Адбудзецца аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў пілігрымкі Гродна–Рось

Актуальная інфармацыя

Прыняць удзел у гэтай сустрэчы запрашаюцца ўсе пiлiгрымы i тыя, хто хоча iмі стаць.
Аплаткавая сустрэча для ўдзельнікаў пешай пілігрымкі з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Рось адбудзецца 26 снежня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (мр-н Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26).
    Сустрэча распачнецца святой Імшой у 19.00 у інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў і ўдзельнікаў гэтай пілігрымкі. Пасля літургіі, у 20.00 адбудзецца дзяленне аплаткай, якое працягнецца салодкім пачастункам і забавай у дольным касцёле. Прысутныя пачуюць калядныя песні і віншаванні са святамі Божага Нараджэння.
   
    Падрабязная інфармацыя па тэлефоне (+37529) 784 05 72 – кс. Юрый Марціновіч, кіраўнік пілігрымкі Гродна–Рось.