ГРОДНА
Пятніца,
03 мая
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Несамотнае Божае Нараджэнне

Роздум - Хрысціянская думка

“Чалавецтва, Бог цябе любіць і дзеля цябе стаў чалавекам. Ты больш не самотнае!” – прамовіў папа Францішак у базіліцы св. Пятра ў Рыме падчас св. Імшы Пастэркі на Божае Нараджэнне 2019 года. Папа тады растлумачыў, што гаворка ідзе пра Божую ласку, дадзеную людзям, якая нясе збаўленне. “Але чым ёсць гэтая ласка? Гэта Боская любоў, якая змяняе жыццё, абнаўляе гісторыю, вызваляе ад зла, напаўняе супакоем і радасцю. У гэтую ноч Божая любоў аб’явілася нам: гэта Езус”, – дадаў Пантыфік.

Чытаць цалкам: Несамотнае Божае Нараджэнне

 

Хто можа быць хроснымі?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

  Патрабаванні, якія ставяцца да хросных, акрэслены ў Кодэксе кананічнага права, у Агульных уводзінах да хрысціянскага пасвячэння і іншых афіцыйных дакументах Касцёла. Гэтыя крытэрыі маюць на мэце, найперш, забяспечыць, каб хросныя былі ў стане сапраўды добра споўніць пастаўленыя задачы і каб іх вельмі важная і адказная функцыя не была проста фікцыяй. Такім чынам, касцёльнае права патрабуе, каб хроснаму было поўных 16 гадоў (дапускаюцца выключэнні па сур’ёзнай прычыне), каб быў католікам, ужо прыступіў да сакраманту канфірмацыі і прыняў сакрамант Эўхарыстыі, вёў жыццё, згоднае з верай і адпаведнае сваёй функцыі, быў вольны ад якога-небудзь кананічнага пакарання, а таксама не быў адным з бацькоў таго, хто прымае хрост.

Чытаць цалкам: Хто можа быць хроснымі?

 

19 снежня 2021 года

Адпачынак - Ад шчырага сэрца

24 снежня. ВІГІЛІЯ БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Валерыю Лісоўскаму
жадаем здароўя, радасці, моцнай веры, добрых і спагадлiвых людзей пабач. Няхай Ваша паслуга прыносiць задавальненне і добры плён, а святы заступнік кожны дзень атуляе сваёй апекай.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вярэйкаў

Чытаць цалкам: 19 снежня 2021 года

 

Адвэнтавае чаканне – таямніца

Актуальна - Слова рэдактара

Разам з пачаткам Адвэнту мы пачынаем новы літургічны год. Для кожнага чалавека гэта новы этап жыцця, які нібыта чысты аркуш паперы для запісаў. Гэта яшчэ адзін шанс запрасіць Бога ў сваё штодзённае жыццё, таму што мы перажываем Адвэнт менавіта тут і цяпер, дзе знаходзімся: у нашых сем,ях, на месцах працы ці вучобы, карыстаючыся багаццем традыцый і звычаяў.
    Адвэнтавае чаканне – гэта таямніца, якую варта крок за крокам адкрываць, а не разыгрываць. Аўтэнтычна – як умеем і як можам, не імкнучыся ні да перфекцыянізму, ні да абвінавачвання сябе перад Богам. Езус Хрыстус не прыходзіць да праведнікаў, Ён прыходзіць да грэшнікаў, слабых і кволых людзей, якія мы ёсць на самой справе.

Чытаць цалкам: Адвэнтавае чаканне – таямніца

 

Да верніка ад... нядзельнага католіка

Роздум - На шляху да святасці

Спадар Анатоль Канарскі падчас сустрэчы каталіцкай супольнасці “Эхад”, лідэрам якой з’яўляеццаКаму патрэбна навяртанне? Мы прызвычаіліся лічыць, што гэта гісторыя пра алкаголікаў, распуснікаў, забойцаў… Мы штотыдзень удзельнічаем у св. Імшы, спавядаемся – можа, нават часцей, чым двойчы на год, перад двума галоўнымі святамі – ды думаем, што і сябе, і Бога пазналі да канца. Аднак як гэта магчыма, калі Бог – бясконцы, а духоўны рост не мае межаў. Дык, можа, навяртанне – гэта пра кожнага з нас?

Чытаць цалкам: Да верніка ад... нядзельнага католіка

 

Нязвыклая ў вачах Бога

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Беззаганная Маці Божая з’яўляецца для нас узорам прыняцця і выканання волі Бога.

Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі святкуем 8 снежня.
Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі Касцёл запрашае ўсіх людзей углядацца ў прыклад звычайнай дзяўчыны, якая была, аднак, нязвыклай у вачах Бога.
Унікальнасць Марыі заключалася не толькі ў Божай абранасці, але і ў тым, што Яна змагла адказаць на гэты дар паслухмянасцю і бездакорным выкананнем Божай волі. Што яшчэ адрознівала Марыю ад іншых, дык гэта Яе чыстае сэрца і бязмежны давер да Бога. Яна была вялікай, таму што была поўная Бога. Прыклад Беззаганнай кажа нам, што мы вялікія не з-за свайго прозвішча, якое, магчыма, дасталася нам у спадчыну, не з-за сваёй працы, пасады, ведаў. Мы важныя настолькі, наколькі наша сэрца “поўнае ласкі”. Гэта значыць, ці дастаткова яно поўнае Бога і адчувальнае, каб мець магчымасць адказаць “так” на прапанову Пана.

