Па ініцыятыве Святога Айца Францішка ва ўсім Паўсюдным Касцёле мы ўжо ў пяты раз будзем перажываць Сусветны дзень убогіх. Гэта для нас запрашэнне ніколі не выпускаць з увагі магчымасць чыніць дабро, таму што, як піша Папа ў сёлетнім пасланні на гэты дзень, “Бедныя сярод нас”.
Давайце ўсе адчуем сябе ў гэты дзень даўжнікамі бедных, каб праз працягнутыя адзін да аднаго рукі мы маглі здзейсніць збавенную сустрэчу, якая ўмацуе нашу веру, зробіць любоў рэальнасцю і дазволіць мець надзею на бяспечнае крочанне па дарозе да Пана!