ГРОДНА
Пятніца,
03 мая
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Праслаўляць, пішучы

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

Пэўна, многія з нас песцяць у глыбіні сэрца думку аб тым, каб хаця ў чым пераймаць святых. У выпадку са св. Францішкам Сальскім гэта падаецца куды больш рэальным да здзяйснення. Св. Францішак з’яўляецца заступнікам каталіцкіх СМІ і атрымаў гэтую “пасаду” дзякуючы свайму ўменню дзяліцца праўдамі веры простым і зразумелым для ўсіх спосабам. Даступныя ўсім тлумачэнні Пісання ён распаўсюджваў, расклейваючы ўлёткі на сценах і агароджах свайго горада.
    Цяпер, калі хто хоча падзяліцца займальным сведчаннем, не трэба шукаць падыходзячы слуп ці плот. Куды лепш даслаць нам, у адпаведную рубрыку “Лісты чытачоў”. А калі думкі і словы ніяк не хочуць складвацца ў адзін пазл, запрашаю скарыстаць парады.

Чытаць цалкам: Праслаўляць, пішучы

 

Ці ўплывае абранае імя на далейшы лёс дзіцяці?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

  Абранае для дзіцяці імя не ўплывае на яго лёс, які залежыць толькі ад адкрытасці чалавека на Божую ласку, але яно мае вялікае значэнне.

Чытаць цалкам: Ці ўплывае абранае імя на далейшы лёс дзіцяці?

 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (23)

Актуальна - Прэса

Інтэрнэт-партал Касцёла ў БеларусіСёлета спаўняецца 500 гадоў з часу выдання Францішкам Скарынам “Малой падарожнай кніжыцы”. Надрукаваная ў 1522 годзе ў Вільні, яна стала, па сутнасці, першым малітоўнікам для вернікаў, выдадзеным на беларускай мове. З нагоды юбілею выдання ў Літве 2022 год абвешчаны Годам Францішка Скарыны.
    Каб ушанаваць гэтую важную гістарычную падзею ў духоўна-рэлігійным жыцці, 20 студеня ў Мінску, Полацку, Вільні, Варшаве, Падуі і Празе адбудуцца ўрачыстыя цэлебрацыі св. Імшы.
    Плануецца, што ў кожнай краіне літургію ўзначаляць высокія касцёльныя іерархі: у Празе – кардынал Дамінік Дука, у Варшаве – біскуп Міхал Яноха, дапаможны біскуп Варшаўскай архідыяцэзіі, у Вільні – біскуп Арунас Паняшкайціс, дапаможны біскуп Віленскай архідыяцэзіі. У Беларусі адпаведныя набажэнствы ўзначаляць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Алег Буткевіч.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ Беларусі (23)

 

Ачысціцца ад плямы першароднага граху

Актуальна - Слова рэдактара

Святы хрост – гэта сакрамант, які можна параўнаць з дзвярыма, праз якія мы ўваходзім у Касцёл. Хутчэй за ўсё, большасць з нас была ахрышчана ў дзяцінстве і мы не памятаем дзень свайго хросту. Таму многія ахрышчаныя ставяцца да гэтага сакраманту як да нейкай фармальнасці, да якой больш не вяртаюцца і пра якую не памятаюць.
    Свята Хросту Пана, якое перажываем адразу пасля Божага Нараджэння, дае нам магчымасць задумацца над сэнсам хросту, які ачышчае ад плямы першароднага граху.

Чытаць цалкам: Ачысціцца ад плямы першароднага граху

 

Што варта ўзгадаць з жыцця Касцёла на Гродзеншчыне

Актуальна - З жыцця Касцёла

Перабіраючы ўспаміны, галоўнае – зрабіць правільныя высновы.
Асобы
    
    Прызначэнне біскупа Юзафа Станеўскага арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім
    Доўгачаканай стала навіна аб прызначэнні новага арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага, а для вернікаў нашай дыяцэзіі гэтая падзея была ўдвайне значнай, бо абранец – гадаванец нашых зямель. Юзаф Станеўскі паходзіць з традыцыйнай каталіцкай сям’і з Заневічаў, непадалёку Гродна. Даўно вядома, што аб пакліканні да святарства для ўнука шмат малілася яго бабуля Апалонія. Сведкі тых часоў неаднаразова ўзгадвалі, што сталая жанчына прасіла аб малітве ў гэтай інтэнцыі таксама ўсіх, хто быў побач. Жыццёвы шлях да святарства, а пасля ўздым па іерархічнай лесвіцы кс. арцыбіскупа Юзафа Станеўскага можа стаць, у першую чаргу, прыкладам малітвы аб пакліканнях да святарства і манаства для нас усіх. Гродзеншчына багатая на католікаў. Кожны з нас мае ў сваёй сям’і, сярод сяброў або ў навучальным асяроддзі верніка Касцёла. І чаму б не ахвяраваць за абраную асобу невялічкую малітву або цэлы Ружанец – як каму даспадобы. Як бачым, рэгулярная малітва абавязкова прынясе плён.

Чытаць цалкам: Што варта ўзгадаць з жыцця Касцёла на Гродзеншчыне

 

Супольна будаваць еднасць

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян, які ўжо на працягу многіх гадоў перажываем на пачатку года, заўсёды з’яўляецца вельмі важнай падзеяй, таму што еднасць – самая вялікая патрэба нашага часу. Ад яе залежыць верагоднасць хрысціянства і будучыня свету.

