У Папяльцовую сераду мы ўвайшлі ў выключны час 40-дзённага пакаяння

Хрысціянскія традыцыі

Гэты літургічны перыяд запрашае нас нанова перажыць любоў Пана ды перамяніць жыццё, спосаб мыслення, ацэнкі каштоўнасцей і паводзін. Варта адказна ўзяцца за працу над сабой, шчыра адкрыцца на ўкрыжаванага Хрыста і змагацца з грахом, які прыводзіць да няволі і смерці. Мэта заўсёды тая самая: аднаўленне нашага запавету, нашай камуніі з Богам. У гэты святы час давайце шукаць знакі еднасці і супольнасці з Езусам Хрыстом, з нашымі братамі і сёстрамі. Да таго ж, атрымліваем чарговую магчымасць добрай падрыхтоўкі да Велікодных свят.