Урачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай у катэдральнай базіліцы

Актуальная інфармацыя

 • Дзякуючы Маці Божай Вастрабрамскай здзейснена мноства цудаў. Першы з іх меў месца ў 1671 годзе. Пасля падзення на брук з 3-га паверха дзіця ацалела і не атрымала ніякіх траўм.
    • Выражэннем культу і ўдзячнасці вернікаў да Маці Міласэрнасці з’яўляецца некалькі тысяч вотаў, што складаюць сярэбраную накладку на сценах Вастрабрамскай капліцы. Медальёны, гаржэты, таблічкі, каралі – толькі некаторыя з іх.
    • Згодна апошнім даследаванням, абраз Вастрабрамскай Панны быў намаляваны на дубовых дошках каля 1620-1630 года ў Вільні невядомым мастаком.
    • На мяжы XVII і XVIII стагоддзяў абраз аздобілі сярэбранымі пазалочанымі шатамі (хутчэй за ўсё, у дар ад віленскіх залатароў). Убранне складаецца з 17-ці частак агульнай вагой каля 14-ці кг.
    • Пад металічнай сукенкай Маці Божая апранута ў чырвоную туніку з падкасанымі рукавамі. Шыя прыкрыта шалем, а галава – белай хусткай. Постаць Марыі ўкрывае зеленавата-блакітны плашч, свабодна накінуты на галаву і плечы.
    • Галаву Маці Божай аздабляюць дзве кароны. Першая паходзіць з канца XVII стагоддзя, другая – з сярэдзіны XVIII стагоддзя (яе падтрымліваюць 2 анёлы).
    • Выяву Вастрабрамскай Панны размясціў на сваім прыміцыйным абразку св. Ян Павел ІІ.
    • Абраз шануецца хрысціянамі ўсіх канфесій.
Эўхарыстыя ва ўрачыстасць заступніцы дыяцэзіі пройдзе 16 лістапада ў касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
   
    Праграма:
    11.30 – малітва брэвіярыя катэдральнага капітула;
    12.00 – св. Імша ў інтэнцыі дыяцэзіі (узначальвае біскуп Аляксандр Кашкевіч).
   
    Да ўдзелу ў набажэнстве запрашаюцца вернікі Гродна і ваколіц.