Сінод - голас Касцёла
Слова рэдактара
У кастрычніку ва ўсіх дыяцэзіях Каталіцкага Касцёла ў свеце пачаўся дыяцэзіяльны этап падрыхтоўкі да Сінода Біскупаў. Усе супольна распазнаюць знакі Божага дзеяння і Яго намеры адносна Касцёла сёння.
Ідэя Сінода не заключаецца ў тым, што плануюцца нейкія змены. Трэба ў гэты час прыслухоўвацца да таго, што сёння Святы Дух кажа Касцёлу – гэта значыць нам, нашым парафіям, супольнасцям, сем,ям і розным ініцыятывам.
†
Толькі калі мы разам пачуем Божы голас, то зможам пачаць думаць, што рабіць, каб ажывіць яго.
Просьма Святога Духа, які нас вядзе, каб пасяліўся ў нашых сэрцах, паказаў нам, па якой дарозе і як мы павінны ісці!