18 верасня з Гродна вырушае пешая пілігрымка дзяцей і моладзі, настаўнікаў і выхавацеляў, выкладчыкаў і катэхетаў.
Удзельнікі накіроўваюцца ў санктуарый Маці Божай Яснагорскай, Цярпліва Слухаючай, на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы, каб на пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года атрымаць Божае бласлаўленне і даверыць усе свае справы мацярынскай апецы Панны Марыі.
Больш інфармацыі пра пілігрымку можна атрымаць у кусташа санктуарыя
кс. Міхала Ластоўскага па тэлефоне: (8-029) 116-87-26.