Ці адбудзецца сустрэча Папы з патрыярхам?

Ватыкан

Паводле меркавання дырэктара Інстытута па справах рэлігіі і права Расійскай Акадэміі навук, выказванне якога цытуе агенства KNA, маскоўскі патрыярхат намерваецца арганізаваць трыумфальную каталіцка-праваслаўную сустрэчу. Гэта зможа адбыцца, на думку Лукіна, калі Ватыкан выканае пажаданне маскоўскага патрыярхату: дасць гарантыю, што не будзе ў Расіі празелітызму ў адносінах да праваслаўных і прызнаецца (хоць часткова) ў памылках, якія былі дапушчаны ў Заходняй Украіне падчас спрэчкі грэка-католікаў і праваслаўных з маскоўскага патрыярхату наконт святыняў.У сваю чаргу ў сваім нядаўнім выступленні арцыбіскуп Іван Юрковіч запэўніў, што грэка-католікі не будуць суб’ектам таргоў у размовах з маскоўскім патрыярхатам, хоць Апостальская Сталіца зацікаўлена ў сустрэчы Бэнэдыкта XVI з патрыярхам Кірылам.