Не баяцца слухаць Святога Духа

Актуальна - Слова рэдактара

Адной з найважнейшых задач, якія ўскладзены на кожнае пакаленне людзей, з, яўляецца належнае і адказнае выхаванне моладзі. У цяперашні час паскораных культурных перамен яна становіцца чымсьці сапраўды актуальным.
    У гэтай вялікай задачы выхавання моладзі прысутнічае таксама Касцёл, які жадае суправаджаць усіх маладых людзей у адкрыцці годнасці, паклікання і канчатковай мэты іх жыцця.
Святы Айцец Францішак у сваім навучанні вельмі часта заахвочвае маладзёнаў не баяцца слухаць Святога Духа, які падказвае ім адважныя рашэнні, і не мару- дзіць, калі сумленне патрабуе рызыкаваць, каб ісці за Настаўнікам.
    Ахінём палымянай малітвай моладзь нашай дыяцэзіі, каб яна магла развіваць усё тое, што з, яўляецца багаццем яе жыцця, і знайсці тых, хто ёй у гэтым дапаможа!