Звыш 2 млн асобаў малілася з Папам

Ватыкан

Паводле даных прэфектуры папскага дому звыш 2 млн вернікаў з усяго свету прыняло ўдзел у папскіх аўдыенцыях і цэлебрацыях у 2009 г. у Ватыкане і ў Кастэль Гандольфа. У агульных аўдыенцыях удзельнічала 537. 500 асобаў . У спецыяльных аўдыенцыях – 115 600 асобаў. У літургічных цэлебрацыях – 470 800 чалавек, а ў малітве “Анёл Панскі” – 1 120 000 вернікаў. Наогул, у Ватыкане сустрэлася з Папам у 2009 г. 2 243 900 пілігрымаў.