Слова для Жыцця (3)
Слова для Жыцця
Папа Бэнэдыкт XVI З Евангелля мы ведаем, што Крыж быў крытычнай хвілінай для веры Пятра і іншых апосталаў. І зразумела, не магло быць інакш: таму што яны былі людзьмі і думалі па-людску. Навяртанне Пятра здзяйсняецца цалкам тады, калі ён адмаўляецца ад жадання збавення Езуса і пагаджаецца, каб гэта Ён збавіў яго. Адмаўляецца ад уратавання Езуса ад Крыжа і прымае збавенне, дзякуючы Яго Крыжу. Езус можа ўзводзіць на нас свой Касцёл настолькі, наколькі знойдзе ў нас сапраўдную пасхальную веру, якая не дамагаецца ад Езуса сысці з Крыжа, але давяраецца Яму на Крыжы.
Фрагмент гаміліі Папы, абвешчанай падчас св. Імшы 21 лістапада †
Кардынал Казімір Ныч Напэўна, мы з’яўляемся ўражлівымі, калі збіраем прадметы матэрыяльнай дапамогі і молімся за Касцёл на Усходзе, але гэта не значыць, што мы не маглі б быць яшчэ больш чулымі. Я думаю, што несумненна такое прыбліжэнне сабе спраў і праблемаў усеагульнага Касцёла неабходна нам для таго, каб мы былі яшчэ больш эмпатычны да людзей ў патрэбе.
З інтэрв’ю для Ватыканскага радыё, 20 лістапада
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч На працягу 4 тыдняў Адвэнта Касцёл заклікае нас быць пільнымі, каб мы нанова падрыхтаваліся да свят Божага Нараджэння і, успамінаючы першы прыход на свет Бога ў чалавечай асобе, пільна чакалі Яго другого прыходу, які наступіць у канцы свету для ўсіх нас, а для кожнага асабіста – у канцы яго жыцця. Таму Адвэнт з’яўляецца часам падрыхтоўкі і надзеі.
Фрагмент пастырскага ліста на Адвэнт 2010 г.