Папа прызнаў гераічнасць цнотаў Яна Паўла II

Ватыкан

19 снежня б.г. Папа Бэнэдыкт XVI падпісаў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў Божага слугі Яна Паўла II. Тым самым закончыўся чарговы этап беатыфікацыйнага працэсу Папы-паляка. Наогул, Святы Айцец падпісаў 10 дэкрэтаў аб цудах, 10 – аб гераічнасці цнотаў і адзін - аб мучаніцтве. Сярод іх быў дэкрэт аб мучаніцтве кс. Ежэго Папялушкі і дэкрэт, які датычыць зацвярджэння цуда, які здзейсніўся з дапамогай бл. Станіслава Казімерчыка, лятэраньскага рэгулярнага каноніка.