Мучаніцкая кроў - гэта насенне Касцёла

Слова рэдактара

З моманту пакутніцкай смерці св. Стэфана, першага дыякана, незлічоная колькасць мучанікаў уласнай кроўю пацвердзіла сваю вернасць Хрысту. На іх крыві расце і развіваецца Касцёл, таму што кроў – гэта насенне Касцёла. У той жа час яны з,яўляюцца нашымі заступнікамі перад Божым тронам.
   У ХХ стагоддзі пакутніцкую смерць зведалі тысячы хрысціян, якія сведчылі аб сваёй надзеі. Балючы досвед не абмінуў і нашы землі: кроў мучанікаў свайго часу не раз акрапіла Гродзеншчыну і ўвесь край.
Просьма нашых святых і бласлаўлёных мучанікаў аб заступніцтве перад Усявышнім Богам за наш Касцёл, за ўсіх жыхароў Беларусі і за цэлы свет. Няхай праз іх заступніцтва міласэрны Бог натхніць нас рабіць мудрыя выбары, а таксама няхай дасць шанс будаваць згоду і адзінства паміж людзьмі!