Чытаць цалкам: Супольна будаваць еднасць

 

“Хацела, каб яе пахавалі разам з сёстрамі мучаніцамі”. З успамінаў сведкі

Актуальна - З жыцця Касцёла

С. Тэрэза Касінская CSFN дзеліцца гісторыяй с. Малгажаты, разам з якой, будучы яшчэ юнай дзяўчынай, перажыла дзве акупацыі Навагрудка і няпросты пасляваенны час. Спачатку с. Тэрэза распавядае са слоў самой с. Малгажаты, пасля прыводзіць уласныя ўспаміны.
У снежні папа Францішак ухваліў дэкрэт аб гераічнасці цнот адзінай ацалелай падчас Другой сусветнай вайны назарэтанкі з Навагрудка – с. Малгажаты Банась (свецкае імя Людвіка). Гэта значыць, што неўзабаве яна можа быць прызнана бласлаўлёнай, як і 11 сясцёр мучаніц, расстраляных фашыстамі.

Чытаць цалкам: “Хацела, каб яе пахавалі разам з сёстрамі мучаніцамі”. З успамінаў сведкі

 

“Прынеслі, пахрысцілі і да пабачэння”. Айцец Федаровіч пра хрост і адказнасць

Актуальна - Інтэрв'ю

Практыка хросту немаўлят, верагодна, існуе з першых стагоддзяў хрысціянства. Гэты падыход не з’яўляецца абавязковым, аднак людзі заўсёды імкнуліся пахрысціць дзіця як мага хутчэй. Некаторыя пратэстанцкія Цэрквы, напрыклад, адышлі ад гэтай практыкі і хрысцяць толькі юнакоў. Разам з а. Паўлам Федаровічам спрабуем разабрацца ў мінусах і плюсах хросту несвядомых дзяцей.
А. Павел Федаровіч – марыянін. Вікарый парафіі ў Барысаве. Святарскае пасвячэнне прыняў у 2016 годзе. Працаваў у Мінску і Казахстане. Студэнт Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта па спецыяльнасці Дагматычная тэалогія.

Чытаць цалкам: “Прынеслі, пахрысцілі і да пабачэння”. Айцец Федаровіч пра хрост і адказнасць

 

Асвячэнне новага касцёла ў Гродне

Актуальна - З жыцця Касцёла

Парафія з 24-гадовай гісторыяй нарэшце мае свой кансэкраваны касцёл.
25 снежня, ва ўрачыстасць Божага Нараджэння, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, у Гродне (Аўгустовак).

Чытаць цалкам: Асвячэнне новага касцёла ў Гродне

 

Паўсюдны Касцёл (30)

Актуальна - Варта ведаць


   † Лацінская Амерыка. Старшыня Касцёльнай асамблеі краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (CELAM) арцыбіскуп Мігель Кабрэхас Відартэ заявіў аб далейшых намаганнях па стварэнні сеткі абароны жыцця. Іерарх заклікаў мясцовыя Касцёлы рэгіёна пацвердзіць сваё пакліканне быць “адвакатамі справядлівасці і абаронцамі бедных”. Ён звярнуў увагу на тое, што ўрачыстасць Божага Нараджэння з’яўляецца прывілеяванай нагодай для сузірання таямніцы Сына Божага, які прыходзіць, каб збавіць нас і зрабіць вестунамі надзеі.

Чытаць цалкам: Паўсюдны Касцёл (30)

 

Глядзець на веру чалавека – гэта найважнейшае

Актуальна - Інтэрв'ю

Аб падрыхтоўцы хросных да важнай ролi, аб патрабаваннях i ролi веры ва ўсiм гэтым паразмаўлялі з кс. канонікам Дзмітрыем Пухальскім, спецыялістам па кананічным праве Каталіцкага Касцёла, канцлерам Мітрапалітальнай курыі ў Мінску.

Чытаць цалкам: Глядзець на веру чалавека – гэта найважнейшае

 

ВОЎПА. САМЫ ВЯЛІКІ ДРАЎЛЯНЫ КАСЦЁЛ БЕЛАРУСІ

Гісторыя - Парафіі і святыні

Да Другой сусветнай вайны Воўпа была маляўнічым, забудаваным галоўным чынам драўлянымі дамамі, мястэчкам, большасць насельніцтва якога складалі яўрэі. Не толькі касцёл, але і царква, і сінагога былі пабудаваны з дрэва і таксама прыцягвалі сваім выглядам увагу гісторыкаў ды спецыялістаў па архітэктуры. На няшчасце, нямецкія бомбы, якія ўпалі на Воўпу 29 чэрвеня 1941 года, пакінулі на месцы мястэчка суцэльнае папялішча. Ацалеў толькі размешчаны трохі збоку ад мястэчка вялізны драўляны касцёл, дзе ваўпянцы і сёння славяць Госпада Бога.

Чытаць цалкам: ВОЎПА. САМЫ ВЯЛІКІ ДРАЎЛЯНЫ КАСЦЁЛ БЕЛАРУСІ

 

Старонка 14 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  243

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.