А вось вынікі конкурсу:
I месца (галасаванне на сайце grodnensis.by) – “Канікулы з Богам”. Здымак паказвае дзяцей, паглынутых у таямніцу пераўтварэння хлеба ў Цела і віна ў Кроў Збаўцы. Аўтар – Ганна Бандарэнка.
II месца (спецыяльная ўзнагарода ад рэдакцыі газеты) – “Гара прабачэння”. Гэта здымак пілігрымаў з Жалудка, якія моляцца да Пана Езуса на Гары прабачэння. Гэтая гара знаходiцца непадалёку ад санктуарыя Мацi Божай у Тракелях, куды i накіроўваліся пiлiгрымы. Фотаздымак зроблены 6 ліпеня 2012 г. Яго аўтарам з’яўляецца Алег Наумовіч.
III месца (спецыяльная ўзнагарода ад дыяцэзіяльнага сайта) – “Для Бога няма нічога немагчымага!” Гэта здымак 53-гадовага выпускніка Катэхетычнага каледжа ў момант уручэння яму дыплома. Аўтар – Ян Адамовіч.
IV месца – “Езу, давяраю Табе”. Перад пачаткам св. Імшы ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску (21.05.2012). Аўтар здымка – Якаў Волкінд (Санкт-Пецярбург).
Атрымаць узнагароды можна ў рэдакцыі “Слова Жыцця” (вул. К. Маркса, 4, Гродна). Асоб, якія не могуць з’явіцца ў рэдакцыю, просім патэлефанаваць нам, каб паведаміць свой хатні адрас (наш нумар – 75-64-38).