V Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў сваім вучням: “Вы – соль зямлі. Калі ж соль страціць смак, то чым пасоліш яе? Яна ўжо ні на што не прыдасца, хіба што выкінуць яе вон на патаптанне людзям. Вы – святло свету. Не можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. І, запаліўшы светач, не ставяць яго пад пасудзінай, але на свечніку, і свеціць усім, хто ў доме. Няхай святло ваша так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашы добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах”.

Мц 5, 13–16


Евангелле складанае, але неабходнае
   Нялёгка знайсці больш трапнае параўнанне, якое б акрэслівала месца і ролю хрысціян. Трэба дадаць – месца не вельмі выгоднае, нават небяспечнае. Нежаданне “свету”, а часта нават і агрэсія бярэцца з факта, што вучні Хрыста ніколі не падыходзілі свету і тым правілам, якія ён навязвае. Яны заўсёды мелі бунтаўнічую натуру. Натуру нязручную, раздражняльную, часта правакуючую, якая прыгадвала свету пра Бога і Яго законы, што абапіраюцца на фундаменце любові, здольнай да найбольшай ахвяры, да адрачэння ад самога сябе. Свет не зносіць такога спосабу жыцця, любові, такога будавання будучыні. Ён аддае перавагу моцным людзям, суровым, тым, якія заўсёды знаходзяцца ў першых радах. Свет пагарджае слабымі, непрыстасаванымі, адкідвае людзей, якія пацярпелі паражэнне. Таму з-за прысутнасці хрысціян, як з-за солі, будуць пячы адкрытыя раны людзей, занятых дасягненнем поспеху любой цаной. Менавіта таму рэчаіснасць Касцёла часцей за ўсё расцэньваецца балесна – у нежаданні, а нават і ў праследаванні.
    Але ж... Без солі цяжка атрымаць добры смак. Акрамя таго, ёй характэрна ўласцівасць кансервавання. Таму яна пажаданая! Падобным чынам і са святлом. Цемра ці, хаця б, паўзмрок спрыяюць “падазроным справам”, бо лепш за ўсё зрабіць іх таемна.
    Вучні Езуса павінны падрыхтавацца да складанай абароны асабістай тоеснасці. Альтэрнатывы не існуе...