З каталіцкага друку (75)

Прэса

Адбыўся мотапрабег
“Прымас тысячагоддзя – памятаем”

   Матацыклісты прыгадалі, што кс. Стэфан Вышыньскі ў 1944 годзе як капелан групы “Кампінас” быў адным з паўстанцаў, выконваючы адначасова святарскую паслугу і ваенную службу.
   
    Прымас Вышыньскі быў актыўным удзельнікам Вар­шаўскага паўстання. “Сястра Цэцылія” і “Радван II” былі вядомы студэнтам падпольнага Універсітэта заходніх зямель, салдатам АК, а таксама жыхарам Варшавы, Лясэк і іншых ваколіц Кампіноскай пушчы. Гэта псеўданімы, якія ўжываў кс. Вышыньскі, каб заблытаць захопнікаў.
    “Мы арганізавалі прабег, каб несці праўду аб тым, як жыў кардынал, як ён быў зняволены і як цяжка было ў тыя часы ўтрымаць сувязь польскасці і Касцёла з народам”, – расказаў Адам Сікора, удзельнік IV Мотапрабегу.

Малітва ў інтэнцыі пераследуемых
   Каталіцкі Касцёл у Беларусі далей моліцца за пераследуемых хрысціян у Іраку і ў інтэнцыі мірнага вырашэння наспяваючага канфлікту.
   
    Выражэннем гэтай малітвы была ўрачыстая св. Імша ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Эўхарыстыю ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі абп Клаўдыа Гуджэроці.
    У гаміліі абп Гуджэроці сказаў, што кожны чалавек сёння абавязаны крычаць: “Не забівайце ў імя Бога!”. Іерарх таксама прыгадаў, што забойства другога чалавека – гэта заўсёды “зневажанне Бога і непрыняцце Яго любові”. Усіх удзельнікаў літургіі заахвоцілі далей маліцца ў інтэнцыі хрысціян, якія перажываюць ганенні.
Легендарныя футбалісты
будуць гуляць за мір

   1 верасня пройдзе “Матч за мір” арганізаваны па ініцыятыве Святога Айца Францішка. У ім прымуць удзел Ліянэль Мэсі, Андрэа Пірла, Ранальдзіньа ды інш.
   
    Галоўнай мэтай мера­пры­емства з’яўляецца пасланне супакою і братэрства ў свеце; у гульні прымуць удзел шматлікія зоркі футбола. Агулам у Рым прыбудзе больш за 50 легендарных футбалістаў з усяго свету.
    У абедзвюх камандах будуць гуляць футбалісты, якія належаць да розных культур і розных рэлігій. Гэта будуць хрысціяне, юдаісты, мусульмане, індусы, буддысты, сінтаісты. Папа Францішак сустрэнецца з удзельнікамі матча ў Ватыкане, паколькі сам Пантыфік не пойдзе на стадыён, але будзе назіраць за спаборніцтвам па тэлевізары.
    Матч будзе вялікім відовішчам, асабліва ў сувязі з тым, што ў ім прымуць удзел шматлікія футбольныя знакамітасці. Але самым важным з’яўляецца не матч, але пасланне міру для ўсяго свету, якое хоча даць наш Папа