Папа Бэнэдыкт XVI
Аснова нашага супакою – упэўненасць, што ў Езусе Хрысце мы сузіраем бляск аблічча Бога Айца, што мы сыны ў Сыне, і таму на дарозе жыцця мы знаходзімся ў такой бяспецы, як дзіця ў руках добрага і ўсемагутнага Айца. Бляск аблічча Пана над намі, які ўдзяляе нам супакой, – гэта праяўленне Яго бацькоўства. Пан накіроўвае да нас сваё аблічча, аб’яўляецца нам як Айцец і адорвае нас супакоем. У гэтым заключаецца сутнасць таго глыбокага супакою, “супакою з Богам”, які неразрыўна звязаны з верай і ласкай, як піша св. Павел да хрысціян у Рыме (пар.: Рым 5, 2). Нішто не можа пазбавіць вернікаў гэтага супакою, нават цяжкасці і жыццёвыя пакуты. Бо пакуты, досвед і цемната не знішчаюць надзею, а павялічваюць яе. Гэтая надзея на падводзіць, таму што “Божая любоў вылілася ў сэрцы нашыя праз Святога Духа, які нам дадзены” (Рым 5, 5).
Фрагмент разважанняў на навагодняй св. Імшы 2013, паводле польскай секцыі Radio Vaticano †