Слова для Жыцця (106)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    “Радуйся, дачка Сіёна!” – абвяшчае прарок Сафонія, звяртаючыся да Ерузалема (Саф 3, 14); а апостал Павел павучае хрысціян у Філіпіі: “Радуйцеся заўсёды ў Пану” (Флп 4, 4). Сёння патрэбна мужнасць, каб казаць пра радасць, патрэбна, перш за ўсё, вера! Свет пакутуе ад многіх праблем, будучыню прыгнятаюць няўпэўненасць і страхі. Але хрысціянін – радасная асоба, а яго радасць – гэта не штосьці павярхоўнае і мімалётнае, а глыбокае і трывалае, таму што яна дар ад Бога, які робіць жыццё поўным. Наша радасць паходзіць з упэўненасці, што “Пан блізка” (Флп 4, 5).
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 13.12.2015  
 


Кс. абп Клаўдыа ГуджэроціКс. абп Клаўдыа Гуджэроці

   Сапраўдная свабода пачынаецца ў сэрцы. Свабода знешняя – знак праяўлення свабоды ўнутранай. І мы шукаем паўсюднай свабоды чалавека на зямлі. Аднак, калі мы змагаемся толькі за сваю ўласную свабоду, то мы змагаемся за ўласны эгаізм.
    Мы ўсе з’яўляемся слугамі на дарозе да свабоды, найперш свабоды ў адносінах з Богам. Мы слугі Божай свабоды. Свабоды Бога, які любіць свой народ і за яго памірае на крыжы. Гэта свабода ад ідалаў і маніпуляцый, незалежна ад таго, адкуль яны паходзяць. Свабода будаваць, а не свабода разбураць.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас Імшы развітання і падзякі за служэнне Апостальскага нунцыя ў Беларусі

Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Спазнаўшы Божую міласэрнасць, нам неабходна дзяліцца ёю з іншымі. Гэта азначае быць міласэрнымі адносна іншых людзей, як міласэрны наш Нябесны Айцец. Таму нам неабходна памятаць аб учынках міласэрнасці адносна душы і цела. Мы адказныя не толькі за сваё збаўленне, але і за збаўленне іншых. Так шмат людзей жыве ў стане граху, і мы абавязаны дапамагчы ім змяніць сваё жыццё.
    Шмат людзей патрабуе нашай матэрыяльнай дапамогі або нават добрага слова, суцяшэння. Любоў да бліжняга павінна рэалізавацца ў канкрэтных справах. Для гэтага неабходна ў штодзённым жыцці, у парафіі, сям’і, грамадстве і г.д. быць міласэрнымі, каб ніхто не адчуваў сябе адзінокім, пакітутым, ігнараваным.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай на III Нядзелю Адвэнту