Няхай сыдуцца шляхі

Свет

У межах свайго візіту ў Вену (Аўстрыя) сербскі патрыярхі Ірыней выступіў з прамовай, у якой заклікаў да прымірэння каталіцкі Касцёл і праваслаўную Царкву. “Мы павінны зрабіць усё, каб гэтыя Цэрквы вярнуліся адна да аднае, каб шляхі, якія раздзяляюцца, зноў зблізіліся, бо такая ёсць Божая воля”, — падкрэсліў кіраўнік сербскай праваслаўнай Царквы.