Актуальна - Прэса

Узнікне бібліятэка Ёзэфа
Ратцынгера – Бенедыкта XVI

   Бібліятэка будзе адкрыта ў верасні ў Ватыканне.
   
   Кнігазбор налічвае пакуль тысячу пазіцый на розных мовах. У значнай ступені яны з’яўляюцца падарункам самога Папы.
    Адкрыццё бібліятэкі было абвешчана падчас прэзентацыі кнігі “Бенедыкт XVI. Слуга Бога і людзей” (“Benedetto XVI. Servo di Dio e degli uomini”). У ёй змешчаны разважанні вучняў і супрацоўнікаў Папы на пенсіі з нагоды 10-й гадавіны яго выбару на Пасад св. Пятра. †

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (92)

 

V Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці

Актуальна - З жыцця Касцёла

"Хачу быць місіянерам радасці"
Запрашаем дзяцей нашай дыяцэзіі ў
"КРАІНУ РАДАСЦІ"
1 чэрвеня 2015 года
З вялікай радасцю прагнем паведаміць, што 1 чэрвеня бягучага года ў Гродне (пар. Беззаганнага Зачацця НПМ, мікрараён Паўднёвы) адбудзецца V Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. Хочам з гэтым запрашэннем дайсці да кожнага дзіцяці нашай дыяцэзіі індывідуальна.
    Дарагі малады Сябар, адчувай сябе ўжо цяпер запрошаным да ўдзелу ў гэтым свяце. Прыедзь у “Краіну радасці”, каб перажыць сапраўдную хрысціянскую радасць і вярнуцца дамоў і ў школу як ужо новы чалавек, з усмешкай на твары.

Чытаць цалкам: V Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці

 

Ці можa католік верыць у сны?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

“Сон св. Іосіфа”, Даніэле КрэспіКасцёл хутчэй неахвотна ставіцца да таго, каб звяртаць увагу на сны. Але нават у Бібліі мы чытаем аб снах, якія паходзяць ад Бога.
    Дазвольце мне даць Вам канкрэтны прыклад такога сну. Аднаму чалавеку прысніўся памерлы бацька і загадаў яму адмовіцца ад дрэннага жыцця, пайсці да споведзі і нарэшце пачаць жыць па-хрысціянску. Чалавек глыбока ўзрушыўся ад гэтага паслання, і на самой справе сон стаў паваротным момантам у яго жыцці.
    Ці быў гэты сон звышнатуральным умяшаннем у жыццё гэтага чалавека? Асабіста я лічу, што нават калі ён быў выкліканы выключна прыроднымі механізмамі (на-прыклад, гэты чалавек насіў у сваёй падсвядомасці глыбокія дакоры сумлення, што жыве не так, як яго выхоўвалі), то ўсё роўна праз яго выявілася таямніца еднасці святых. Напэўна, праз гэты сон чалавека закранула любоў яго бацькі – нават калі гэта адбылося па чыста натуральных прычынах. А для любові дастаткова звычайная з’ява, што часам яна прыносіць свой плён толькі праз шмат гадоў.
    У той жа час, я думаю, было б проста ганарлівасцю загадзя выключыць звышнатуральны характар гэтага сну. Бо хто ведае: можа, гэта сапраўды сам Бог дазволіў бацьку нават пасля смерці прыйсці да свайго дзіцяці і аказаць яму такую вялікую карысць.
    Пасланне з гэтага сну відавочна згаджалася з праўдай веры, і разам з тым у ім не было ніякіх перабольшванняў у інтэрпрэтацыі ісціны. Але я распавяду Вам яшчэ адзін сон, які таксама ніякім чынам не супярэчыць праўдзе веры, але мае лішнія падказкі адносна таго, як трэба дзейнічаць. Гэты сон здарыўся ў жыцці будучага святога Альберта Вялікага, у той час, калі ён прымаў рашэнне ўступіць у манаскі ордэн.

Чытаць цалкам: Ці можa католік верыць у сны?

