ГРОДНА
Чацвер,
23 мая
2024 года
 

Лепш спытаць, чым памыляцца...

grodnensis  Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
niedziela logo  Гэтая назва, якая вы- карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
  Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней
Просім прысылаць пытанні па адрасу:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowozycia@mail.grodno.by
ці ў Гасцёўню на старонцы
http://www.slowo.grodnensis.by

Задай пытанне

Навошта людзі прыносяць у касцёл воты?

Задай пытанне

Кс. Чэслаў Паўлюкевіч
   У хрысціянскай традыцыі практыка ахвяравання вотаў узыходзіць да эпохі сярэднявечча. Асаблівае распаўсюджанне яна атрымала ў перыяды масавых бедстваў (эпідэмій, войнаў).
   
   Воты (з лац. donum votivum) – дар чалавека, адрасаваны Богу і Касцёлу, які з’яўляецца выразам падзякі Усемагутнаму за пэўную ласку (вылячэнне ад смяротнай хваробы, захаванне ад небяспекі, нараджэнне дзіцяці і г. д.). Атрыманне міласці Божай можа быць звязана з заступніцтвам святога або з малітвамі перад цудадзейным абразом, фігурай. І тады воты, як правіла, у той ці іншай форме прысвячаюцца заступніку або святыні.
 

Ці можа Бог прамаўляць да нас праз сны?

Задай пытанне

Кс. Андрэй Лішко

Сон не з’яўляецца чымсьці звышнатуральным, і не трэба прыпісваць яму вялікае значэнне. Гэта натуральная функцыя арганізма, якая знаходзіцца па-за свядомасцю.
    Спецыяліст у вобласці псіхалогіі і сноў Карл Густаў Юнг вылучыў некалькі прычын узнікнення сноў. Па-першае, гэта знешнія фактары. Калі чалавек спіць, ён можа рэагаваць на гукі ці запаленае святло. Па-другое, на сон уплывае самапачуццё. Вобразы могуць узнікаць па прычыне болю, які мы адчуваем. Сны таксама з’яўляюцца вынікам таго, што адбывалася з намі ў мінулым. Часцей за ўсё, гэта моманты, якія не даюць спакою. Уплыў маюць таксама падзеі, што адбыліся непасрэдна перад засынаннем. Прагледжаны фільм ці прачытаная кніга могуць вярнуцца ў сне.
    Касцёл не выключае, што праз сон можа дзейнічаць Бог, не забараняе тлумачыць сны, але папярэджвае, што да гэтага трэба падыходзіць з асцярожнасцю. Вялікай памылкай з’яўляецца выкарыстанне соннікаў. Іх празмерная інтэрпрэтацыя можа стаць забабонам. Сюды належыць, напрыклад, перакананне: прысніўся памерлы – чакай няшчасця. Мы не павінны тлумачыць сон з памерлым як знак блізкай бяды, але, хутчэй, як просьбу аб памяці ў малітве.
   

Як павінна выглядаць “правільная” малітва?

Задай пытанне

Аб малітве напісана мноства кніг. Пра тое, як яна павінна выглядаць, можна прачытаць у многіх месцах у Святым Пісанні. Айцы Касцёла ў сваіх працах неаднойчы даюць падказкі адносна таго, як трэба маліцца. У Катэхізісе каталіцкага Касцёла шмат старонак прысвечана гэтай найважнейшай сферы жыцця. Паспрабуем злёгку закрануць тое, што так важна ў малітве.
    Напачатку давайце адкажам на пытанне: што такое малітва? Самы просты з адказаў гучыць: “Гэта размова з Богам, дыялог двух асоб, якія любяць адна адну”. Дыялог, а не аднабаковы маналог, як гэта часта здараецца ў духоўным жыцці многіх вернікаў. Тое, што мы гаворым Богу, важна. Аднак нашмат важнейшае тое, што Бог хоча сказаць нам. У гэтым дыялогу мы павінны ўсведамляць, да Каго звяртаемся і якой паставы на малітве чакае ад нас Нябесны Айцец.
    Трэба зрабіць асобны акцэнт на нашым уяўленні Бога. А яно, на жаль, часцей за ўсё вельмі сціплае, што сур’ёзна абмяжоўвае нашыя адносіны з Ім, г.зн. малітву. Божае слова падае нам шмат імён Бога: Пан, усемагутны Валадар, Настаўнік, Цар і г. д. Гэтыя тытулы адпавядаюць велічы Стварыцеля. Іх, канешне, можна і трэба выкарыстоўваць у малітве.
   

Навошта нам патрэбен духоўны кіраўнік? Як яго выбраць?

