XXVIII Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Мк 10, 17–27
Калі Езус вырушыў у дарогу, падбег да Яго адзін чалавек, упаў перад Ім на калені і спытаўся ў Яго: “Настаўнік добры, што мне зрабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае?”. Езус сказаў яму: “Чаму называеш Мяне добрым? Ніхто не ёсць добрым, толькі адзін Бог. Ты ведаеш запаведзі: не распуснічай, не забівай, не крадзі, не сведчы ілжыва, не ашуквай, шануй бацьку свайго і маці”. А той сказаў Яму ў адказ: “Настаўнік, усё гэта я захоўваў з маладосці маёй”. Езус, паглядзеўшы на яго, умілаваў яго і сказаў: “Табе не стае аднаго: ідзі, прадай усё, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе. Тады прыходзь і ідзі за Мною”. А ён засмуціўся ад гэтых слоў і адыйшоў маркотны, бо ў яго была вялікая маёмасць. Езус паглядзеў навокал і сказаў сваім вучням: “Як цяжка будзе тым, хто мае багацце, увайсці ў Валадарства Божае!”. Вучні ж дзівіліся словам Ягоным. Але Езус зноў сказаў ім у адказ: “Дзеці, як цяжка тым, хто спадзяецца на багацце, увайсці ў Валадарства Божае. Лягчэй вярблюду прайсці праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае”. А яны яшчэ больш здзіўляліся і казалі адзін аднаму: “Хто ж можа збавіцца?”. Езус, зірнуўшы на іх, сказаў: “У людзей гэта немагчыма, але не ў Бога; бо ў Бога ўсё магчыма”.

Мець сэрца спагадлівае і чуллівае
   Багацце і хваравітая прыхільнасць да яго з’яўляюцца сур’ёзнай перашкодай на нашым шляху да святасці. Езус перасцерагае ад няўмелага выкарыстання гэтых багаццяў, а з іншага боку, не асуджае багацце само па сабе, а ставіцца да яго як да таго, што знявольвае чалавека.
    Не значны банкаўскі рахунак, добрая машына, сучасны дом, добрае абсталяванне, якасная або фірмовая вопратка... праклятыя, але чалавечае сэрца, якое прыліпла да гэтага і нічога іншага не бачыць.
    Небяспека багацця настолькі небяспечная таму, што эфектыўна закрывае сэрца чалавека для патрэб іншых людзей. Робіць людзей эгаістамі, якія жывуць толькі для сябе і грунтуюць сваё жыццё толькі на ўласных магчымасцях.
    Трэба ўмець пазбавіцца ад усяго, што перашкаджае нам на шляху да святасці, мець спагадлівае і чуллівае сэрца, якое здольна дзяліцца з кожным сустрэтым чалавекам.
   Пане Езу Хрысце, учыні, каб на дарозе свайго жыцця я заўсёды заўважаў патрэбы іншых і быў здольны аказаць ім дапамогу!