Пастырскае слова на Божае Нараджэнне

Пастырскае Слова

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Чытачы “Слова Жыцця”!
Мы ў чарговы раз перажываем радасныя святы Божага Нараджэння! Яны прыгадваюць нам праўду веры, што Езус Хрыстус, Божы Сын, стаў Чалавекам і прыйшоў на гэты свет для нашага збаўлення. “Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго. Хто верыць у Яго, не будзе асуджаны…” (Ян 3, 17–18).
    Святы Айцец Франці­шак у энцыкліцы “Lumen Fidei” піша: “У веры, якая з’яўляецца дарам Бога, звышпрыроднай цно­тай, спасланай Ім, мы прызнаём ахвяраваную нам вялікую Любоў, скіраванае да нас добрае Слова, і, калі мы прымаем гэтае Слова, якім ёсць Езус Хрыстус, уцелаўлёнае Слова, Дух Святы перамяняе нас, асвятляе шлях будучыні, і ў нас узрастаюць крылы надзеі, каб мы ішлі гэтай дарогай з радасцю” (LF 7).
Няхай святы Божага Нараджэння будуць для кожнага з нас нагодай, каб падзякаваць Пану Богу за любоў, аб’яўленую ў Езусе Хрысце – уцелаўлёным Слове. Пры яслях Дзіцятка Езус давайце нанова адкрыем Божую любоў і даверым ёй усе нашыя радасці і смуткі, надзеі і чаканні – усё нашае жыццё. Давайце будзем радаснымі і вернымі сведкамі гэтай любові, будзем дзяліцца ёю з бліжнімі, дазволім, каб яна фарміравала нашыя думкі, словы і ўчынкі, каб перамяняла свет, у якім мы жывём.
    Рэдакцыйнаму калек­тыву і ўсім Чытачам “Слова Жыцця” жадаю радасных, добрых, поў­ных надзеі і любові свят Божага Нараджэння, а таксама Божага бла­слаўлення і ўсіх патрэбных ласкаў у новым го­дзе.