Папа Францішак
У гэтую ноч, як прамень яснага святла, разносіцца навіна Апостала: “З’явілася ласка Бога, збаўляючы ўсіх людзей...” (Ціт 2, 11).
Ласкай, якая з’явілася свету, ёсць Езус, народжаны Марыяй Паннай, сапраўдны Чалавек і сапраўдны Бог. Ён увайшоў у нашу гісторыю, дзяліў нашу дарогу. Ён прыйшоў, каб вызваліць нас з цемры і даць нам святло. У Ім праявілася ласка, міласэрнасць, чуласць Айца: Езус з’яўляецца Любоўю, якая стала целам. Ён не толькі настаўнік мудрасці, Ён не нейкі ідэал, да якога мы імкнёмся і ведаем, што знаходзімся ад Яго страшна далёка, Ён з’яўляецца Сэнсам жыцця і гісторыі, які збудаваў свой дом сярод нас.
У гэтую ноч мы дзелім радасць Евангелля: Бог любіць нас, любіць так моцна, што даў свайго Сына, як нашага брата, як святло ў нашай цемры. Бог паўтарае нам: “Не бойцеся!” (Лк 2, 10). І я таксама кажу вам: не бойцеся! Наш Айцец цярплівы, Ён любіць нас, дае нам Езуса, каб весці нас па дарозе ў абяцаную зямлю. Ён – святло, якое асвятляе змрок. Ён – наш супакой. Амэн.
Фрагмент гаміліі падчас вігіліі Божага Нараджэння †