 

25 лет особой жизни

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

7 мая 1990 года в результате ДТП я стал инвалидом первой группы.
Почти 25 лет в инвалидной коляске. Май 1990-го стал для меня роковым. Злосчастная авария забрала возможность ходить. Пошёл новый отсчёт времени. Пришлось заново начать жизнь – особую. Вспоминаю те годы и с содроганием думаю о том, что пришлось пережить мне и моим близким. В основном поддерживали родители и супруга Надежда, а грудная доченька стала стимулом моей жизни.
    Первые полгода я был полностью обездвижен. Тогда даже самостоятельно сесть на кровати было для меня подвигом сродни полёту в космос. Это стоило невероятных усилий. Были большие физические тренировки с верой в Бога. И я понял, что труд и вера всегда дают хороший результат. Если не сразу, то через какое-то время.

Чытаць цалкам: 25 лет особой жизни

 

„Карытас” запрашае на адпачынак

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Як кожны год, “Карытас” арганізуе адпачынак для дзяцей з бедных, няпоўных і занядбаных сямей, якія не могуць дазволіць сабе выезд куды-небудзь па-за месца жыхарства. Гэта будуць г.зв. “Канікулы з Богам”, якія адбудуцца ў цэнтры адпачынку ў Нецечы (Лідскі раён). Адпачынак арганізуецца для дзяцей ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў.
Змены:
    08.06.2015 – 21.06.2015
    24.06.2015 – 07.07.2015
    10.07.2015 – 23.07.2015
    27.07.2015 – 09.08.2015
    12.08.2015 – 25.08.2015

Чытаць цалкам: „Карытас” запрашае на адпачынак

 

Запрашаем на ігнацыянскія рэкалекцыі

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Рэкалекцыі (першы тыдзень) з а. Юзафам Аўгусцінам SJ пройдуць 21–27 чэрвеня 2015 года ў Навагрудку ў доме сясцёр назарэтанак. Духоўныя практыкаванні праходзяць у сціслым маўчанні, кожны дзень адбываецца размова з духоўным кіраўніком.

   Запіс праводзіцца да 31 мая. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю і запісацца можна ў кс. Тадэвуша Крыштопіка па тэлефонах: (+37529)637-55-14, (+37533)637-29-02, або праз электронную пошту: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .
   
    Запрашаем да ўдзелу свецкіх, манаскіх сясцёр і святароў.
 

Узбіць душу, як падушку

Роздум - На скрыжаванні

Хвала Хрысту!
    Рада вітаць Вас у моладзевай рубрыцы “На скрыжаванні”. Жадаю ўсім сонечнага настрою і натхнення на кожны дзень. Няхай усё атрымаецца!
    Сёння мы з Вамі паразважаем аб культуры абыякавасці, заўчаснай смерці і гераічнасці. Даведаемся, хто “раўняе” душы і навошта патрэбна ўмець пераводзіць стрэлкі на сябе.
    Што ж, наперад з Богам!
   
    ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ:
    “А з-за таго, што пашырыцца беззаконне, любоў многіх астыне” (Мц 24, 12)
   Аднойчы вучні спыталі ў Езуса, калі настане канец света. І Ён пералічыў мноства нягод, якія чакаюць чалавецтва. Апошняй з іх было раўнадушша. І дадаў: “Але той, хто вытрывае да канца, будзе збаўлены” (Мц 24, 13).

Чытаць цалкам: Узбіць душу, як падушку

 

Як доўга пасля споведзі можна прыступаць да Камуніі?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

У Святым Пісанні можам прачытаць такія словы: “Калі не будзеце спажываць Цела Сына Чалавечага і піць Крыві Ягонай, не будзеце мець у сабе жыцця. Хто спажывае Маё Цела і п’е Маю Кроў, мае жыццё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень. (...) Хто спажывае Маё Цела і п’е Маю Кроў, трывае ўва Мне, а Я ў ім. Як паслаў Мяне Айцец, які жыве, а Я жыву прaз Айца, так і той, хто спажывае Мяне, будзе жыць праз Мяне” (Ян 6, 53–57).
Гэты фрагмент паказвае нам важнасць спажывання Хрыстовага Цела. Перш за ўсё таму, што прыняцце Хрыста ў постаці Хлеба з’яўляецца магчымасцю валодання “жыццём у сабе”, а таксама задаткам вечнага жыцця і ўваскрашэння ў апошні дзень. Мы як хрысціяне павінны ўсведамляць важнасць і каштоўнасць прыняцця Хрыстовага Цела ў святой Камуніі. Толькі часам узнікае пытанне, як часта гэта рабіць і як доўга пасля сакраманту пакаяння?

Чытаць цалкам: Як доўга пасля споведзі можна прыступаць да Камуніі?

