У Лідзе пройдзе сустрэча працаўнікоў службы аховы здароўя

Актуальная інфармацыя

Сустрэча пад дэвізам “Быць адкрытым на жыццё – першае заданне ад Бога” запланавана на 22 сакавіка ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа.
Сустрэча арганізуецца Душпастарствам службы аховы здароўя Гродзенскай дыяцэзіі. Ад імя Душпастарства біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае на мерапрыемства ўрачоў, медсясцёр і ўсіх працаўнікоў службы аховы здароўя.
    “Прыязджайце на сустрэчу, каб быць разам і дзяліцца сваім вопытам у абароне чалавечага жыцця”, – адзначае іерарх.
    Па пытаннях удзелу і запісу звяртацца да кс. Мікалая Ціхановіча, душпастара службы аховы здароўя ў Гродне:
    (8 029) 884-54-82 – МТС;
    (8 029) 661-14-05 – VELCOM.