ГРОДНА
Субота,
01 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Фарміраваць сябе па ўзоры свайго Настаўніка

З жыцця Касцёла

Фотарэпартаж
7 верасня 2010 г. алюмны ВДС з Гродна атрымалі сутаны ў падзямеллях базылікі св. Пятра. 8 алюмнаў падрыхтоўваліся на працягу двух гадоў да ўрачыстых аблучын.
У год Святарства, які нядаўна закончыўся, мы разважалі, кім павінен быць святар. Ксёндз, слуга алтара, ён павінен быць падобным да Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. У клерыка, будучага ксяндза, ёсць заданне – гэта фарміраваць сябе па ўзоры свайго Настаўніка, якога “пасілкам з’яўляецца выконваць волю Айца”. Знешнім праяўленнем гэтай змены жыцця з’яўляецца сутана, убор духоўнай асобы, што апранаюць ужо падчас вучобы ў семінарыі. Сутана азначае адрачэнне ад замілавання да ўсяго свецкага, “амярцвенне” для свету, а “апрананне” у Хрыста, ціхага і пакорнага сэрцам. Па гэтай прычыне сутана святара і клерыка мае чорны колер.
    Менавіта з сутанай звязаны абрад так званых аблучын, калі алюмн апранае сутану, як бы “апранаючыся” ў Хрыста-Святара. Штогод гэтая падзея для клерыкаў з трэцяга курса нашай семінарыі - асабліва хвалюючая. А сёлета аблучыны былі выключныя, таму што адбываліся ў месцах, дарагіх для кожнага католіка – у базыліцы св. Пятра, ля магілы апостала, як і пры магіле Божага слугі, папы Яна Паўла II.Пілігрымка ў санктуарый у Італію, у рамках чаго прайшлі аблучыны, была сапраўдным падарункам ад нашых кіраўнікоў і выкладчыкаў з нагоды 20-ці годдзя паўстання ВДС у Гродне. Падчас гэтага паломніцтва мы наведалі базылікі ў Венецыі, Падве, Асыжы, Пампеі, Сан Джавана Ратондзе і, безумоўна, у Вечным горадзе – Рыме.
 

У пошуках Бога

З жыцця Касцёла

Чым для вас з’яўляецца Касцёл? Будынкам, рэлігійнай структурай або супольнасцю вернікаў?
Калі пытаешся ў чалавека, што азначае для яго Касцёл, то чуеш у адказ: гэта месца, куды прыходзяць, каб памаліцца, папрасіць у Бога прабачэння, звярнуцца з просьбай. Таксама ў Касцёле можна знайсці супакой для душы, маральную і псіхалагічную падтрымкі. Касцёл - гэта месца для малітвы да Бога, – так адкажуць вам.
    Звернемся да этымалогіі слоў “Касцёл”, “царква”. Яны паходзяць ад тэрмінаў ekklesia (урачыстая супольнасць людзей, выбранных Богам) і kyriake (тая, што належыць Пану). Як бачым, касцёл – гэта людзі, якія належаць Богу, вераць у Яго і праслаўляюць Ягонае імя. Таму, калі мы сёння гаворым аб Касцёле, трэба мець на ўвазе перш за ўсе менавіта такі сэнс гэтага паняцця.
    Жывы Касцёл – гэта вернікі, якія нясуць у сэрцы веру ў Бога, надзею на вечнае жыццё і любоў да людзей. Здаецца, нічога цяжкага для зразумення ў гэтай формуле няма – Вера, Надзея і Любоў. Аднак разуменне гэтых трох духоўных каштоўнасцяўдаецца нам вельмі цяжка. І яшчэ складаней – жыццё паводле іх.
   

WWW.GRODNENSIS.BY

З жыцця Касцёла

Біскуп Аляксандр і кс. Павел Салабуда з працаўнікамі каталіцкага парталу
Адкрыццё каталіцкага парталу Гродзенскай дыяцэзіі
Гродзенская дыяцэзія адкрыла новы варыянт інтэрнэтнай старонкі, якая поўнасцю пачне сваю працу ў палове верасня. Па адрасе WWW.GRODNENSIS.BY мы знойдзем новы змест, новыя раздзелы, фотагалерэі, мультымедыйныя матэрыялы, актуальныя навіны – усё гэта будзе па-беларуску і па-польску. Старонка няспынна пашыраецца і, напэўна, прыемна здзівіць многімі цікавымі ідэямі тых, хто карыстаецца інтэрнэтам.
Падчас урачыстасці асвячэння ксёндз Павел Салабуда, дырэктар парталу, падкрэсліў, што трэба выкарыстоўваць дасягненні сучаснасці, каб паказаць прысутнасць Касцёла ў свеце. Духоўнасць, што прапагандуецца з дапамогай інтэрнэту, дае шмат новых магчымасцяў сустрэчы з Богам. Выходзячы з навукай Касцёла да ўсіх тых, хто карыстаецца інтэрнэтам, мы хочам таксама такім спосабам сказаць кожнаму чалавеку добрай волі, што Бог яго любіць.
   

Новы катэхэтычны год: для дарослых

З жыцця Касцёла

У людзей заўсёды паўстаюць пытанні. Чым чалавек становіцца сталейшым, тым іх - больш. Вельмі часта гэта пытанні матэрыяльнага плану, што ўзнікаюць у сувязі з нашымі праблемамі і жаданнямі. Мы непакоімся аб заробках, дыпломах, працы, пакупках, адпачынку, здароўі, дзялцы і г.д. Людзі імкнуцца да матэрыяльнага дабрабыту, а маральнае выхаванне застаецца на другім плане. Мы даведваемся па тэлебачанні і з газет аб забойствах, крадзяжах, аварыях. Бачым, як дарослыя не займаюцца выхаваннем дзяцей, а пакідаюць усё на выхавацеляў у дзіцячых садках і настаўнікаў у школе, нават на міліцыю і сацыяльныя службы. Мы назіраем вынікі гэтага бяздзеяння: дзеці хуліганяць, дрэнна вучацца, хлусяць, а бацькі абвінавачваюць настаўнікаў, выхавацеляў, грамадства. А калі на вуліцы сутыкаемся з хлопцам, які брыдкасловіць, або з чалавекам, які п’е і нідзе не працуе, то задаем сабе пытанні: чаму так здарылася, што яны сабе думаюць, навошта так сябе паводзяць. Нам непрыемна на гэта глядзець. Нам хочацца, каб было інакш, каб кожны чалавек задумаўся аб сэнсе свайго існавання, каб ён не перашкаджаў жыць іншым.
   

Новы катэхэтычны год: для дзяцей і моладзі

З жыцця Касцёла

Дарагія дзеці і моладзь!
Шчыра запрашаем усіх вас на катэхетычныя заняткі, якія арганізаваны у кожнай парафіі. Для студэнтаў у Гродне існуе таксама душпастырства акадэміцкай моладзі “OPEN”, што дзейнічае пры касцёле Звяставання НПМ (Пабрыгіцкім).
    На катэхетычных занятках вы будзеце не толькі вывучаць малітвы, чытаць і аналізаваць Святое Пісанне. Вы таксама зможаце паспяваць у хоры, паўдзельнічаць у розных мастацкіх, спартыўных конкурсах і забавах, пазнаеце свет і новых людзей, знойдзеце сяброў, прыемна і плённа зможаце правесці час.


   

Старонка 133 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  214

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.