Задай пытанне

А. д-р Андрэй Шчупал CSsRНеабходнасць духоўнага кіраўніцтва вынікае з чалавечай натуры. Ніхто не можа быць аб’ектыўным суддзёй адносна сваёй справы. Сталае карыстанне кіраўніцтвам – асабліва прыдатны сродак для самаадрачэння і адмаўлення ад неўпарадкаванага самалюбства.
    Вопыт падказвае, што многія людзі без кіраўніцтва губляюцца ў духоўным жыцці. Сустракаючы шматлікія цяжкасці, яны хутка пераконваюцца ў тым, што імкнуцца наперад “уласнымі сіламі” – нялёгкая справа. Св. Францішак Сальскі і св. Альфонса Лігуоры акцэнтуюць неабходнасць кіраўніцтва для свецкіх асоб, якія вядуць духоўнае жыццё, таму што “душа без кіраўніка – як лодка без шкіпера”.
    Духоўны кіраўнік з’яўляецца сведкам таго, што адбываецца паміж Богам і чалавекам. Дапамагае ўбачыць і рэалізаваць патрабаванні Хрыста. Праз яго кіруе сам Дух Святы.
   

Когда можно вступать во второй брак?

Задай пытанне

Когда церковный суд аннулирует брак, оба супруга могут вступить в новый брак или только тот, кто не был виноват в распаде семьи?
Церковный суд не «аннулирует» брак в том смысле, что «отменяет его»: он может объявить о несостоятельности заключенного брака, то есть заявить, что этого брака не существовало с самого начала, что таинство брака было недействительным. Поэтому в решении суда нет «виноватых» и «невиновных», даже если брак не существовал «по вине» кого-либо из супругов. Никаких церковных санкций в этом отношении, таких как невозможность заключить действительный брак в Церкви, нет. Однако Церковь может запросить дополнительные гарантии для того, чтобы избежать во второй раз дефекта, который сделал недействительным предыдущее венчание. Например, если прежний брак объявлен недействительным по причине несостоявшегося из-за одной из сторон брачного согласия, которое должно быть взаимным, то при новом венчании от этой стороны может потребоваться присяга перед церковным судьей во избежание еще одной профанации таинства.
   

Ці мае святар права спыніць споведзь?

Задай пытанне

Кс. Андрэй Лішко

Напэўна, кожны, хто прыходзіць у Божы храм ці проста на размову са святаром, мае свае праблемы, цяжкасці, і, верагодна, шукае ласкі, парады, каб выйсці з крызісу, дапамогі, а можа, проста хоча “выліць душу”, штосьці распавесці, даверыцца, знайсці душэўны супакой. Сітуацыя, калі святар можа не адпусціць грахі і спыніць споведзь, сапраўды можа існаваць.
    Ёсць выпадкі, калі святар зразумеў, што не здзейснена нейкая з умоў добрай споведзі (іх 5). Напрыклад, хтосьці не мае жалю за свае грахі, абыякавы або жыве ў грамадзянскім шлюбе, без вянчання, таму не зможа выканаць пастанову паправы. Тады святар можа не адпусціць грахі, але павінен усё падрабязна растлумачыць.
    У некаторых выпадках святар можа, а нават і павінен спыніць споведзь. Многія маладыя па гадах святарства ксяндзы (у нашай дыяцэзіі – да года святарства) не могуць “пры звычайных абставінах” адпусціць некаторыя грахі (напрыклад, грэх аборту). Ёсць грахі, якія можа адпускаць толькі біскуп (напрыклад, фармальнае адступленне ад веры). Таму калі спавядае малады святар, які не мае юрысдыкцыі да адпушчэння таго ці іншага граху, то ён павінен ветліва і дакладна растлумачыць, што не можа адпусціць грахоў, і скіраваць пэнітэнта да іншага святара. Але калі існуе пагроза для жыцця ці іншыя падобныя абставіны, нават малады святар можа адпусціць гэтыя грахі.
   

Чаму святары не жэняцца?

Задай пытанне

А. Аляксандр Махнач SP

У Рыма-каталіцкім Касцёле святары не жэняцца, жывучы ў цэлібаце. Манахі складаюць абяцанне чыстасці. Вучэнне пра цэлібат у Касцёле не з’яўляецца дагматам веры, а дысцыплінарным правілам, якое сягае сваімі каранямі да вытокаў хрысціянства.
Пра цэлібат успамінаецца ў Евангеллі. Напрыклад, у евангельскіх тэкстах паводле св. Марка (10, 29), св. Мацвея (19, 12) “ёсць скапцы, якія самі зрабілі сябе скапцамі дзеля Валадарства Нябеснага”. У Евангеллі паводле св. Лукі (18, 28–30) Езус гаворыць: “Сапраўды кажу вам, што няма таго, хто б пакінуў дом, ці жонку, ці братоў, ці бацькоў, ці дзяцей дзеля Божага Валадарства і не атрымаў бы значна больш у гэты час, а ў будучым веку – жыццё вечнае”.
   

Старонка 16 з 37:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  223

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.