Пяцігоддзе пантыфікату Бэнэдыкта XVI

Ватыкан

19 красавіка 2010г. мінула пятая гадавіна выбару Бэнэдыкта XVI на Апостальскую Сталіцу. У гэты дзень адбыўся ўрачысты абед з удзелам кардыналаў і іншых высокіх прадстаўнікоў рымскай курыі. Кардынал Анжэло Садана, дзекан кардынальскай калегіі, павіншаваў Папу. Ён запэўніў, што Бэнэдыкт XVI можа заўжды разлічваць на падтрымку ўсяго вышэйшага духавенства. “Святы Айцец! Кардынальская калегія з’яўляецца адной вялікай сям’ёй, аб’яднанай з наступнікам Пятра і імкнецца жыць у духу братняга адзінства” – так ён падкрэсліў. Варта нагадаць, што 16 красавіка б.г. Бэнэдыкт XVI адзначыў свой 83-ці дзень нараджэння.