Варта ведаць (168)

Варта ведаць

☞ Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамантаў абнародавала дэкрэт аб змяшчэнні ўспаміну св. Фаўстыны Кавальскай у Агульны каляндар Касцёла рымскага абраду. Неабавязковы раней успамін будзе адзначацца штогадова 5 кастрычніка – у дзень адыходу св. Фаўстыны ў вечнасць. Рашэнне прынята Святым Айцом Францішкам з увагі на шматлікія просьбы пастыраў, манаскіх асоб, асацыяцый свецкіх вернікаў, і на вялікі ўплыў духоўнасці св. Фаўстыны ў розных частках свету.

    ☞ Папа Францішак аб’яднаў 2 амерыканскія дыяцэзіі на Алясцы і стварыў 1 новую архідыяцэзію Анкорыдж-Джуно. Былая дыяцэзія Джуно ўяўляла сабой вузкую паласу ў паўднёва-ўсходняй вобласці Аляскі з астравамі, паўастравамі, фіёрдамі і ледавікамі. Былая архідыяцэзія Анкорыдж – гэта галоўным чынам горад, размешчаны на заліве Кука, у якім пражывае 42% насельніцтва Аляскі. Плошча новаўтворанай архідыяцэзіі складае амаль 321 тыс. км². На яе тэрыторыі пражываюць 560 тыс. чалавек, у тым ліку 55 тыс. католікаў. Тут працуюць 34 дыяцэзіяльныя святары. Да некаторых парафій можна дабрацца толькі паветраным або водным транспартам.
   
   ☞ Да 100-годдзя з дня нараджэння Яна Паўла II на філасофскім факультэце Папскага ўніверсітэта св. Тамаша Аквінскага ў Рыме (Angelicum) пачаў дзейнічаць Інстытут культуры, названы ў яго гонар. Місія навучальнай структуры – глыбокая рэфлексія над актуальнымі праблемамі свету і Касцёла ў суадносінах з думкай і вучэннем Пантыфіка-славяніна. Першыя студэнты Інстытута пачнуць заняткі ўжо восенню. Штогод у якасці лектараў будуць запрашацца вядомыя інтэлектуалы з усяго свету. Адначасова будзе запушчана стыпендыяльная праграма для маладых навукоўцаў. Да 100-годдзя з дня нараджэння Яна Паўла II на філасофскім факультэце Папскага ўніверсітэта св. Тамаша Аквінскага ў Рыме (Angelicum) пачаў дзейнічаць Інстытут культуры, названы ў яго гонар. Місія навучальнай структуры – глыбокая рэфлексія над актуальнымі праблемамі свету і Касцёла ў суадносінах з думкай і вучэннем Пантыфіка-славяніна. Першыя студэнты Інстытута пачнуць заняткі ўжо восенню. Штогод у якасці лектараў будуць запрашацца вядомыя інтэлектуалы з усяго свету. Адначасова будзе запушчана стыпендыяльная праграма для маладых навукоўцаў.
   
   ☞ Паводле справаздачы Міжнароднай асацыяцыі грамадзянскіх свабод, толькі за першыя 4 месяцы бягучага года ў Нігерыі было забіта 660 хрысціян. Гвалт ісламскіх экстрэмістаў узмацніўся. У арганізацыі тэрактаў у гэтай краіне замешаны баевікі Бока Харам і Фулані. Самай распаўсюджанай формай агрэсіі з’яўляецца выкраданне людзей за выкуп і напады на храмы. Мясцовыя біскупы звяртаюцца да кіраўніцтва краіны з просьбай аб супрацоўніцтве і лепшай абароне каталіцкіх супольнасцей.
   
    ☞ Венгрыя забараніла афіцыйную рэгістрацыю змены полу і юрыдычнае прызнанне новай асобы трансгендэраў. Адпаведнае рашэнне было прынята парламентам большасцю галасоў. Цяпер закон забараняе трансгендэрным асобам змяняць прозвішча і атрымліваць дакументы, якія адпавядаюць іх “новай ідэнтычнасці”. Да гэтага часу асобы, якія змянілі пол шляхам хірургічнага ўмяшання, маглі папрасіць улады Венгрыі змяніць свае дадзеныя.

vaticannews.va; ekai.pl; stacja7.pl