У семінарыі ў Гродне пройдуць рэкалекцыі распазнання паклікання
Актуальная інфармацыя
З 23 па 26 ліпеня семінарыя запрашае міністрантаў і хлопцаў ад 14 гадоў на перажыванне хвілін цішыні, а таксама на цікавае разважанне над сваім жыццёвым шляхам. Удзельнікі будуць мець магчымасць запытаць сябе ў сэрцы: “Да чаго мяне кліча Бог?”, а таксама адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з навучэнцамі і духоўнымі айцамі і ўзбагаціць свае веды адносна праўд веры і малітвы.
Адказны за рэкалекцыі – кс. Валерый Быкоўскі. Кантактныя нумары: (+37529) 695-24-69, (+37529) 695-24-69, тэл. семінарыі (8-0152) 77-02-34, (8-0152) 77-02-34.
Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя запрашае на вучобу
Для паступлення ў ВДС на 2015/2016 навучальны год неабходна з’явіцца ў семінарыю 27 ліпеня. Уступны экзамен пачынаецца ў 10.00. Падчас уступнага экзамену кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з катэхізіса і актуальнага жыцця каталіцкага Касцёла.
Працэс падрыхтоўкі да святарства ў гродзенскай семінарыі працягваецца 7 гадоў. Акрамя інтэлектуальнай падрыхтоўкі і духоўнага фарміравання, прадугледжана літургічная практыка на парафіях.
Прыём дакументаў адбываецца ў рэктараце семінарыі кожны дзень акрамя нядзель і ўрачыстасцей па папярэднім запісе.
Адрас: Белaрусь, Гродна 230025, вул. Парыжскай Камуны, 1, Вышэйшая духоўная семінарыя. Е-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
. Тэлефон: (8-0152) 77-02-34. †
Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:
- уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння
- аўтабіяграфія (уласнаручна напісаная)
- атэстат аб сярэдняй адукацыі або дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы
- пасведчанне аб сакраманце хросту
- пасведчанне аб сакраманце канфірмацыі
- пасведчанне аб удзеле ў катэхезе
- характарыстыка ад пробашча
- медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ
- пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33)
- ваенны білет (прыпісное пасведчанне) і яго ксеракопія
- 4 фотаздымкі (3х4 см).