Аб’ява! Рэкалекцыі распазнавання паклікання

Актуальная інфармацыя

З 27 па 29 сакавіка ў будынку Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі адбудуцца рэкалекцыі распазнання паклікання.
Запрашаем міністрантаў і хлопцаў узростам ад 14 гадоў перажыць хвіліны суцішэння і цудоўнай задумы над сваім жыццёвым шляхам – “Да чаго мяне заклікае Бог?”. Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат сямейнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, а таксама паглыбіць свае веды праўд веры і малітвы.
   
   Заяўкі прымаюцца да 25 сакавіка.
   
   Адказны за рэкалекцыі – кс. Валерый Быкоўскі.
   
   Кантактны нумар – 77-02-34 (тэлефон семінарыі).
   
    Сардэчна запрашаем!