З кожнай ахвяры выходзіць новая сіла

Слова рэдактара

Адзінаццаць бласлаўлёных сясцёр назарэтанак з Навагрудка падчас Другой сусветнай вайны прынеслі сябе ў ахвяру за сем,і. Мы можам быць упэўнены, што з кожнай ахвяры выходзіць новая сіла, якая ажыўляе веру нашых сем,яў.
   Сёння, як ніколі раней, нам патрэбны сталыя ў веры бацькі, патрэбна сапраўднае сведчанне сужэнцаў і цэлых сем,яў, каб Евангелле перадавалася з радасцю і любоўю ўсім, асабліва тым, каго закрануў крызіс веры, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Праз заступніцтва сведкаў веры на нашай зямлі папросім добрага Бога, каб учыніў усе сучасныя сем,і ачагом веры, ахвярнай любові і глыбокай малітвы. Няхай нашы сем,і стануць сапраўднымі хатнімі Касцёламі, якія будуць выпраменьваць жывую веру.