Папа Францішак
З самага пачатку Бог напоўніў Касцёл асаблівымі дарамі Святога Духа – харызмамі. Харызмы – гэта ласкі, дары, дадзеныя Богам веруючаму чалавеку, каб з бескарыслівасцю і любоўю ён мог рабіць іх даступнымі ў службе на карысць цэлай супольнасці, на карысць усім. Трэба падкрэсліць, што чалавек не можа сам зразумець, ці валодае ён харызмай і якая яна. Дары, якімі напаўняе нас Айцец, нараджаюцца і развіваюцца ў супольнасці. Гэта ў супольнасці мы вучымся распазнаваць іх як знакі Яго любові для ўсіх Яго дзяцей.
Бог напаўняе свой Касцёл многімі рознымі харызмамі. Усе яны служаць гарманічнаму развіццю чалавека ў веры і ў Божай любові. Яны не могуць быць прычынай для зайздрасці і падзелаў! У хрысціянскай супольнасці мы патрэбны адзін аднаму, а кожны атрыманы дар рэалізуецца поўнасцю, калі мы дзелімся ім з братамі, на карысць усіх.
Фрагмент з Генеральнай аўдыенцыі Святога Айца, 01.10.2014 †