Слова для Жыцця (51)
Слова для Жыцця
Папа Францішак І
На прасторы двух тысячагоддзяў ёсць вялікае мноства мужчын і жанчын, якія аддалі сваё жыццё, каб захаваць вернасць Езусу Хрысту і Яго Евангеллю. А таксама сёння ў многіх частках свету ёсць мучанікі – мужчыны і жанчыны, зняволеных і забітых выключна з-за таго, што яны хрысціяне. І іх цяпер больш, чым у першых стагоддзях Касцёла.
Фрагмент разважанняў “Regina Caeli”, 23.06.2013 †
Кард. Жан Луі Таран Святая Маці Касцёл заклікае нас словамі папы Францішка абвяшчаць міжрэлігійны дыялог як каталізатар да старанняў на карысць міру, а таксама будаваць масты паміж усімі людзьмі, каб кожны мог убачыць у іншым брата або сястру.
Падчас побыту ў Англіі, паводле “Radio Vaticana”, 20.06.2013
Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч Сённяшнія часы – гэта часы незвычайнага парадоксу. З аднаго боку, у нас усё больш і больш праяўляецца прыватнасць, мы адасабляемся ад іншых і не хочам, каб яны ведалі пра нас. З іншага ж боку, у эру інтэрнэту і іншых сродкаў масавай камунікацыі вялікі свет становіцца маленькай вёскай, і мы імгненна ведаем, што адбываецца на іншых кантынентах. Такая складаная сітуацыя пераносіцца і на вымярэнне веры. Сучасны чалавек вельмі часта замыкае дзверы сваёй душы для веры. А калі і дапускае веру, то толькі як прыватную справу чалавека.
Фрагмент паслання з нагоды 400-годдзя прыбыцця абраза МБ Будслаўскай, 19.05.2013
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч Вера ў Хрыста абавязвае нас даваць сведчанне сваім жыццём згодна з Божымі запаведзямі і евангельскім навучаннем. Нашы ўчынкі, словы і каштоўнасці, якімі мы жывём, павінны сведчыць пра тое, што мы належым да Хрыста.
Фрагмент гаміліі ў Вавёрцы, паводле Сatholic.by, 17.06.2013