Запрашаю Вас 1–3 мая бягучага года на XXII Дыяцэзіяльныя дні моладзі нашай дыяцэзіі. У гэтым годзе Вас будуць прымаць і вітаць жыхары г. Смаргонь. Сама сустрэча адбудзецца пры парафіі св. Міхала Арханёла.
Заклікаю Вас прыняць удзел у сёлетніх Дыяцэзіяльных днях моладзі, якія будуць прысвечаны словам бласлаўлення Езуса: “Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць” (Мц 5, 8). Няхай гэта будзе для Вас час супольнай радасці ў Хрысце і адкрыцця ў сабе дару чыстага сэрца.
Падрабязную інфармацыю наконт удзелу можна будзе даведацца ў сваіх ксяндзоў пробашчаў і душпастараў моладзі.
На плённую падрыхтоўку і ўдзел у сустрэчы ўсім ад усяго сэрца бласлаўляю.