 

Каштоўнасці Маці Божай

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Вясна ўжо набрыняла сонцам. Майскія дні і вечары былі напоўнены водарам і незлічонымі гукамі. Навокал сярод траў, дрэў і кустоў разносілася гудзенне, шчабятанне і жарты. Сапраўды, прыемна было грэцца і прагульвацца, захапляючыся каляровым светам. Але хто ўважліва не ўслухоўваўся ў веснавыя водгукі і не прыглядаўся да раслін, не ведаў, што паміж імі адбываліся брыдкія спрэчкі. На лузе палявыя ружы, якія выглядалі далікатна і чароўна, пакрыквалі стракатлівымі галасамі на іншыя, менш пышныя кветкі:
    – Рассуньцеся! Ці ж не бачыце, што хтосьці набліжаецца, каб палюбавацца намі?
    – Ага! Якраз! – піскліва закрычалі незабудкі. Гэта мы гераіні мая! Гэта намі захапляюцца!
    – Добра, добра. Кажыце сабе, што хочаце, але і так найважнейшыя на лузе мы, – буркнулі разнастайныя зёлкі, кветкі якіх распаўсюджвалі салодкі мядовы пах.
    Праз хвіліну да сваркі далучыліся буйныя травы і нават пустазелле, якое прыадзелася ў ружовыя чупрыны. Тым часам бачная здалёк постаць стала на лузе. Папраўдзе, цяжка сказаць, што яна менавіта стала. Яна, хутчэй, далікатна перамясцілася над зямлёй, шукаючы штосьці сярод разгарачаных раслін. Урэшце яе позірк упаў на дробненькія белыя кветачкі ледзь бачныя сярод раскошы іншых кветак і траў. Яна пяшчотна дакранулася да іх далонню і, загарнуўшы ў блакітную хусцінку, адплыла ў бок воднага люстра, што блішчала ўдалечыні. Гэта была вялікая зеленавокая сажалка, на якой калыхаліся шыкоўныя лотаці і вадзяныя лілеі. Гэта яны тут усімі кіравалі. Іншыя расліны паслушна выконвалі іх загады, бо проста былі менш прыкметнымі і таму вельмі нясмелымі. Замест таго, каб спаборнічаць з тымі, кім захапляліся мастакі і закаханыя пары, яны ціхенька размаўлялі і раслі. Так, як і маленькія раслінкі ля берага. Яны выцягвалі паміж раскі свае маленькія галоўкі, каб схапіць жыватворны прамень сонца. Толькі яно было для іх важным.

Чытаць цалкам: Каштоўнасці Маці Божай

 

Праграма Дыяцэзіяльных дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Смаргонь, 1–3 мая 2015 г.

ddm-banner by

1 мая – пятніца
   
    15.00 – рэгістрацыя
    17.30 – прывітанне і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
    18.00 – СВЯТАЯ ІМША
    19.00 – канцэрт праслаўлення (гурт “LAUDANS”)
    20.00 – вячэра
   
20.40 – канферэнцыя: “Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць” (Мц 5, 8)
    21.10 – радасны вечар і забавы
    22.45 – бласлаўленне на адпачынак
2 мая – субота
   
    9.00 – ранішнія малітвы
    9.30 – КАТЭХЕЗА Ў КАТЭХЕЗАХ:
    Дар чысціні ў жыцці – I. Кансэкраванай Богу асобы; II. Святара;
    III. Сужэнцаў; IV. Нарачоных; V. Юнака; VI. Дзяўчыны
    10.30 – вынікі катэхез
    11.30 – СВЯТАЯ ІМША
    13.00 – абед
   
15.00 – прэзентацыя моладзевых груп
    17.00 – канцэрт (гурты “AVE” і “OPEN”)
    18.00 – вячэра
    19.30 – эўхарыстычная адарацыя (праект “РЫБЫ”)
    і сакрамант пакаяння
    20.30 – пасвячэнне ў “РУХ ЧЫСТЫХ СЭРЦАЎ”
    21.10 – канцэрт (гурт “CROSSWAY”)
    22.45 – бласлаўленне на адпачынак
3 мая – нядзеля
   
    9.30 СВЯТАЯ ІМША
10.30 – канцэрт (гурт “МІЛАСЦЬ”)
    Заканчэнне і бласлаўленне

Чытаць цалкам: Праграма Дыяцэзіяльных дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

 

Старонка 165 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  243

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.