Чытаць цалкам: Нязвыклая ў вачах Бога

 

Калі нешта не развіваецца, не расце, яно проста дэградуе

Роздум - На шляху да святасці

Вядома, што пост – Адвэнт ці Вялікі пост – гэта перыяд, калі Касцёл, між іншым, праз літургію звяртае нашу ўвагу на духоўнае жыццё чалавека, на месца Бога ў ім.
На тэму развіцця веры мы пагаварылі з а. Андрэем Кротам, пробашчам грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне, аўтарам перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” на Ватыканскім радыё, выкладчыкам Катэхетычнага каледжа імя св. Казіміра.

Чытаць цалкам: Калі нешта не развіваецца, не расце, яно проста дэградуе

 

Пескі. Святыня з няпростым лёсам

Гісторыя - Парафіі і святыні

piaski2Пескі заўсёды знаходзіліся на важных шляхах. З поўдня на поўнач у даўнія часы праз гэтае мястэчка праходзіў каралеўскі шлях з Кракава ў Вільню, а па Нёмане з усходу на захад ішлі караблі з таварамі на Коўна і Каралявец. Размешчаныя на вялікай пясчанай выспе, утворанай рукавамі Зальвянкі, Пескі спачатку былі вялікім дваром, які належаў то Хаткевічам, то Сангушкам, то Сапегам… У 1680-ых гадах у Песках з’явіўся першы драўляны касцёл Узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі. Гаспадарамі святыні былі айцы дамініканцы з Дзярэчына, які ў той час, таксама як і Пескі, належаў Сапегам, але самастойнай парафіі тады не было.

Чытаць цалкам: Пескі. Святыня з няпростым лёсам

 

Гісторыя аднаго неафіта. “Калі ўжо паспрабуеш, хочацца ізноў адчуваць гэты смак”

Актуальна - Інтэрв'ю

Базавае права свабоды сумлення адлюстроўваецца ў большасці канстытуцый і асноўных законаў ва ўсім свеце. Падаецца, пераважная частка чалавецтва лічыць, што сустрэча з Богам – гэта заўсёды вельмі інтымная справа. Тут не працуюць загады і прымушэнне. У сённяшнім нумары размаўляем з Сяргеем Вільчэўскім, інжынерам з Мінска, пра доўгі пошук і вынік шматгадовай працы па пошуку Бога.

Чытаць цалкам: Гісторыя аднаго неафіта. “Калі ўжо паспрабуеш, хочацца ізноў адчуваць гэты смак”

 

Біскуп Кашкевіч блаславіў зямлю пад будаўніцтва новага касцёла ў Гродне

Актуальна - З жыцця Касцёла

21 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у мікрараёне Баранавічы ў Гродне біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч блаславіў зямлю пад будаўніцтва новага касцёла і ўсталяваны на ёй крыж.
На ўрачыстасці сабраліся вернікі парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай, якія разам са сваім пробашчам кс. Юрыем Марціновічам з малітвай распачалі справу пабудовы парафіяльнай святыні, а таксама госці, сярод якіх былі святары, манаскія сёстры, прадстаўнікі суседняга праваслаўнага прыхода на чале са сваім настаяцелем.

Чытаць цалкам: Біскуп Кашкевіч блаславіў зямлю пад будаўніцтва новага касцёла ў Гродне

 

Паўсюдны Касцёл (28)

Актуальна - Варта ведаць


   † Кітай. “Катэхеты павінны быць «хрысціянамі новага часу» і сведкамі Хрыста ў сучасным кітайскім грамадстве”, – падкрэслівалася на шостым Курсе для свецкіх катэхетаў, якія працуюць у сямі дыяцэзіях правінцыі Сычуань. Курс стаў адказам на Апостальскі ліст “Antiquum Ministerium”, якім папа Францішак устанавіў у Касцёле паслугу катэхета. Удзельнікам з мацерыковай часткі Кітая прачыталі лекцыі па катэхетыцы, касцёльным вучэнні, літургіі і сакрамантах, каталіцызме ў Кітаі, мясцовай культурнай традыцыі і рэлігійнай інкультурацыі.

Чытаць цалкам: Паўсюдны Касцёл (28)

 

Бог – любячы Тата

Роздум - На шляху да святасці

Набліжаецца ўрачыстасць Нараджэння Хрыста. Да яе мы ідзём праз час чакання, які дапамагае нам дарасці да таямніцы Божага Нараджэння.

Чытаць цалкам: Бог – любячы Тата

 

Старонка 16 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  243

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.