У Тракелях пройдзе сустрэча выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі

Актуальная інфармацыя

29 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Сем’яў у Тракелях
    адбудзецца V Дыяцэзіяльная сустрэча выкладчыкаў,
    настаўнікаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі.

   Праграма:
    10.30 – прывітанне і агульная малітва;
    10.45 – канферэнцыя “Настаўнік у адносінах
    да выклікаў часу ў святле сучаснага
    навучання каталіцкага Касцёла”;
    перапынак на каву;
    11.45 – Крыжовы шлях;
    12.30 – святая Імша;
    выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту;
    акт даверу Божай Маці
    новага навучальнага школьнага і акадэмічнага года;
    14.00 – супольны абед;
    15.00 – прэзентацыя з канферэнцыяй на тэму
    правядзення працы аніматараў
    у калектывах дзяцей і падлеткаў;
    перапынак на каву;
    16.30 – падвядзенне вынікаў і заканчэнне.