Тры гады таму назад толькі што паўсталае акадэмічнае душпастырства “Open” даверылася Марыі. Яно пачало сваю дзейнасць, верачы, што Маці пакіруе імі на шляху распаўсюджання Божага слова. Не было лёгка, але мы ўскладалі свае надзеі на Бога і аддаліся Божаму Провіду, што заўжды акупліваецца. Пасля трох гадоў дзейнасці душпастырства разраслося. Цяпер на сустрэчы прыходзяць каля 100 маладых людзей. У катэхетычным зале ў сёстраў-назарэтанкаў ужо даўно цяжка знайсці свабоднае месца. Але ніхто не наракае, што ён павінен стаяць на працягу паўтара гадзінаў катэхезы. Усіх радуе той факт, што ўсё больш маладых людзей хочуць даверыць сваё жыццё Богу, жадаюць паглыбіць сваю веру. Дзейнасць акадэмічнага душпастырства “Open” не заканчваецца доўгімі катэхетычнымі лекцыямі. Мы ходзім ў паломніцтвы, а сцяг нашага душпастырства высока развіваецца падчас розных маладзёжных сустрэчаў, як гэта было ў Лядніцы; такіх урачыстасцяў, як каранацыя абраза Тракельскай Божай Маці. Ужо многія гады акадэмічнае душпастырства “Open” удзельнічае ў сустрэчах Taize. Мы ўмеем спалучыць малітву з забавай, бо добрая забава таксама праслаўляе Бога.
Так было і ў Тракелях. Пасля прывітання абраза Тракельскай Божай Маці было раскладзена вогнішча, пры якім праходзілі сяброўскія размовы і забавы. У 24 .00 была цэлебравана св. Імшы падзякі за тры гады нашага душпастырства і за дар веры. Пасля св. Імшы прайшла адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта і ружанец. Мы ўзносілі свае малітвы ў розных інтэнцыях і ведаем, што дзякуючы заступніцтву Каралевы з Тракеляў нашыя малітвы дасягнуць вушэй Міласэрнага Бога. Зранку мы праспявалі Ютрань і Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі. Кожны з жалем развітваўся з цудоўным абразом Марыі Панны. Але мы ведаем: нашыя малітвы будуць выслуханы, бо Божая Маці заступаецца за сваіх дзяцей. Ізноў мы прыедзем у Тракелі, каб падзякаваць Марыі за дапамогу.