Галаваломка для тых, хто любіць салодкае

Хвіліна творчасці


Кухар спёк у печы смачную булачку-завітушку.
Яму трэба пачаставаць гэтай булачкай шмат чалавек.
Як адным узмахам нажа разрэзаць гэтую завітушку на як мага большую колькасць кавалкаў з умовай, што рэзаць завітушку трэба толькі па прамой?
Дапамажыце кухару рашыць задачу.

У 19-м нумары газеты “Слова Жыцця” (ад 16 кастрычніка 2011г.) была апублікавана “Галаваломка для тых, хто любіць салодкае”. Змяшчаем адказ на пытанне галаваломкі.
Калі разрэзаць булачку так, як гэта паказана на малюнку, то дзесяць шчасліўчыкаў змогуць пачаставацца завітушкай, але толькі адзін атрымае вялікі кавалак і добра пад’есць.