XIV пілігрымка ў Рось
Актуальная інфармацыя
Запрашаем у пілігрымку!
У Гродзенскай дыяцэзіі ў горадзе Рось, размешчаным прыкладна ў 75 км ад Гродна, знаходзіцца гістарычная святыня – санктуарый Езуса Журботнага. У яе галоўным алтары размешчана цудатворная 400-гадовая фігура Езуса Журботнага, якая прыцягвае да сябе шматлікіх пілігрымаў.
XIV пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі па традыцыі выйдзе з гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы, вул. Цэнтральная 26).
Маршрут пілігрымкі: Гродна – Квасоўка – Вялікія Эйсманты – Рэпля – Рось.
Святая Імша на распачацце адбудзецца 7 жніўня ў 7.00.
Заяўкі прымаюцца ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі або па тэлефонах:
(8029) 78-40-572, (8044) 46-06-140 (кс. Юрый Марціновіч);
(8033) 68-62-116, (8033) 68-62-116, (8029) 13-72-754 (Iaланта).
Арганізацыйная сустрэча для пілігрымаў адбудзецца 5 жніўня ў 20.00 у касцёле Гродна-Паўднёвы. †
Праграма XIV пешай пілігрымкі Гродна – Рось: 7 жніўня, пятніца: Гродна-Паўднёвы – Вялікія Эйсманты 07.00 – святая Імша на распачацце пілігрымкі ў касцёле Гродна-Паўднёвы; 08.05 – Паўднёвы – 09.35 – Горніца (7 км); 10.00 – Горніца – 10.50 – Каўпакі (4 км); 11.15 – Каўпакі – 12.30 – Квасоўка (6,2 км); 12.55 – Квасоўка – 14.10 – Свіслач (5,5 км); 14.10 – 15.10 – абед; 15.10 – Свіслач – 16.20 – капліца ў Заневічах (5 км); 16.45 – капліца ў Заневічах – 17.40 – Станевічы (4,5 км); 18.10 – Станевічы – 19.00 – “пасаг” (4 км); 19.20 – “пасаг” – 20.10 – Вялікія Эйсманты (5 км). Начлег. 8 жніўня, субота: Вялікія Эйсманты – Рось 07.40 – ранішнія малітвы ў парафіяльным касцёле ў Вялікіх Эйсмантах (адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту); 08.10 – Вялікія Эйсманты – 09.00 – лес (5 км); 09.25 – лес – 09.55 – сад (2 км); 10.20 – сад – 11.40 – Рэпля (5 км); 11.40 – 12.40 – абед; 12.40 – Рэпля – 13.45 – Дулеўцы (5 км); 14.10 – Дулеўцы – 15.25 – Роскае лясніцтва (5 км); 15.50 – Роскае лясніцтва – 17.15 – Рось (5 км); 17.15 – уваход у санктуарый, адкрыццё фігуры Езуса Журботнага; 17.50 – падрыхтоўка да святой Імшы; 18.00 – святая Імша; 21.00 – распачацце чування. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту. Адарацыя. Працэсія са знічамі каля санктуарыя. Акт аддання ля фігуры Маці Божай Каралевы Супакою. Заканчэнне дня і начлег. 9 жніўня, нядзеля: Рось 10.00 – урачыстая святая Імша на заканчэнне пілігрымкі. 10 жніўня, панядзелак: Гродна-Паўднёвы 19.00 – святая Імша падзякі за ХIV Пешую пілігрымку ў касцёле Гродна-Паўднёвы; 20.00 – супольная вячэра, падзяка ўсім пілігрымам і службам пілігрымкi. |
|